Сёння 21 верасьня
Навіны

"Трэба змагацца з безадказнасцю - экалагічнай і сэксуальнай"

«Чарнобыльскі шлях»-2012 адзначыўся інцыдэнтам падчас шэсця на плошчу Бангалор ад Акадэміі Навук на вуліцы Сурганава.

Маладыя ўдзельнікі «Чарнобыльскага шляху» спрабавалі адабраць вясёлкавыя сцягі ў прадстаўнікоў гей-супольнасці, якія далучыліся да калоны і рушылі разам з ёй на плошчу Бангалор. Гей-актывісты мусілі выйсці з калоны і рухацца ў хвасце, заявіўшы, што гэта справакавалі актывісты «Маладога фронту». Сітуацыю каментуюць лідар ЛГБТ-руху Сяргей Андросенка і намеснік старшыні «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка.

На фота: адна з лідараў праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Людміла Волкава абараняе вясёлкавы сцяг, сімвал сусветнага руха за правы ЛГБТ-супольнасці.

Сяргей ​​Андросенка: «Па дарозе здарыўся інцыдэнт такі, што актывісты "Маладога фронту" выхапілі ў нас два сцягі і напалі на нашых актывістаў. А зараз падышоў арганізатар шэсця і папрасіў нас стаць у хвост калоны. Нас не папрасілі сысці, а папрасілі стаць у хвост калоны — ну, мы на такое згодныя. Я лічу, што гэты інцыдэнт сведчыць пра тое, што нашае грамадства вельмі гамафобнае. Яно не ўспрымае таго, што розныя людзі заўсёды былі пры розных падзеях. І ніхто ні ў кога пры гэтым не правяраў сэксуальную арыентацыю. Мы ж выступаем супраць людской безадказнасці. І калі зараз грамадзтва будзе чыніць гвалт адносна геяў і лесбіянак, то гэта будзе маральным Чарнобылем. Мы перажылі адзін Чарнобыль, і цяпер мы павінны змагацца з чалавечай безадказнасцю — экалягічнай і сэксуальнай».

Мікола ​​Дземідзенка: «Калі казаць тэарэтычна, то такі інцыдэнт мог здарыцца, а калі казаць практычна, то трэба ўдакладняць сітуацыю — мне пра яе нічога невядома. Маё ж стаўленне я выказаў яшчэ напярэдадні акцыі — мы былі супраць іх удзелу, мы былі ўвогуле супраць таго, каб беларускі нацыянальны апазіцыйны рух меў нешта супольнае з вычварэнцамі. Я выказваўся пра гэта неаднаразова і ня бачу сэнсу паўтарацца. Ня бачу сэнсу паўтараць словы маіх бліжэйшых паплечнікаў і сяброў Змітра Дашкевіча і Паўла Севярынца. Я ў гэтым пытанні з імі абсалютна салідарны. Я таксама расцэньваю ўдзел гэтай групы ў "Чарнобыльскім шляху" толькі як правакацыю, і гэта відавочна».

Паводле Радыё Свабода, Галіна Абакунчык

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Французский дипломат Мишель Ренери завершает свою работу на должности посла в Беларуси

Губернатор Гавайев хочет как можно скорее легализовать однополые браки

Экс-глава МВД Украины: Лучше раз в год гей-парады, чем ежедневно ждать российские танки

Турция станет вторым мусульманским государством, законодательно запретившим дискриминацию сексменьшинств

Барак Обама приедет в Петербург, но отменил встречу с Путиным и "не потерпит" гомофобии в России или в Зимбабве

Министерство юстиции Вьетнама поддержало легализацию однополых браков

Британский премьер Дэвид Кэмерон хочет экспортировать однополые браки по всему миру

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

Совет ЕС: Права человека должны играть ключевую роль в политике Брюсселя

Мексиканцы избрали первого мэра-гея в истории страны

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

Летась у сувязі са змяненнем свайго полу новыя пашпарты атрымалі пяць чалавек

В Минске состоится презентация нового альбома группы "Naka"

Белорусские НКО выразили поддержку российским

Ульяна Ангелевская выступит с концертом в Минске

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte