31 сакавіка — Першая беларуская канфэрэнцыя лесьбіянак «Лесьбіянкі ў Беларусі і сучасным сьвеце»
 
Каляндар артыкулаў:
Навіны
Абярыце дату
 
Рассылка ГейБеларусі: навіны, афіша

 

Slavic Gay Pride

 

Мінская Рэзалюцыя аб правах ЛГБТ

 

Кнігі ў продажы

 

ГейРасія

 
 

Жывы Журнал Сяргея Андросенкі

 

Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску (+фота)

Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску (+фота)

Навіны. Беларусь.
8 студзеня а 035.
ГейБеларусь, фота: Валера Пераверзін і Мікіта Хмарун.

Культурна-творчая акцыя трансвестытаў, травесці і з імі салідарных у другі раз прайшла у Мінску ўвечары 6 студзеня 2010. Транс-Калядкі, як і ў мінулым 2009 годзе, прайшлі ў заможным раёне элітнай забудовы ў мікрараёне Усход, за Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь, па вуліцах Валенція Ваньковіча, Ігната Буйніцкага і да іх прылеглых. Акцыя была арганізаваная праваабарончым праектам «ГейБеларусь».

У Транс-Калядках прыняло ўдзел дзесяць чалавек, хлопцы і дзяўчаты; усё прайшло ў атмасферы свята, нацыянальнай беларускай традыцыі. Акцыя прайшла без здарэнняў. Наадварот, удзельнікі акцыі ўсё больш сустракаліся з добразычлівасцю і ўсмешкамі, з віншаваннямі і ўсцешанымі тварамі.

Па словах удзельніцы Транс-Калядак Малышкі Клаўдзіі, вельмі добра, што ўтвараецца падобная традыцыя, «калі ў ЗША робяць забег трансвестытаў, па ўсім свеце ладзяць конкурсы прыгажосці травесці, то ў Беларусі ладзяць Транс-Калядкі – гэта можа стаць нашай асаблівасцю». Малышка Клаўдзія пераканана, што з гадамі акцыя набудзе большую папулярнасць і на яе будзе выходзіць у разы больш ражаных людзей. Яна задаволеная тым, што сёння зрабілі калядоўшчыкі і тым, што сёння было назбірана.

Арганізатар Транс-Калядак-2009 Сяргей Андросенка выказаў меркаванне, што вельмі добра, што беларускі ЛГБТ-рух займаецца прапагандай не толькі цярплівасці і правоў чалавека, але і нясе ў людзі любоў да нацыянальных традыцый, нацыянальных каштоўнасцяў.

«Мы святкуем Хэлоўін, але абсалютна раўнадушныя да сваіх старажытных традыцый. Гэтую сітуацыю трэба выпраўляць. І беларускія ЛГБТ-актывісты могуць паспрыяць гэтаму. Мы клапоцімся за сваю індывідуальнасць, не толькі гендарную і сэксуальную, але і нацыянальную. З’яўляючыся меншасцямі, мы застаемся беларусамі». – выказаў сваё гледзішча кіраўнік «ГейБеларусі» Сяргей Андросенка.

У гэтым годзе і падлеткі далучыліся да акцыі:
Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску

Праз увесь горад:
Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску

А па дарозе танчым:
Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску

Дзяўчына ў вобразе сапраўднага беларускага мужыка, а мужчына як жанчына:
Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску

Рыхтуем пакункі для падарункаў:
Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску

Вось і першыя гаспадары аддзячылі за песні:
Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску

Большасць гаспадароў вельмі рады калядоўшчыкам:
Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску

Гатовы танчыць і спяваць разам з імі
Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску

Мужчыны таксама рады Транс-Калядкам:
Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску

Нехта пляскаў у далоні, пакуль калядоўшчыцы спявалі:
Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску

Усе хацелі быць шчаслівымі ў наступным годзе:
Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску

Дорачы ўсмешкі:
Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску

Калядная зорка:
Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску

Эх! А зараз дзелім накалядаванае:
Транс-Калядкі ў другі раз прайшлі ў Мінску

Фота: Валера Пераверзін і Мікіта Хмарун, «ГейБеларусь»

Рэйтынг:
 (галасоў: 13)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

 5 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Стан розуму» (+фота)

 Скандал у Швецыі: Гэта не я, гэта Урсула

 Выстава «Стан розуму» ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 5 сакавіка

 Думкі ўголас пра Транс-Калядкі 2010

 Блогер Wadzik: «Я пратэстую! Я за підараў!»

 Патрыцыя Блю расказала, як грабіла супермаркет (+візія)

 03 студзеня «Поющие Королевы» на АНТ у перадачы «Воскресное утро»

 Минск борется с негативным отношением к трансвеститам

 Данчык: «Можаце не сумнявацца ў тым, што я належу да таго ж кола людзей, што і такія знакамітасьці, як Аляксандар Макэдонскі, Пётр Чайкоўскі...»

 Проект АртБеларусь представляет фестиваль «17 мгновений осени»

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

 Фотасправаздача Насты Касцюк з прэзентацыі новага гей-лесбі часопіса «GAY»

 5 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Стан розуму» (+фота)

 Шведский министр примет участие в Балтийском гей-прайде в Вильнюсе

 «НАШАНІВА» рэкамендуе

 Гэй, часопіс G.A.Y.! (+фота і аўдыё)

 27 лютага ў Мінску прайшла прэзентацыя новага гей-лесбі часопіса «GAY» (+фота і часопіс)

 Общественный Совет по нравственности Беларуси считает «Rammstein» воплощением порока

 Выстава «Стан розуму» ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 5 сакавіка

 «ГейБеларусь» 19 лютага прадстаўляе Беларускамоўную дыскатэку ў Мінску для ўсіх людзей

 Мінгарвыканкам гатовы разгледзець заяву на правядзенне гей-параду

Камэнтары

8
студзеня
пятніца
2232

бляць бабы вы такие смешныя
прадстауляю сабе усю гэную ха ха ха разцалоуваю

 
 

Галоўнае Gay-Радыё Расіі

 
Rating All.BY