Сёння 17 верасьня
Навіны

Справа Гуляка: міліцыя завяла адміністрацыйны працэс па факце нападу на ваўкавыскага гея ў Мінску

Справа Гуляка: міліцыя завяла адміністрацыйны працэс па факце нападу на ваўкавыскага гея ў Мінску

Віталь Гуляк з Ваўкавыска (Гродзенская вобласць) спрабуе прыцягнуць да адказнасці “паляўнічых на геяў”. Мы раней ужо пісалі пра выпадак з Віталём. 27 ліпеня ў Мінску на яго напалі, калі ён прыехаў на сустрэчу з хлопцам, з якім пазнаёміліся ў сацыяльных сетках. Акаўнт аказаўся несапраўдным, а Віталя сустрэлі здаровыя дзецюкі. У выніку Гуляка ўдарылі па твары і абражалі праз гомасэксуальную арыентацыю, якую ён не хавае.

Хлопец напісаў заяву ў міліцыю. Цяпер праверка завяршылася — у завядзенні крымінальнай справы адмоўлена. Міліцыянты ўстанавілі асобы чатырох нападнікаў (па словах пацярпелага, іх было значна больш), гэта Чугнадзэ Аляксей Міхайлавіч (па ім распачата адміністрацыйная справа), Сцяпанаў Дзмітрый Ігаравіч, Грыневіч Сяргей Казіміравіч і Барадзін Аляксандр Юр’евіч.

Яны далі тлумачэнні, што «канфлікт узнік з-за нетрадыцыйнай арыентацыі Гуляка».

Але ў іх дзеяннях, на думку ўчастковага, «не праглядаецца нанясенне значнай шкоды грамадскаму парадку». А таму крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства» не можа быць распачата.

Але аднаго з маладых людзей, Чугнадзэ Аляксея Міхайлавіча, прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці — па артыкуле «Наўмыснае нанясенне цялеснага пашкоджання».

Ён біў Віталя фалаімітатарам па твары. А гэта ўжо куды меншая адказнасць — штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў альбо адміністрацыйны арышт.

Гэта рэдкі выпадак, калі гей у такой сітуацыі спрабуе абараніць свае правы.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Ваўкавыскі гей падаў у суд з просьбай прыцягнуць да крымінальнай адказнасці "паляўнічых на геяў"

17-летнего брестчанина за предполагаемую симпатию избил одногруппник

Рогачёвская государственная газета "Свабоднае слова" использует защиту прав ЛГБТ как козырь против оппозиции

Пропагандист Всеволод Шимов утверждает, что упавшие шведские мишки являются "символами секс-меньшинств"

Брестский социальный блог решает проблему: Сосед "гомосексуалист". Куда можно обратиться, чтобы его отселили?

Главная редактор глянцевого журнала Pingouin Ирина Кабасакал: "Гомосексуалы, по сути, больные люди, а я парное существо, нормальная женщина"

У Мінску было здзейснена арганізаванае нападзенне на гея з Ваўкавыска

Петербург заклеяли стикерами о гомофашизме певицы Мадонны

Полиция не разрешила ЛГБТ-активистам развернуть свои лозунги на "Европейском марше" в Петербурге (фото и видео)

Пророссийские организации обсудили, как бороться с "демократическим прорывом" и пропагандой однополых отношений

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte