|
|
|
|
Сёння 18 траўня
|
Навіны » Беларусь » 10 лютага а 1637 "Свабодны тэатр" пакажа "Маналогі вагіны"![]() Культавую п’есу амерыканскай феміністкі Іў Энцлер пакажуць у Гродне і Мінску. Але ў сталіцы ўжо трапіць на спектакль немагчыма - усе квіткі расхапалі. Культавая п’еса амерыканкі Іў Энцлер, галоўнай дзейнай асобай якой выступае вагіна, хутка з’явіцца на беларускай сцэне. Правакацыйны спектакль «Маналогі вагіны» пра нялёгкае існаванне вельмі важнага ў нашым жыцці жаночага органа вось ужо некалькі месяцаў рыхтуе непрафесійны калектыў дзяўчат, якім не ўсё роўна. Мы завіталі на адну з рэпетыцый, каб зразумець, пра што ж вагіна хоча паразмаўляць з беларусамі. У жорсткі дубар мы сустракаемся на хатцы «Свабоднага тэатра», дзе праходзіць рэпетыцыя. Сем дзяўчат у чорным адзенні з абавязковымі чырвонымі элементамі праганяюць чарговы кавалак спектаклю. Часта гучыць ключавое слова «вагіна». У антракце мы з рэжысёркай Крысцінай Вязоўскай сядаем на кухні, каб пагрэцца гарбатай і паразмаўляць пра пастаноўку. Гарбата, дарэчы, слаба дапамагае. «Рашэнне паставіць „Маналогі“ я прыняла яшчэ ў чэрвені, — пачынае Крысціна, — і сёння я падлічыла, што прайшоў акурат тэрмін цяжарнасці. Гэта вельмі сімвалічна». Аснова спектаклю — правакацыйная п’еса радыкальнай феміністкі і атрымальніцы разнастайных тэатральных прэміяў, амерыканкі Іў Энцлер, інтэлектуальнай Жаны д’Арк у сферы правоў жанчын, якая стварыла своеасаблівы культ вагіны. Тэкст грунтуецца на таленавіта сабраных, а затым скампіляваных перажываннях жанчын, сярод якіх старыя і маладыя, замужнія і адзіночкі, негрыцянкі і белыя, лесбіянкі, прафесаркі, німфаманкі. Спачатку Энцлер сама ставіла спектакль і грала ў ім. Потым п’есу пачалі праганяць у школах і каледжах, трохі пазней яна разышлася па ўсім свеце. Гэта быў пачатак руху V-day (далей паўсюль V = вагіна), які на сённяшні момант існуе ў 76 краінах. Дзейнасць руху накіраваная на прадухіленне гвалту над жанчынамі і дапамогу тым, хто ад яго пацярпеў.
«Правы на п’есу бясплатныя, — тлумачыць Крысціна, астатнія дзяўчаты пад кіраўніцтвам другой рэжысёркі спектаклю Святланы Сугака пачынаюць праганяць у суседнім пакоі часткі п’есы з інтрыгуючымі назвамі „П…а“ і „Кучы-снучы“, — таму восенню я адразу спісалася з V-ядром, каб атрымаць дазвол на пастаноўку. Растлумачыла, чаму хачу гэта зрабіць і як. Распавяла пра жаночую сітуацыю ў нашай краіне. Праз тыдзень атрымала станоўчы адказ і пачала падрыхтоўку». У розныя часы на розных сцэнах «Маналогі вагіны» гралі Кейт Бланшэт, Вайнона Райдэр, Вупі Голдберг, Наомі Кэмпбел, Опра Уінфры, Мэрыл Стрып. У беларускай версіі ўдзельнічаюць простыя дзяўчаты без спецыяльнай адукацыі, якія збіраюцца на рэпетыцыі пасля працоўнага дня. «Ніякіх абвестак і кастынгаў не было, — прыгадвае Крысціна (з іншага пакою даносяцца гукі, якія імітуюць аргазм), — дзяўчаты-актрысы — мае знаёмыя, сяброўкі, якія падзяляюць мае погляды. Я даўно думала пра рэсурсы і людзей, і калі пачала набіраць актрыс, адбылася ланцуговая рэакцыя — мае сяброўкі пачалі прыводзіць сваіх сябровак. Як мы толькі ні рэпетавалі! Нават цяпер, дубянеючы ад холаду. Рэпетавалі ў мяне дома, у хостэле Jazz, у хатцы тэатру, па парах і разам. Акрамя гэтага, я кожную ноч у сне рэпетую. Ды кожная з нас рэпетуе ўвесь час, бо мы не прафесійныя актрысы, мы не можам «уключыцца» і «выключыцца». На гэтай фразе на кухню заходзіць адна з актрыс. «Усё, прагналі «П…у», — кажа яна. «Малайцы! — хваліць рэжысёрка і, адпіваючы гарачай гарбаты, заўважае, што пасля сітуацыі з Femen беларускія „Маналогі вагіны“ загучалі па-іншаму. — У нас адбылася адна замена пасля гэтай гісторыі. Дзяўчына спужалася і сышла з пастаноўкі. Зрэшты, не толькі яна спужалася, гэта нас усіх вельмі моцна ўразіла. Здарылася поўная змена бачання спектаклю. Мы павялічылі колькасць актрыс». Матывы самадзейнай пастаноўкі спектаклю, які ўжо зрабіўся культурнай з’явай у 53 краінах свету, вельмі простыя. «Мяне гэта чапляе, бо гвалт, у тым ліку фізічны, вельмі распаўсюджаны ў Беларусі, — кажа рэжысёрка. — Увогуле, статыстыка згвалтаванняў кашмарная! Акрамя афіцыйнай, ёсць статыстыка, якую збіраюць псіхатэрапеўты, псіхіятры і замежнікі, і яна яшчэ больш жахлівая. Вельмі часта гвалт выяўляецца яшчэ і ў тым, што жанчына адмаўляецца ад сябе самой, яна робіць так, як зручна іншым. Усіх дзяўчынак выхоўваюць так, каб яны былі „добрымі дзяўчынкамі“. Ты ж „добрая дзяўчынка“, патрывай, не лезь на дрэва, не хамі, прыгатуй хаўкі. І атрымліваецца, што да 20 гадоў жанчына як асоба бывае часта задушаная. Беларускія «Маналогі вагіны» пракоцяцца па двух айчынных гарадах — Гродне і Минску. Уваход будзе вольны, падзякаваць за самаахвярную працу дзяўчат можна будзе праз «падзячную скрыначку». Усе сабраныя сродкі пойдуць на барацьбу з жаночым гвалтам. Як адрэагуе на правакацыйны спектакль публіка, хутка пабачым. «Для мяне гэта вельмі чыстае і светлае мерапрыемства, — разважае Крысціна. — І мне хацелася б, каб той, хто гэта ўбачыць, задумаўся. Гэта падстава паглядзець на сябе або сваю сяброўку іншымі вачыма і ўбачыць жанчыну. Таму мне хацелася б рэакцыі задуменнасці». Минская прэм’ера маналогаў адбудзецца акурат у V-day, 14 лютага. Але вольных месцаў на спектакль няма абсалютна. Дзе глядзець «Маналогі вагіны»? Гродна. 10 лютага. 19.00 Мінск. 14 лютага, 17 лютага, 19 лютага. 19.00. На спектаклі трэба запісвацца па тэлефонах: (44) 718-61-44 (Крысціна), (29) 260-65-56 (Вольга).
Паводле
34mag.net Аўтар артыкулу: 34mag.net Матэрыялы, блізкія па тэматыцыВізуалізуйце лакальныя праблемы беларускай гей-, лесбі-супольнасці з рэгіёнаў у праекце "працэсы:Дэ" Дыктатура праваслаўя. У Магілёве і Гомелі на просьбу БПЦ адмяняюць рок-оперу 12 и 13 октября - Свободный Театр в поддержку Минского гей-прайда (+видео) Вячеслав Бортник представил белорусское ЛГБТ-движение в Стамбуле 5 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Стан розуму» (+фота) Выстава «Стан розуму» ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 5 сакавіка Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску (+фота) Проект АртБеларусь представляет фестиваль «17 мгновений осени» Актывісты ГейБеларусі прынялі ўдзел у фестывалі «Endorphin» у Воршы |