Сёння 14 кастрычніка
Навіны

Шэраг культурных мерапрыемстваў для ЛГБТ пройдзе ў Гродна

Шэраг культурных мерапрыемстваў для ЛГБТ пройдзе ў Гродна

Грамадскае аб’яднанне “Сустрэча” ладзіць шэраг культурных мерапрыемстваў у Гродна ў студзені і лютым. Сярод іх - две кінгасцёўні, культурна – гістарычная лекцыя і псіхалагічны трэнінг.

18 студзеня плануецца правесці кінапаказ мастацкага фільма “Амаль нармальны” (2005 г.).

Фільм распавядае аб тым, што было б, калі ў сусвеце ўсе сталася наадварот: то бок не геяў было б чатыры адсоткі, а натуралаў.

Шэраг культурных мерапрыемстваў для ЛГБТ пройдзе ў Гродна

 

Галоўны герой фільма – саракагадовы Брэд, да гэтага часу самотны выкладчык у каледжы. На вечарыне ў бацькоў ён фліртуе са сваёй школьнай сяброўкай Джуліяй, якая выйшла замуж за яго брата. Брэд гаворыць, што яму б хацелася быць маладзей і "нармальным". Перапіўшы на вечарыне, ён адпраўляецца ў мясцовы бар для геяў, але па дарозе ўразаецца ў дрэва і, калі прыходзіць у сябе, аказваецца ў сваім мінулым. Зараз яму 20 гадоў, толькі вакол усё іншае: хлопцы сябруюць з хлопцамі, а дзяўчаты - з дзяўчынамі. Натуралаў так жа мала, як у той час геяў, а бары для натуралаў - нешта экзатычнае. Ужо не натуралы здзекуюцца над геямі, а ўсё наадварот! А зорка баскетбольнай каманды Раланд прапануе Брэду ... сустракацца! Ён спрабуе вярнуцца да мінулага жыцця, а тым часам яго адносіны з Раландам мацнеюць. Але тут ёсць адно "АЛЕ". У гэтым новым жыцці – гомасэксуальным раі - ён стаў ... натуралам! І яму падабаецца Джулія! Ну а што было далей, вы ўбачыце, паглядзеўшы фільм.

1 лютага адбудзецца прагляд камедыі “Усе, што табе патрэбна – гэта каханне, або мая нявестка – мужчына” (2009 г.).

Катарына Реммингер, якая жыве ў альпійскай вёсцы ў Баварыі, аднойчы атрымлівае ад свайго сына Ганса ліст, што ён хоча ажаніцца на Нікі. Катарына вельмі радуецца. Хоць яна ніколі не бачыла Нікі, яна ўпэўнена, што гэта дзяўчына. Яна хутка апускаецца з нябёсаў на зямлю, калі даведалася, што Нікі - мужчына! Няцяжка здагадацца, што закаханую парачку чакаюць праблемы і непрыемнасці, нават там, дзе іх зусім не чакалі. Мноства смешных сітуацый, у якія трапляюць нашы героі, выбудоўвае нечаканую сюжэтную лінію. Вы не толькі пасмяецца над няўдачлівымі маладымі, але і паспачуваеце ім ...

 

Шэраг культурных мерапрыемстваў для ЛГБТ пройдзе ў Гродна

8 лютага пройдзе першая з серыі лекцый на тэму гомасэксуальнасці ў сусветнай гісторыі і культуре. Лютаўская лекцыя, якую будзе чытаць Аляксандр Швед, прысвечана гамасэксуальнасці ў антычнай гісторыі і культуре.

Мы часта чуем у спрэчках аб гамасэксуальнасці дасылкі да Грэцыі і Рыму, да часоў антычнасці. Але што ж ўяўляла насамрэч ў тыя часы культура гамасэксуальнасці і чым яна была выклікана? Які ўплыў аказала на далейшае развіццё еўрапейскай культуры ? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзіце падчас лекцыі.

Шэраг культурных мерапрыемстваў для ЛГБТ пройдзе ў Гродна

15 лютага РМГА “Сустрэча” запрашае ўсіх жадаючых наведаць псіхалагічны трэнінг “Я + ТЫ = МЫ”.

На трэнінгу будуць адпрацоўвацца навыкі пабудовы зносін паміж людзьмі. Асобая ўвага будзе надавацца навыкам трымацца ўпэўнена і з годнасцю, а таксама падвышэнню самаацэнкі. На трэнінгу вы даведаецеся, як кіраваць эмоцыямі, разберацеся з нявырашанымі праблемамі мінулага і навучыцеся быць адкрытымі да кахання.

За дадатковай інфармацыі звяртайцеся ў наступныя групы:

http://vk.com/event48069284

http://vk.com/event48275334

http://vk.com/event48063105

http://vk.com/event48272412

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Возможны стипендии для беларусов на профессиональную конференцию "Транс-Здоровье СНГ"

Незнаёмец з возера (+трэйлер)

9 октября в Минске. Гендер, Нация, Сексуальность: презентация исследований

Скайп-консультации для мужчин, имеющих секс с мужчинами по вопросам здоровья в Беларуси

На "Евровидении 2014" Австрию представит трансгендерная женщина Кончита Вурст (фото и видео)

РМОО "Встреча" нашло юридический адрес

Власти требуют от РМОО "Встреча" освободить помещение в Бресте

Швецыя першынствуе ў рэйтынгу раўнапраўя палоў

Штраф в 12 тысяч евро - ЛГБТ-фестиваль "Бок о Бок" пытался изменить "политические устои" России

У РМОО "Встреча" больше нет юридического адреса

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

"Правы Чалавека "на пальцах" у Гродна 20 красавіка! Далучайцеся!

"Твой Стыль" прыбраў інтэрв'ю з гамафобным гродзенскім езуітам

Як у Гродне 85 гадоў таму меўся адбыцца аднаполы шлюб

У Мінску адбыўся вечар памяці Юрыя Гуменюка

Гомасэксуал з Гродна падаў скаргу ў Пракуратуру на збіццё міліцыяй

Загінуў паэт і журналіст Юрый Гумянюк

"Вечерний Гродно": Травести Симона Глэм зажигает публику и борется с гомофобией

9 ноября в Гродно смотрят и обсуждают гей-"Парад"

4 лістапада на інфармацыйнай сустрэчы "ГейБеларусі" ў Гродне знаёміліся і размаўлялі на перспектыву

ЛГБТ у Гродне: ад забаўляльнай вечарыны да правоў чалавека

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte