Сёння 21 верасьня
Навіны

У апублікаванай справаздачы спецдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі ўзгадваецца аб прыгнёце ЛГБТ у нашай краіне

У апублікаванай справаздачы спецдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі ўзгадваецца аб прыгнёце ЛГБТ у нашай краіне

Спецыяльны дакладчык ААН па стане правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці апублікаваў сваю першую справаздачу па сітуацыі з выкананнем правоў чалавека ў краіне. Дакумент быў падрыхтваны ў межах мандату, зацверджанага Радай ААН па правах чалавека, і прадстаўлены Радзе 18 красавіка.

У сваім дакладзе сп. Харашці паведамляе пра нерэгістрацыю Праваабарончага праекта “ГейБеларусь”, пра міліцэйскія рэйды на забаўляльныя ЛГБТ-вечарыны ў студзені-лютым 2013 у Мінску і Віцебску, пра выклік Упраўленнем па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС РБ дзясяткаў заснавальнікаў Праваабарончага праекта “ГейБеларусь” у розных гарадах краіны. Таксама Харашці ўзгадвае цытату Лукашэнкі: “лепей быць дыктатарам, чым геем”.

Паводле адзнакі спадара Харашці, правы чалавека застаюцца сістэматычна абмежаванымі, асабліва ў выпадках свабоды асацыяцый, сходаў і выказванняў думак, а таксама ў гарантыях належнага вядзення судовага працэсу і справядлівага суда. Спецдакладчык канстатуе цэнтралізацыю заканадаўчай і выканаўчай уладаў вакол апарата Лукашэнкі.

Міклаша Харашці турбуе адсутнасць верхавенства закону ў Беларусі, у прыватнасці ў дачыненні да працэсуальных гарантый, якія прадугледжаны 14 артыкулам Міжнароднага Пакта па Грамадзянскіх і Палітычных Правах. Шматлікія сустрэчы з праваабаронцамі і ахвярамі парушэнняў правоў чалавека адлюстроўваюць недавер да юрыдычнай сістэмы. Гэтаксама няма веры ў тое, што юрыдычная сістэма можа стацца гарантам правоў у сітуацыях, калі гэта супярэчыць інтарэсам уладаў.

Структурны характар мае той факт, што распаўсюджаныя парушэнні правоў чалавека застаюцца без належнай увагі, і падкрэсліваецца гэта цэнтралізацыяй заканадаўчай і выканаўчай улады вакол адміністрацыі прэзідэнта. Дэкрэты Лукашэнкі выкарыстоўваюцца як асноўныя і, фактычна, маюць найвышэйшую юрыдычную сілу ў заканадаўчым механізме краіны.

Больш канкрэтна Спецдакладчык звяртаецца ў сваім дакладзе да наступных пытанняў:

1. Права на жыццё і смяротнае пакаранне;
2. Гвалтоўныя знікненні;
3. Турэмныя ўмовы, катаванне і іншыя лютасці, нечалавечае стаўленне альбо стаўленне, якое зневажае чалавечую годнасць;
4. Стаўленне да палітычных апанентаў, праваабаронцаў і актывістаў;
5. Незалежнасць суддзяў і адвакатаў;
6. Свабодны суд;
7. Адвольныя затрыманні і прысуды;
8. Свабода выказванняў і меркаванняў;
9. Свабоды мірных сходаў;
10. Свабода асацыяцый і абаронцаў правоў чалавека;
11. Дыскрымінацыя;
12. Стаўленне да ЛГБТ-асобаў;
13. Працоўныя правы і прафсаюзы;
14. Выбары.

У раздзеле, які датычыцца свабодзе асацыяцый і праваабаронцаў, Спецдакладчык адзначае, што ўнесеныя апошнім часам і запланаваныя змены ў заканадаўства, нягледзячы на наяўнасць асобных пазітыўных нормаў, у цэлым не палепшылі стану грамадскіх аб’яднанняў. Спецдакладчык звяртае ўвагу на ўведзеную 24 студзеня 2013 года дэкрэтам прэзідэнта магчымасць ліквідацыі ўстановаў і асацыяцый у сувязі з пастаноўкай іх кіраўнікоў на прафілактычны ўлік, працэдура якога застаецца нявызначанай і суб’ектыўнай.

Асабліва адзначаецца ціск на правабарончыя арганізацыі, у тым ліку ў выглядзе судовай ліквідацыі праваабарончай арганізацыі “Платформа” і канфіскацыі памяшкання Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

У дакуменце ўтрымліваюцца і рэкамендацыі па паляпшэнні выканання правоў чалавека ў Беларусі. Сярод іншага, спецыяльны дакладчык рэкамендуе ўнесці змены ў заканадаўства і практыку дзеля забеспячэння таго, каб грамадскія аб'яднанні маглі стварацца праз працэдуру, якая з'яўляецца простай, лёгка даступнай, недыскрымінацыйнай, неабцяжарваючай альбо бясплатнай.

Нагадаем, Мандат спецдакладчыка па Беларусі быў заснаваны Радай па правах чалавека ААН 5 ліпеня 2012 года, а ў верасні на гэтую пасаду быў прызначаны прадстаўнік Венгрыі Міклаш Харашці. Па выніках сваёй дзейнасці ён прадставіць справаздачы аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Радзе ААН па правах чалавека і Генеральнай Асамблеі ААН. Аднак беларускія ўлады адмаўляюцца ад супрацоўніцтва са спецдакладчыкам. Сп. Харашці так і не атрымаў магчымасці наведаць Беларусь, каб вывучыць сітуацыю на месцы і ў тым ліку сустрэцца з афіцыйнымі асобамі дзяржавы: беларускія ўлады адмовілі яму ў візе.

Са зместам справаздачы на ангельскай мове можна азнаёміцца на сайце Беларускага дому правоў чалавека ў Вільні.

Паводле Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Актывістку "ГейБеларусі" прагналі з "Каста Дзівы" за збор подпісаў у падтрымку Мінскага гей-прайда 2013

Турция заблокировала самое популярное в мире мобильное приложение для гей-знакомств "Grindr"

Сегодня ООН объявила о запуске глобальной кампании "Свободные и равные", направленной на борьбу с гомофобией

Комитет ООН по правам ребенка ждет от России объяснений по вопросу дискриминации ЛГБТ-подростков

Прэзідэнт Расіі падпісаў закон, які забараняе інфармацыю пра гомасэксуальнасць

Совет Федерации России единогласно одобрил введение штрафов за "пропаганду нетрадиционных отношений"

Гомофобный закон в действии. В Петербурге полиция задержала двух обнимающихся девушек

Spiegel Online: Гомофобия становится в России смягчающим обстоятельством

Госдума Российской Федерации приняла закон о "пропаганде нетрадиционных сексуальных отношений". Гомосексуальность оценена в 500 раз страшнее фашизма

Гея заставили уволиться из мэрии Москвы

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte