Сёння 22 сакавіка
Навіны

Трэнінг "ВІДЭА ПРА НДА - вучымся на практыцы"

Трэнінг

"Мінская міжнародная медыяшкола" разам з чэшскай асацыяцыяй незалежных трэнераў "PIMTA" запрашае на трэнінг па стварэнні дакументальнага відэа для грамадзянскіх ініцыятываў Беларусі. Падчас трэнінгу ўдзельнікі атрымаюць тэхнічныя навыкі працы з відэа (здымкі і мантаж) і зробяць відэа пра сваю арганізацыю і сферу яе дзейнасці.

Гэты трэнінг ёсць часткай навучальнай праграмы і прадугледжвае серыю заняткаў, кансультацый і рэсурснай падтрымкі пры стварэнні відэа для ўзмацнення працы грамадзянскага сектару ў Беларусі.

З прыкладамі папярэдніх прац удзельнікаў можна азнаёміцца на сайце медыяшколы http://www.mediaschool.by (раздзел «Відэа»).

ДАТА: 27–31 студзеня 2014 года

МЕСЦА: Мінск

ТЭРМІН ПАДАЧЫ: 23.01.2014 (да 13:00)

Вынікі адбору будуць вядомыя 24.01.2014.

ХТО МОЖА ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ?

На трэнінг запрашаюцца прадстаўнікі грамадзянскіх аб’яднанняў ды ініцыятываў Беларусі (сацыяльныя, культурніцкія, экалагічныя, медыйныя і г. д.), а таксама прадстаўнікі альтэрнатыўных медыярэсурсаў, якія не адносяцца да традыцыйных СМІ. Перавага аддаецца ўдзельнікам, якія ў сваіх арганізацыях максімальна звязаныя са сферай медыяў і распаўсюдам інфармацыі (журналісты, падтрымка сайта, вядзенне блога або старонкі ў сацыяльнай сетцы, выданне інфармацыйных матэрыялаў, фотаздымкі, відэаздымкі і г. д.) і плануюць надалей развіваць гэты напрамак у сваіх арганізацыях.

Вітаюцца заяўкі ад двух чалавек ад арганізацыі для працы ў камандзе над стварэннем відэа.

УМОВА ЎДЗЕЛУ:

Трэба запоўніць анкету ўдзельніка і даслаць на mediaschool.by@gmail.com

Заяўкі без анкеты разглядацца не будуць.

НАВЫКІ І КАМПЕТЭНЦЫІ:

Тэматычны трэнінг складаецца з наступных частак:

  • 1. Фарматы відэаінтэрв’ю для прадстаўлення дзейнасці арганізацыі.
  • 2. Сцэнарны практыкум (фармуляванне тэмы і навыкі напісання здымачнага сцэнару).
  • 3. Тэхнічныя навыкі здымкаў на відэакамеру (гук, святло, ручныя наладкі камеры, праца за штатывам).
  • 4. Праца ў праграмах відэамантажу (Adobe Premiere).

Пасля трэнінгу праца з удзельнікамі працягнецца ў рэжыме кансультацый і рэсурснай падтрымкі.

Працоўныя мовы трэнінгу – руская/беларуская.

Паводле Mediaschool.by

Аўтар артыкулу: Mediaschool.by

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Відэапраект "Грамадзянскія супольнасці Беларусі" запрашае ўдзельнікаў

"Права Человека "на пальцах" - первый семинар в 2014!

"Шаги к толерантности" - практические семинары на тему фотографии и антидискриминации

РМОО "Встреча" приглашает геев и бисексуалов на психологические тренинги в регионах Беларуси и в Минске

"Абарані сябе: бяспека і правы чалавека" - трэнінг для журналістаў

Запрашаем на лекцыю дырэктаркі праграм Міжнароднай Камісіі правоў чалавека для геяў і лесбіянак з Нью-Ёрка

У Вільні 25 кастрычніка пройдзе Базавы курс па правах чалавека з вядомым праваабаронцам Андрэем Юравым

"Правы Чалавека "на пальцах" пройдуць у Магілёве 19 кастрычніка!

Семінар для студэнтаў-юрыстаў і ўсіх зацікаўленых абаронай правоў студэнтаў

Праграма "Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў" абвяшчае набор удзельнікаў

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Відэапраект "Грамадзянскія супольнасці Беларусі" запрашае ўдзельнікаў

"Права Человека "на пальцах" - первый семинар в 2014!

Панікоўка. Вось ужо пяць гадоў тут ніхто не збіраецца

Мингорисполком не разрешил публичные акции девятого Минского гей-прайда из-за всемирного Дня снега и "неправильно составленной заявки"

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte