31 сакавіка — Першая беларуская канфэрэнцыя лесьбіянак «Лесьбіянкі ў Беларусі і сучасным сьвеце»
 
Каляндар артыкулаў:
Навіны
Абярыце дату
 
Рассылка ГейБеларусі: навіны, афіша

 

Slavic Gay Pride

 

Маніторынг дыскрымінацыі ЛГБТ у Беларусі

 

Кнігі ў продажы

 

ГейРасія

 
 

Жывы Журнал Сяргея Андросенкі

 

Славяне мы карэнныя, што не дадзена нам геямі быць…

Славяне мы карэнныя, што не дадзена нам геямі быць…

Навіны. Беларусь.
21 лістапада 2008 а 414.
Сяргей.

Беларускае інтэрнэт–радыё найбуйнейшага беларускага парталу TUT.BY зацікавілася плянамі беларускіх геяў і лесьбіянак па арганізацыі сумеснага з расейскімі калегамі «Славянскага гей–параду» ў Маскве падчас фіналу конкурсу «Эўрабачаньня» у траўні 2009 году. Журналіст радыёстанцыі запытаў ў насельніцтва, што яны думаюць з гэтай нагоды. Апроч гэтага партал TUT.BY праводзіць апытаньне: «Як Вы ставіцеся да людзей з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй?».

«Беларускія геі патрабуюць раўнапраўя. Яны рашылі накіраваць пісьмо прэзіденту Аляксандру Лукашенка, якім жадаюць зьвярнуць увагу на праблемы сексменшасьцяў у нашай краіне. Больш таго, у барацьбе за свае правы беларускія геі маюць намер аб′яднацца з расейскімі і правесьці «Славянскі гей–парад « у Маскве падчас фіналу конкурсу «Эўрабачаньне», гаворыцца ў матэрыяле . Што ж думаюць беларусы аб гэтым:

– Няхай ажэняцца вядома, няхай заводзяць дзяцей, калі могуць. Калі ёсьць умовы ў іх, напрамілы бог…

– Так, сапраўды, трэба даць волю, пэўна…

– Толькі каб яны не прапагандавалі гэта так массава і пытаньне аб дзецях трэба яшчэ абдумаць…

– Аднаполыя шлюбы — гэта трэба яшчэ абдумаць…

– Геям адказ які? Забіце сябе підарасы…

– Калі яны спрабуюць, хай спрабуюць…

– Аднаполыя шлюбы для нашай краіны гэта ўжо зусім шмат…

– Геі такія ж людзі як і ўсё.

– Усёж–такі іх меншасьць, няхай зьбіруцца, едуць у Галяндыю, што–небудзь там прыдумаюць разам, але не ў нас, славяне мы карэнныя не дадзена нам геямі быць…

– Трэба ставіцца да гэтага дапушчальней.

– Як ва ўсім адчыненым сьвеце да гэтага ставяцца, так, пэўна, трэба і ў нас каб было.

– Думаю, што наш глава дзяржавы не на ўсе пісьмы адказвае, а на гэта так і пагатоў. Думаю шанцаў у іх ня шмат… Няхай пішуць пісьмы…

Вынікі апытаньня, які праводзіцца на сайце TUT.BY, на час падрыхтоўкі да публікацыі паказваў наступнае:

Як вы ставіцеся да людзей з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй?

Дадатна — 15.28% (160)
Адмоўна — 37.06% (388)
Абыякава — 24.93% (261)
Я да іх не адношуся — 22.73% (238)

Прагаласаваць і праслухаць запіс можна тут

Паводле Gay.by

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

 Вынікі 2009 года па версіі GayBelarus.by

 42% жыхароў Мінска не супраць правядзення публічных акцый сэксменшасцяў

 Зміцер Дашкевіч у інтэрвію тэлеканалу «БелСат»: «Праблемы не існуе, яна выдумана гомікамі» (візія)

 По опросу сайта Gay.by более половины геев и лесбиянок Беларуси хотят покинуть свою родину

 Исследование: среди студентов Минска достаточно широко распространена гомосексуальность

 Да беларускіх гомасэксуалаў: паспрыяйце навуцы — запоўніце апытанку

 Вынікі 2008 года падвялі беларускія гей–сайты

 Маніторынг дыскрымінацыі геяў, лесбіянак, транссэксуалаў і бісэксуалаў у Беларусі

 Адраджэнне: дзейнасць Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе ў 2008 годзе

 Вынікі 2008 ЛГБТ-года падводзім разам

 

Галоўнае Gay-Радыё Расіі

 
Rating All.BY