Сёння 3 верасьня
Навіны

Сьвятаслаў Семянцоў напісаў хлусьлівы даклад на замову Ўраду Злучаных Штатаў Амэрыкі

Сьвятаслаў Семянцоў напісаў хлусьлівы даклад на замову Ўраду Злучаных Штатаў Амэрыкі

Пятага верасьня незарэгістраваны інфармацыйны цэнтар «Тэма» (Гомель) апублікаваў даклад па становішчы сэксуальных меншасцяў у Беларусі. У дакладзе гаворыцца аб супрацьпраўных фактах супрацоўнікаў міліцыі, КДБ, «адмысловай» паліцыі і, вядома ж, гамафобаў у Беларусі.

Як паведамляецца ў дакладзе, ў Гомелі хлопец то Ігар, то Дзяніс «у адным з рэгіянальных цэнтраў» арганізоўвалі вечарыны для мясцовых геяў і лесьбіянак. Арганізатары вечарын былі падвергнутыя міліцэйскай самаўпраўнасьці, з прычыны чаго ў гэтых гарадах перасталі праходзіць дыскатэкі й вечарыны.

Больш паловы дакладу надаецца Гомелю, дзе міліцыя і «адмысловая паліцыя» не проста палюбіла правяраць і дыскрымінаваць мясцовых геяў, а нават пачала іх рабаваць. Так у ноч з 28 на 29 жніўня 2007 году хтосьці абрабаваў кватэру мясцовага гей–лідэра, і, вядома ж, падазрэньні палі на супрацоўнікаў міліцыі й КДБ.

Адмысловую ўвагу варта надаць інфармацыі аб ператрусе супрацоўнікамі КДБ «вядомага беларускага гей–журналіста» Сяргея Подсасонага, найвядомага журналіста, які займаецца праблемамі ЛГБТ, але якога ў асяродку геяў і лесбіянак ніхто ня ведае. Цікава, ці ведае сам Сяргей аб тым, што ён стаў журналістам гей–тэматыкі?!

Таксама ў дакладзе згадваецца й ператрус КДБ аргкамітэта міжнароднай канферэнцыі ЛГБТ, факт ператрусу й наступнага затрыманьня ўсіх арганізатараў канфэрэнцыі дагэтуль ня могуць пацьвердзіць «затрыманыя».

Дзіўным у гэтым дакладзе падаецца й аўтаркі склад: Сьвятаслаў Семянцоў і, нібы, Вячаслаў Бортнік. Аднак, на пытаньні беларускіх калегаў: «Як можна было публікаваць такія даныя?» адрасаваныя Вячаславу Бортніку, атрымалі чаканы адказ:

«Мяне ўжо пасьпелі заваліць пытаньнямі з нагоды новага «дакладу па правах ЛГБТ». Асабіста я не маю ніякага дачыненьня да яго аўтарства, хоць там і выкарыстоўваюцца некаторыя матэрыялы, падрыхтаваныя раней мною і апублікаваныя ў розных друкаваных і сеціўных крыніцах. Аднак, пад тым, у якім выглядзе даклад існуе, свайго подпісу я бы не паставіў
»

Арыгінал дакумэнта Вы можаце прачытаць тут (PDF, 470Кіб).

Камэнтар Gayby.org

Даклад Семянцова - гэта асобны праэкт Ураду ЗША, адзначыў сам СЕМЯНЦОЎ. Гэта й зразумела, бо менавіта на сайтах ураду ЗША й публікуюцца гэтыя лжывыя зьвесткі, якія выдумляюцца спэцыяльна, каб ачарніць Беларусь. Тут мае месца палітычная прастытуцыя:

«кто платит деньги, тот и заказывает музыку
»
— С. Семянцоў

Аб гамафобіі ў Беларусі на нашую думку гаварыць трэба, але не такім чынам. Таму даклад СЕМЯНЦОВА адназначна ня будзе прыняты беларускай грамадзянскай супольнасьцю, тутэйшымі ЛГБТ-актывістамі, а таксама ня будзе адэкватна ўспрыняты й часткай заходняга грамадзтва. Слава заўсёды даганяе свайго героя, слава Семянцова таксама ідзе за ім сьледам.

Паводле Gay.by

Аўтар артыкулу: Аляксандар ПАЛУЯН, Сяргей АНДРОСЕНКА

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

EMIS: Европейский опрос геев "Мужчина-мужчине 2010"

В случайные сексуальные связи вступает 59,0% опрошенных

Сяргей Прадзед выступіў на арганізаваным нацболамі мітынгу супраць кантролю за інтэрнэтам

GayBelarus.By = GayBelarus.Org

Беларусь назвалі адной з горшых краін паводле прававога становішча геяў

ПАСЕ приняла резолюцию в защиту прав сексуальных меньшинств

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі

65% пользователей Gay.by против гей-парада в Минске

Паводле апытання на сайце "Белгазеты" большасць за дазол гей-прайда ў Мінску

10 тактык абараніць свае правы: папулярызацыя грамадскай дзейнасці

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Международная ассоциация организаторов прайдов сменила регионального директора в Восточной Европе

Канкрэтныя сумы прамантачаныя Святаславам Семянцовым за беларускі гей-рух

18 сакавіка на тры пункты пашырыўся Чорны спіс гамафобаў Беларусі

Редактор белорусского гей–портала может оказаться в армии после вмешательства псевдо гей–активистов

Святасляў Семянцоў папрасіў прабачэння за Бабу Валю і падтрымаў Славянскі гей-прайд

ЛГБТ–актывістамі Беларусі цікавяцца нямецкія чыноўнікі

Гей–актывіст напісаў Прэзыдэнту Беларусі

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte