Сёння 6 сьнежня
Навіны

Талерантнага да ЛГБТ Ігара Случака зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты ў Гомелі

Талерантнага да ЛГБТ Ігара Случака зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты ў Гомелі

Ігар Случак прыцягнуў увагу беларускай ЛГБТ-супольнасці тым, што адкрыта выступіў за легалізацыю партнёрстваў, у тым ліку для гомасэксуальных пар, асудзіў дыскрымінацыю ЛГБТ, не збаяўшыся пры гэтым згубіць электарат, прыхільнікаў і валанцёраў. Пазіцыя сп. Случака была апублікаваная нават у “Камсамольскай Праўдзе ў Беларусі”.

Падчас збору подпісаў Случак атрымаў па шыі ад выбарніка і ўжо не спадзяваўся, што яго зарэгіструюць. Аднак студэнт Тартускага ўніверсітэта прайшоў. Зараз ён канкуруе з двума апазіцыйнымі кандыдатамі, рабочым з заводу і дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства.

Гомельская Cавецкая акруга, у якой балатуецца Ігар Случак, – самая буйная у Гомельскай вобласці. Тут жывуць каля 70 тысяч выбарнікаў. І пяцёра кандыдатаў, зарэгістраваных у акрузе, маюць дзе развярнуцца.

Ігару Случаку 27 гадоў, сваю ініцыятыўную групу ён набраў у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”, акругу, па якой вылучаецца, таксама выбіралі карыстальнікі інтэрнэту праз галасаванне.

Як паказала рэгістрацыя, шлях ад сацыяльнай сеткі да балатавання ў парламент можа быць паспяховы – хаця Случак і баяўся, што камісія можа знайсці ў яго “несапраўдныя подпісы” і выкінуць з акругі. “Я моцна сумняваўся, што мяне зарэгіструюць, бо ў мяне даволі вялікая вядомасць у раёне, людзі мяне пазнаюць, цікавяцца. А прадзяржаўны кандыдат ніколі не прыходзіў на паседжанні, яго ніхто не ведае, ён не хоча камунікаваць з выбарнікамі. Таму я меркаваў, што камісія можа скасаваць мяне як моцнага канкурэнта”, – распавядае Случак у інтэрвію "БелСату".

Праўладны кандыдат Пачынок працуе дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства, на паседжанні выбарчай камісіі дасылае свайго прадстаўніка. Таксама ён адмовіўся ад удзелу у дэбатах. Такім чынам, у Гомельскай савецкай выбарчай акрузе дэбаты пройдуць паміж трыма кандыдатамі: Ігарам Случаком, Васілём Паляковым (АГП) і Яраславам Гаранянковым (рабочы мясакамбінату). Кандыдат ад ЛДПБ таксама адмовіўся ад дэбатаў. “Гэта, можа, і добра. Мы, незалежныя кандыдаты, будзем утрох выказвацца 15 хвілінаў часу, на кожнага па 5 хвілінаў эфіру. Пастараемся данесці сваю думку да выбарнікаў”, – кажа Случак.

Падчас збору подпісаў Ігар Случак атрымліваў ад выбарнікаў наказы, а аднаго разу нават па шыі. Гэта быў дзядзька нападпітку, які прыняў Случака за прадстаўніка ўладаў і хацеў матузамі адплаціць яму за свае крыўды. “У людзей амаль няма ніякага даверу да парламенту, яны не ведаюць, для чаго гэта трэба, бо ў іх такое разуменне, што ўсё вырашае прэзідэнт. Праблемы людзі агучвалі бытавыя: там лямпачку ўкруціць, там начнік закрыць, а там начнік адкрыць, лаўку пафарбаваць. А былі людзі больш свядомыя, якія наказвалі ўздымаць і агучваць важныя пытанні ў парламенце, а не замоўчваць іх, як старыя дэпутаты. Кажуць, што трэба выбіраць дэпутатамі маладых людзей”, – падзяліўся Ігар Случак.

Што да партнёрства ў аднаполых сем'ях, то тут сітуацыя наогул складаная. Калі разнаполыя партнёры для абароны сваіх фінансавых і сацыяльных інтарэсаў могуць заключыць фіктыўны шлюб, то у аднаполых партнёраў такіх магчымасяў няма, бо па заканадаўству шлюб - гэта саюз мужчыны і жанчыны.

Такія партнёры абсалютна не абароненыя адзін ад аднаго ў выпадку, калі яны перастаюць жыць разам. І гэта ўсугубляецца яшчэ і тым, што беларускае грамадства вельмі гамафобнае, хоць адсотак гомасэксуалаў у нашай краіне не меньшы, чым і ў іншых еўрапейскіх краінах.

Да ўсяго я лічу, што нельга дыскрымінаваць людзей”, - паведаміў у інтэрвію GayBelarus.By Ігар Случак.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь; фота: фота belsat.eu

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Президент Израиля Шимон Перес поддержал однополые браки

Генеральный докладчик по правам ЛГБТ в ПАСЕ поддерживает участников и организаторов Минского Прайда 2013

Посты премьера и вице-премьера в новом правительстве Люксембурга займут открытые геи

Владимир Путин: "Мы не должны создавать ксенофобию по отношению к геям и лесбиянкам..."

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

Кабмин Ирландии назначил референдум по вопросу легализации однополых браков на 2015 год (видео)

Новый глава рабочей группы Парламентской ассамблеи ОБСЕ по Беларуси Кристиан Хольм: "Активисты должны быть свободными и иметь возможность заниматься своим делом"

Президент Сербии опасается, что запрет гей-прайдов в Белграде подорвет шансы страны на вхождение в Европейский Союз

Прававое становішча беларускай моладзі: паміж манаполіяй БРСМ і "добрымі законамі"

Французский дипломат Мишель Ренери завершает свою работу на должности посла в Беларуси

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte