Сёння 8 кастрычніка
Навіны

Сямейнае становішча беларускіх гомасэксуалаў не будзе ўлічвацца пры амністыі

Сямейнае становішча беларускіх гомасэксуалаў не будзе ўлічвацца пры амністыі

Дыскрымінацыйнае становішча гомасэксуальных зняволеных стала ў Беларусі відавочным. Аднаполыя сямейныя звязы ў Беларусі не рэгіструюцца і не ўлічваюцца.

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Віктар Галаванаў адказаў на пытанні падчас анлайн канферэнцыі на сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА. Завёў размову ён і пра сямейнае становішча…

Амністыя павінна праводзіцца ўдумліва і індывідуальна ў дачыненні да кожнага грамадзяніна”, - заявіў 11 ліпеня міністр юстыцыі Віктар Галаванаў.

Важна таксама ўлічваць раскаяўся чалавек ці не, пагасіў ці ён нанесеную шкоду, а таксама яго сямейнае становішча”, - павёў міністр.

Такім чынам, дыскрымінацыйнае становішча, у якім апынаюцца гомасэксуальныя зняволеныя, відавочна. Аднаполыя сямейныя звязы ў Беларусі не рэгіструюцца і не ўлічваюцца.

Незалежныя эксперты выказваюць думку, што спадар Галаванаў ужо дыскрэдытаваў сябе як міністр юстыцыі цалкам. Апагеем віртуальнай канферэнцыі стала заўвага міністра, што “правы чалавека - гэта не такое ўжо важнае пытанне, з-за якога трэба ўводзіць санкцыі”.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte