Сёння 1 жніўня
Навіны

Сумеснае Паседжанне праектаў ГейБеларусь і ГейРасія прайшло ў Мінску

Сумеснае Паседжанне праектаў ГейБеларусь і ГейРасія прайшло ў Мінску

7 сакавіка ў беларускай сталіцы ў сумесным Паседжанні праваабарончых праектаў прынялі ўдзел беларускія і расійскія геі, лесбіянкі і транссэксуалы. Таксама ўдзел у сходзе прыняла беларуская травесці–дзіва Ліка Мілоская, удзельніца і арганізатар шматлікіх забаўляльных і грамадскіх ЛГБТ–акцый у Беларусі, чалец ГейБеларусі, а таксама арганізатар Маскоўскага гей-прайда Мікалай Аляксееў. На Паседжанні было падрабязна расказана аб праробленай сумесна працы з моманту апошняй сустрэчы расійскіх і беларускіх актывістаў у студзені, абмеркаваныя і падведзеныя вынікі еўрапейскага турнэ ў падтрымку беларуска–расійскага Славянскага гей–прайда. Таксама станоўча былі адзначаныя факты абмеркавання Славянскага Прайда ў самой ЛГБТ–супольнасці, а таксама яго праціўнікамі. Апроч таго, праграма Паседжання ўключала ў сябе 10 пунктаў адносна дзейнасці праектаў.

Калегам з Расіі была прадстаўленая праграма Месяца барацьбы з гамафобіяй у Беларусі–2009, які пройдзе ў Беларусі з 17 красавіка па 17 траўня, расказана аб бачанні гэтай рэспубліканскай кампаніі, а таксама аб укладанні ў яе рэалізацыю праекту ГейБеларусь, суарганізатара гэтай месячнай кампаніі.

Некаторыя абмеркаванні выклікалі вялікія дыскусіі. Бурныя дэбаты разгарнуліся вакол такіх тэм, як удзел у Чарнобыльскім Шляхе беларускіх ЛГБТ–актывістаў, пытанне донарства крыві гомасексуальнымі людзьмі, а таксама пытанне стаўлення да творчасці і асобы Барыса Маісеева, які 28 сакавіка выступіць у Мінску. Адрозненне меркаванняў у сяброў праектаў навочна дэманструе дэмакратычны прынцып працы і правядзення Паседжанняў.

Таксама былі абмеркаваныя шляхі і магчымасць супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі і палітычнымі партыямі, а таксама з іншымі ЛГБТ–праектамі. З такіх праектаў асабліва дадатна было адзначана супрацоўніцтва з Галоўным Gay–радыё Расіі і Беларускім парталам геяў, лесбіянак, бісексуалаў і транссэксуалаў Gay.by.

Пасля афіцыйна–дзелавой часткі ўдзельнікі і госці Паседжання прынялі ўдзел у забаўляльнай: невялікі фуршэт у офісе Паседжання за сяброўскімі, цёплымі і адкрытымі гутаркамі, нефармальныя зносіны і абмеркаванне абсалютна розных тэм.

Затым удзельнікі і госці Паседжання былі запрошаныя на дзве гей–вечарыны, якія праходзілі ў гэты час у Мінску — у клубе «Врата дракона» і клубе «Люцік».

Праекты ГейБеларусь і ГейРасія — праваабарончыя праекты, якія адстойваюць права на каханне і натуральнае жыццё для гомасексуальных людзей Расіі і Беларусі, актыўнымі і радыкальнымі метадамі.

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

"ГейБеларусь" пачынае падрыхтоўку да дзяжрэгістрацыі

GayBelarus.By = GayBelarus.Org

"ГейБеларусь" распачала кампанію па прасоўванню ЛГБТ-сцяга ў Кантакце

"Беларуская анатомія" на Галоўным гей-радыё Расіі

22 апреля "Всё о моей матери" в "Клубе 6_А"

У інтэрнэце распаўсюджваюць адкрыты ліст з заклікам спыніць супрацоўніцтва з «ГейБеларуссю»

Праваабарончы праект «ГейБеларусь» прынялі ў склад Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі

Лекцыя-дыскусія для беларусаў пра ЛГБТ была праведзена 6 жніўня ў Вільнюсе (+фота)

Немцаў пазнаёмілі з ГейБеларуссю

Камітэт Міжнароднага дня супрацьдзеяння гамафобіі апублікаваў гадавы даклад 2008-2009

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Защитники и противники гей-равноправия посмотрели друг другу в лицо (+фото)

Николай Алексеев в "The Guardian": "Отношение к сексменьшинствам - новая разделительная стена в Европе"

2 ліпеня ў Мінску сустрэнуцца прыхільнікі і праціўнікі гей-раўнапраўя

Московский районный суд признал запрет Славянского гей-прайда в Минске законным

"Малады Фронт" адмовіўся ўдзельнічаць у дэбатах пра правы ЛГБТ-супольнасці

Реакция нацболов: "Пиздить его надо" (добавлено видео)

Запрет на проведение шествия гей-прайда в Минске обжалован в Московском районном суде

Міліцыя забараняе праяўляць гомасэксуальнасць на вуліцах

Вышел второй номер журнала "GAY: good as you"

Удзельнік Славянскага гей-прайда пра шэсце, імпрэзы і тых, хто супраць

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte