Сёння 8 кастрычніка
Навіны

У Беларусі не плануецца дазваляць аднаполыя шлюбы

У Беларусі не плануецца дазваляць аднаполыя шлюбы

У Беларусі не плануецца змена заканадаўства ў частцы дазволу аднаполых шлюбаў. Аб гэтым заявіў 12 траўня першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётар Грушнік на анлайн-канферэнцыі на сайтах БЕЛТА і Міністэрства, прысьвечанай Дню сям'і.

Адказваючы на пытаньне аб тым, што сярод моладзі ўсё большую папулярнасьць набываюць розныя формы сужыцця, намесніца начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка адзначыла, што ў краіне захоўваюцца традыцыйныя нормы шлюбна-сямейных паводзінаў насельніцтва.

Большасць мужчын і жанчын уступаюць у шлюб. Па дадзеных перапісу насельніцтва 2009 года, 62% мужчын і 52% жанчын ва узросце 15 гадоў і старэйшыя жывуць у шлюбе.

"Разам з тым за дзесяцігадовы перыяд паміж перапісамі доля шлюбных пар, шлюб якіх юрыдычна не аформлены, вырасла з 5% да 8%, – сказала Арцёменка. – Найбольшая колькасць незарэгістраваных шлюбаў прыпадае на ўзроставую групу 18-24 года: 15% маладых мужчын і 13% жанчын жывуць у шлюбе, які прынята называць грамадзянскім. Зрэшты, на фоне іншых краін Беларусь не выглядае выключнай. Так, у Швецыі, Эстоніі колькасць грамадзянскіх шлюбаў перавышае 50% ".

Паводле Радыё Свабода

Аўтар артыкулу: Радыё Свабода

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte