Сёння 14 кастрычніка
Навіны

Старое пакаленне ЗБС накінулася на новую лідарку самай старой студэнцкай арганізацыі Беларусі з-за падтрымкі гей-раўнапраўя

Старое пакаленне ЗБС накінулася на новую лідарку самай старой студэнцкай арганізацыі Беларусі з-за падтрымкі гей-раўнапраўя

Канфлікт здарыўся пасля таго, як на святкаванні 20-годдзя Задзіночання Беларускіх Студэнтаў віншавальнае слова сказаў старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка. Гэта атрымала вялікі рэзананас у Фэйсбуку, старыя сябры і лідары/-кі Задзіночання беларускіх студэнтаў асудзілі новую лідарку за залішні інтарэс гей-пытаннямі.

Мяне закранула тое, што сэксуальныя меншасці - гэта ўсё, што засталося. Іншага зместу я не бачу. Проста тупа прэсуюць і прымушаюць любіць тых, хто ёсць, такімі, як ёсць. Я не супраць меншасцяў, калі яны не блытаюць дзверы і шыльды і праводзяць свае лозунгі ў межах сваіх арганізацыяў. І я ведаю, што яны - не памнажаюцца. І стаўка на іх – тупіковая”, - выказала сваю думку адна з ранейшых старшыняў ЗБСу Хрысціна Вітушка, якая кіравала арганізацыя ў 1999-2002 гады.

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў - гэта моладзевая студэнцкая арганізацыя. Я думаю, што гэтая арганізацыя хоча дапамагаць людзям і калі частка яе актывістаў і лідараў хочуць супрацьстаяць булінгу і агрэсіі да гомасэксуалаў у студэнцкім ассяроддзі, то гэта вельмі добра і выкліча добры водгук у шмат якіх людзей. А тое, што быць студэнтам-гомасэксуалам склада - гэта бясспрэчна”, - пракаментаваў спрэчку старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка.

Сяргей Андросенка:
Старое пакаленне ЗБС накінулася на новую лідарку самай старой студэнцкай арганізацыі Беларусі з-за падтрымкі гей-раўнапраўя

Ранейшыя лідары арганізацыя, як адзін, кажуць, што ЗБС – гэта правая кансерватыўная арганізацыя, з чым новая старшыня арганізацыі Наста Долюшка не пагаджаецца.

Дый сучасныя каштоўнасці, якія дэкларуе Задзіночання Беларускіх Студэнтаў – гэта адукацыя, культура і праваабарона.

Канфлікт пакаленняў у ЗБС быў і раней, зараз ён проста абвострыўся. Сённяшнія “зэбээсаўцы” падзяляюць такую каштоўнасць як правы чалавека, і наша арганізацыя будзе імкнуцца да таго, каб яны сталі выканальнымі да ўсіх студэнтаў, у тым ліку студэнтаў ЛГБТ. ЗБС – гэта не правая арганізацыя, а студэнцкая, дзе кожны вольны выказваць свае палітычныя погляды”, - пракаментавала сітуацыю для нашага сайта сённяшняя лідарка Задзіночання Беларускіх Студэнтаў Настасся Долюшка.

Насту Долюшку абралі старшынёй Задзіночання беларускіх студэнтаў 7 ліпеня 2012 на з'ездзе арганізацыі ў Брэсце.

Настасся Долюшка:
Старое пакаленне ЗБС накінулася на новую лідарку самай старой студэнцкай арганізацыі Беларусі з-за падтрымкі гей-раўнапраўя

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 6)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte