Сёння 13 лістапада
Навіны

У беларускім Праваабарончым календары не забыліся на Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобіі

У беларускім Праваабарончым календары не забыліся на Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобіі

Новае выданне Праваабарончага цэнтра “Вясна”, разлічанае на шырокае кола чытачоў, з сённяшняга дня даступнае ў электронным варыянце на сайце “Вясны”.

“Праваабарончы каляндар” – гэта спроба сабраць даты, звязаныя са станаўленнем, развіццём і абаронай правоў чалавека. У кнігу ўвайшлі знакавыя сусветныя і міжнародныя дні, афіцыйна абвешчаныя Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, міжнародныя дні, якія прызнаюцца няўрадавымі арганізацыямі розных краінаў, а таксама даты беларускіх падзеяў, важных з пункту гледжання правоў чалавека, дні нараджэння і дні памяці выбітных актывістаў праваабарончага руху.

У каляндар таксама ўвайшлі такія слаўныя даты, як:

15 студзеня. У гэты дзень у 1929 годзе нарадзіўся Марцін Лютэр Кінг (Martin Luther King) —галоўны змагар супраць расавай дыскрымінацыі ў ЗША.

22 студзеня. Дзень дэсідэнта. Нагодай для гэтай даты стаў агульнавядомы гістарычны факт: 22 студзеня 1980 года ў Маскве быў затрыманы вядомы ў свеце фізік-акадэмік, дысідэнт і праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Андрэй Сахараў. Ён быў арыштаваны наўпрост на вуліцы, па шляху на працу, і суправоджаны ў Генеральную пракуратуру СССР. Там яму зачыталі Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета пра пазбаўленне яго ўсіх дзяржаўных узнагародаў і ганаровых званняў. Адначасова паведамілі, што кіраўніцтва краіны прыняло рашэнне пра высылку Сахарава з Масквы ў месца, якое «выключае яго кантакты з замежнымі грамадзянамі».

17 траўня. Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. У гэты дзень у 1990 годзе Генеральная асамблея Сусветнай арганізацыі аховы здароўя выключыла гомасэксуальнасць са спісу псіхічных захворванняў.

15 верасня. Гэты дзень быў абвешчаны ў азнаменаванне прыняцця Міжпарламенцкім саюзам у 1997 годзе Усеагульнай дэкларацыі пра дэмакратыю і адзначаецца пачынаючы з 2008 года. Усеагульная дэкларацыя пра дэмакратыю служыць падмогай, калі гаворка ідзе пра асноўныя прынцыпы дэмакратыі, элементы і стандарты дэмакратычнага праўлення і міжнародныя аспекты дэмакратыі.

09 лістапада. У ноч з 9 на 10 лістапада 1938 года на тэрыторыі Германіі і Аўстрыі прайшла серыя габрэйскіх пагромаў. Арганізаваная нацыстамі «Крыштальная ноч» ці «Ноч пабітых вітрынаў» стала першай масавай акцыяй фізічнага гвалту Трэцяга рэйха ў адносінах да габрэяў.

09 снежня. 9 снежня 1998 года, напярэдадні 50-й гадавіны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, у Жэневе Генеральная Асамблея ААН афіцыйна прыняла Рэзалюцыю, якая зацвердзіла
«Дэкларацыю пра правы і абавязкі асобаў, групаў і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрынятыя правы чалавека і асноўныя свабоды». Прыняццю Дэкларацыі пра праваабаронцаў папярэднічаў доўгі працэс. Камісія па правах чалавека ААН прыступіла да распрацоўкі гэтага пытання яшчэ ў лютым 1980 года, больш чым за 18 гадоў да прыняцця канчатковага варыянта тэкста Дэкларацыі.

19 снежня. 19 снежня 2010 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, у Мінску сілавымі структурамі была гвалтоўна разагнаная мірная дэманстрацыя пратэсту. Сотні людзей былі збітыя і затрыманыя, у тым ліку тры кандыдаты ў прэзідэнты. Улады такім чынам груба парушылі права грамадзянаў Беларусі на свабоду мірных сходаў.

Усяго на 177 старонках календара напісана пра вялікі шэраг праваабарончых датаў. Каляндандар можна спампаваць па гэтай спасылцы (41 Мб).

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Таццяна Рэвяка распавяла ў Дубліне пра становішча беларускіх праваабаронцаў

Вядомая беларуская праваабаронца Таццяна Рэвяка пра ЛГБТ-тэматыку ў беларускіх медыях і ў палітычным мэйнстрыме (відэа)

Зняволены беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію Вацлава Гаўла

Поддержи ЛГБТ-активиста Калугина: напиши Милонову - "Содом в каждый дом"

У Посольства России в Кишинёве состаялась белорусско-молдавская акция в поддержку российского ЛГБТ-сообщества (фото и видео)

ЛГБТ-активисты будут целоваться у Госдумы РФ в день рассмотрения законопроекта о запрете "гей-пропаганды"

14 чэрвеня ў Празе і 27 чэрвеня ў Мосце: лекцыі і выставы пра ЛГБТ-рух у Беларусі

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Премьер Грузии защитит участников гей-шествия в Тбилиси

Петербургские депутаты попросили полицию защитить участников митинга ЛГБТ

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte