|
|
|
|
Сёння 1 жніўня
|
Навіны » Беларусь » 22 лютага 2009 а 1950 Святасляў Семянцоў папрасіў прабачэння за Бабу Валю і падтрымаў Славянскі гей-прайд![]() Як паведамлялася на сайце Gay.by 22 студзеня 2009 года, Міжнародная асацыяцыя арганізатараў прайдаў ІнтэрПрайд пачала расследванне ў адносінах да аднаго са сваіх дырэктароў ва Усходняй Еўропе Святаслава Семянцова. Расследванне было звязана з шэрагам паведамленняў, якія паступілі на адрас выканаўчай рады арганізацыі ІнтэрПрайд. Як стала вядома, на гэтым тыдні ІнтэрПрайд афіцыйна агучыў вынікі свайго расследвання, якія прывялі да закрыцця гэтага пытання. У сваёй заяве ІнтэрПрайд падцвярждае, што арганізацыя падтрымлівае свабоду выражэння, але падкрэслівае, што не лічыць здавальняючым, калі адзін з чальцоў арганізацыі публікуе абразлівыя артыкулы аб іншых чальцах арганізацыі. Міжнародная асацыяцыя арганізатараў прайдаў нагадвае, што яна просіць усіх сваіх сяброў, пры любых абставінах, звяртацца адзін да аднаго з павагай. ІнтэрПрайд таксама заявіў, што Святаслаў Семянцоў прынёс прабачэнні за абразлівыя артыкулы Бабы Валі, якія апублікаваў сайт, які яму належыць. Сп. Семянцоў запэўніў Асацыяцыю ІнтэрПрайд, што ён падтрамлівае правядзенне Славянскага гей-прайда ў Расіі і Беларусі. Святаслаў Семянцоў падкрэсліў, што апублікаваная раней пазіцыя не з’яўляецца ні ягонай, ні арганізацыі “Тэма”, сустаршынём якой ён з’яўляецца. Беларускі гей-актывіст расійскага паходжання заявіў, што не мае нічога супраць правядзення Славянскага гей-прайда і што ў сваёй ролі аднаго з дырэктароў ІнтэрПрайда ва Усходняй Еўропе ён гатовы рабіць усё магчымае для падтрымкі арганізатараў Славянскага прайда, калі ім гэта спатрэбіцца. Лідар праваабарончага праекту ГейБеларусь Сяргей Андросенка адзначыў: “За апошнія тыдні мы з вялікім поспехам спрыялі распаўсюду інфармацыі аб становішчы ЛГБТ у Беларусі і руху Славянскага гей-прайда на еўрапейскім узроўні. У стаўленні нас была разгорнута кампанія чорнага піяру, збольшага з Расіі, але гэта зрабіла нас толькі мацнейшымі ў нашай працы”. Нагадаем, у студзені бягучага года праваабарончы праект ГейБеларусь стаў паўнапраўным чальцом Міжнароднай асацыяцыі арганізатараў прайдаў ІнтэрПрайд. Аўтар артыкулу: GayBelarus Матэрыялы, блізкія па тэматыцыПока украинское ЛГБТ-движение бездействует, гомофобы активно нападают на их права Арестованные и избитые, но всё равно гордые... Удзельнік Славянскага гей-прайда пра шэсце, імпрэзы і тых, хто супраць Пра гей-парады, легітымны гвалт і беларускую талерантнасць И «мачо», и «пидессы», и накачанные, и худенькие - все равны Амбасадар Швецыі ў Беларусі спадар Стэфан Эрыксан пра гамафобію За ідала «традыцыйнай сям'і» гамафобы ад рэлігіі душу сваю прадаюць з ахвотай Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахМеждународная ассоциация организаторов прайдов сменила регионального директора в Восточной Европе Канкрэтныя сумы прамантачаныя Святаславам Семянцовым за беларускі гей-рух 25 асобнікаў гей-часопісу «Pride» з ЗША не прапусціла Мінская абласная мытня 18 сакавіка на тры пункты пашырыўся Чорны спіс гамафобаў Беларусі Редактор белорусского гей–портала может оказаться в армии после вмешательства псевдо гей–активистов Сьвятаслаў Семянцоў напісаў хлусьлівы даклад на замову Ўраду Злучаных Штатаў Амэрыкі |