Сёння 18 кастрычніка
Навіны

У Беларусі падыходзіць да канца прыём заявак на ўдзел у першым Славянскім гей–прайдзе

У Беларусі падыходзіць да канца прыём заявак на ўдзел у першым Славянскім гей–прайдзе

Падыходзіць да канца прыём заявак ад беларускіх грамадзян і грамадзянак на ўдзел у першым Славянскім гей–прайдзе, які пройдзе з 15 па 17 траўня ў Маскве, а шэсце якога адбудзіцца 16 траўня, у дзень фіналу песеннага конкурса «Еўрабачанне». Заяўкі будуць прымацца да 10 красавіка. Асобам, выбраным арганізатарамі, будуць забяспечаны бясплатны праезд з Мінска да Масквы і назад, а таксама пражыванне ў Маскве ў дні фэсту. Плануемая дата групавога ад′езда з Мінска — 13 траўня, вяртанне ў Мінск — 18 траўня зраніцы.

Падаючы заяву на ўдзел у арганізаванай беларускай дэлегацыі, асоба аўтаматычна пагаджаецца з тым, што яна падтрымлівае ідэю правядзення Славянскага гей–прайда і падзяляе каштоўнасці беларуска–расійскага Фестывалю гонара. Калі Вы вырашылі падаць заяву на ўдзел, правесці незабыўныя дні Славянскага гей–прайда ў добрай кампаніі і ў цікавых мерапрыемствах, калі ласка, адкажыце на некалькі пытанняў і дашліце ліст на ўказаны ніжэй адрас э–пошты да 10 красавіка. Уся пададзеная Вамі інфармацыя, будзе захаваная ў таямніцы:

1) Імя, прозвішча, імя па–бацьку

2) Дата нараджэння

3) Э–пошта

4) Нумар асабістага мабільнага тэлефона

5) Што падштурхнула Вас да ўдзелу ў Славянскім гей–прайдзе?

Калі ласка, адкажыце на некалькі пытанняў і дашліце ліст на э–пошту: да 10 красавіка.

Пасля падачы заяўкі з Вамі можа звязацца наш каардынатар, па э–пошце кругласуткава, па мабільным тэлефоне штодня ў прамежку з 19:00 да 21:00 па беларускім часе. Вынікі адбору будуць вядомыя да 15 красавіка.

Суарганізатарам Славянскага гей-прайду ў Маскве і арганізатарам Славянскага гей-прайда ў Мінску з'яўляецца праваабарончы праект ГейБеларусь.

Правядзі першы Славянскі гей–прайд у добрай кампаніі!

Азірніся ў мінулае! Змяні будучыню! Стань цяперашнім!

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

В Петербурге прошел третий Славянский гей-прайд (+фото)

Запрет на проведение шествия Славянского гей-прайда 2010 обжалован в Верховном Суде

Любовь Восточного Блока глазами австралийcкого режисcёра Логана Мухи

Славянскі гей-прайд 2010 у Мінску запомніўся ўсім

Славянскі гей-прайд у рэйтынгу "Свабоды" абышоў Дзень Волі, Зянона Пазняка і "Малады Фронт" (+відыё)

Минский городской суд признал запрет Славянского гей-прайда законным

В Минске в полиграфическом салоне отказались печатать изображения разгона Славянского гей-прайда

К движению Славянского гей-прайда присоединились Молдова и Украина

Московский районный суд признал запрет Славянского гей-прайда в Минске законным

Славянский гей-прайд в Санкт-Петербурге назначен на 25 июня 2011 года

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Гей-парад как повод для люстрации экстремистов

ЛГБТ и правозащитники всего мира обвиняет московские власти в преступном бездействии

Московский гей-прайд запрещён

Шестой гей-прайд в Москве состоится 28 мая

Праздник гомофобии и нетерпимости прошёл в Москве (+фото)

"Православные" призывают сжечь Евросуд и будут проводить массовые акции против гей-парадов в Москве

Гей-активисты вышли на акцию оппозиции в Москве в образах Лужкова и его жены

В Москве у офиса Swiss Airlines прошёл первый законный пикет российских гей-активистов (добавлено фото и видео)

Лужков потерял голову: московские ЛГБТ-активисты провели акцию протеста у мэрии Москвы (+фото)

11 активистов гей-движения задержаны на ул. Тверской у мэрии Москвы

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte