Сёння 9 кастрычніка
Навіны

Шукаюцца гамафобы і расісты! Моладзь знішчае стэрэатыпы гуляючы

Шукаюцца гамафобы і расісты! Моладзь знішчае стэрэатыпы гуляючы

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў і праваабарочы праект «ГейБеларусь» арганізуюць гульню, якая мае на мэце фарміраванне талерантнага стаўлення да разнастайных меншасцяў. Арганізатары запрашаюць прыняць удзел у экшан-гульні “У пошуках талерантнасці”, якая адбудзецца 1 кастрычніка ў Мінску.

Гэта добрая мажлівасць актыўна адпачыць на выходных і даведацца пра жыццё меншасцяў у нашым грамадстве. Нацыянальныя, сэксуальныя меншасці і людзі з фізічнымі асаблівасцямі нават калі ігнаруюцца, а іх праблемы замоўчваюцца, вядуць сваю жыццядзейнасць.

Заявы да ўдзелу ў гульні прымаюцца да 28 верасня.

Талерантнасць (або яе адсутнасць) – вельмі актуальная у нашым грамадстве тэма. Меншасці з намі ездзяць у грамадскім транспарце, з'яўляюцца нашымі таварышамі і калегамі, маюць такія ж побытавыя клопаты, пажады і цяжары. Арганізатары спадзяюцца, што праз падобную моладзевую гульню атрымаецца знішчыць пэўныя стэрыятыпы, развіць культуру павагі да іншага і непадобнага.

Мне 20 год, я актыўна ўдзельнічаю ў моладзевым жыцці і як бы хто не казаў, розныя кпіны, абразы і непавагу да розных непадобных, даводзіцца чуць не рэдка. Акіян гамафобіі, фантан нацыяналізма, дрыгва з непавагі, напрыняцця і некарэктнага стаўлення да людзей з фізічнымі асаблівасцямі. Я не станаўлюся ахвярай падобных знявагаў, але я супраць таго, каб іншых людзей пазбаўлялі іх годнасці”, - мяркуе арганізатарка гульні “У пошуках талерантнасці” Настасся Долюшка.

Каб прыняць удзел у гульні трэба ўсяго нічога:
— даслаць заяўку з анкетай на адрас talerantnast@gmail.com да 28 верасня 2011 года. Спампаваць анкету.

Арганізатары паведамяць дакладную інструкцыю пра гульню па рэгістрацыі ўдзельнікаў.

Удзельнікам з іншых гарадоў арганізатары аплочваюць праезд да сталіцы эканамічным відам транспарта, а пераможцаў чакаюць арыгінальныя ўзнагароды.

Заяўляйце аб сваім удзеле, прыязджайце да нас весела і з карысцю праводзіць час, знаёміцца з іншымі людзьмі, даводзіць сваю рацыю”, - прапануе арганізатарка гульні Настасся Долюшка.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Камэнтары

mark | 25 верасьня  [нядзеля, 1959]

а ни убьют ли?

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte