Сёння 3 сьнежня
Навіны

Старшыня "ГейБеларусі" Сяргей Андросенка зарэгістраваны даверанай асобай гомельскага кандыдата ў дэпутаты Ігара Случака

Старшыня

Каардынатар кампаніі "Справаводства па-беларуску!" Ігар Случак быў вылучаны кандыдатам у дэпутаты па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34. Сп. Случак прыцягнуў увагу беларускай ЛГБТ-супольнасці тым, што адкрыта выступіў за легалізацыю партнёрстваў, у тым ліку для гомасэксуальных пар, асудзіў дыскрымінацыю ЛГБТ, не збаяўшыся пры гэтым згубіць электарат, прыхільнікаў і валанцёраў. Пазіцыя сп. Случака была апублікаваная нават у “Камсамольскай Праўдзе ў Беларусі”.

«Я стаў даверанай асобай Ігара Случака не раздумваючы, бо мне вельмі імпануюць грамадзянская пазіцыя, палітычныя погляды і праграма гэтага кандыдата ў дэпутаты. Таксама я шчыра ўдзячны за прынцыповую пазіцыю кандыдата ў дэпутаты Ігара Случака, які асуджае дыскрымінацыю гомасэксуалаў у Беларусі і гвалт у дачыненні гэтай групы», - паведамляе Сяргей Андросенка, які быў зарэгістраваны ў якасці даверанай асобы Ігара Случака.

«Я лічу, што гэты кандыдат павінны апынуцца ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, таму буду прымаць непасрэдны ўдзел у агітацыі за Ігара Случака і ў назіранні за выбарамі», - кажа ЛГБТ-праваабаронца.

У сваёй перадвыбарнай кампаніі Ігар Случак выступае за заканадаўчае забяспечэнне рэальнага раўнапраўя беларускай і рускай моў, каб была рэальная магчымасць выбіраць мову зносін і былі створаны ўмовы ўжываць беларускую мову ў Беларусі без стрэсу.

Кандыдат у дэпутаты па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34 Ігар Случак:
Старшыня

Таксама Ігар Случак падтрымлівае Народную праграму, якая была распрацвавана з удзелам больш за 40 вядомых беларускіх экспертаў.

Народная праграма — за вяртанне Парламенту ягонай сапраўднай ролі. Цяперашні парламент сваёй асноўнай законатворчай функцыі не выконвае. Парламент мусіць быць цэнтрам распрацоўкі законаў, але гэты цэнтр трэба паставіць пад кантроль людзей. Мы прапануем ідэю Адкрытага парламенту.

У эканоміцы Народная праграма — за аздараўленне і мадэрнізацыю. Мы за празрыстыя і роўныя ўмовы для вядзення бізнэсу.

Ігар Случак у першую чаргу разлічвае, што за яго прагаласаваць прыйдзе моладзь.

Старшыня

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Посты премьера и вице-премьера в новом правительстве Люксембурга займут открытые геи

Владимир Путин: "Мы не должны создавать ксенофобию по отношению к геям и лесбиянкам..."

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

Кабмин Ирландии назначил референдум по вопросу легализации однополых браков на 2015 год (видео)

Новый глава рабочей группы Парламентской ассамблеи ОБСЕ по Беларуси Кристиан Хольм: "Активисты должны быть свободными и иметь возможность заниматься своим делом"

Президент Сербии опасается, что запрет гей-прайдов в Белграде подорвет шансы страны на вхождение в Европейский Союз

Прававое становішча беларускай моладзі: паміж манаполіяй БРСМ і "добрымі законамі"

Французский дипломат Мишель Ренери завершает свою работу на должности посла в Беларуси

Губернатор Гавайев хочет как можно скорее легализовать однополые браки

Экс-глава МВД Украины: Лучше раз в год гей-парады, чем ежедневно ждать российские танки

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte