Сёння 10 верасьня
Навіны

У еўрапейскім ЛГБТ-часопісе "Destination Equality": Таіс за барнай стойкай "Queen Cafe" і засмечаны ўваход у "Клуб 6_А"

У еўрапейскім ЛГБТ-часопісе

У апошнім нумары часопіса “Destination Equality”, які выдае Еўрапейская асацыяцыя геяў і лесбіянак ILGA-Europe і які распаўсюджваецца па большасці ЛГБТ-арганізацый Еўропы, змешчаны фотаздымкі папулярнай беларускай травесці-дзівы Таіс у мінскім натурал-фрэндлі “Queen Café”, засмечанага ўваходу ў папулярны мінскі “Клуб 6_А” і пад’езд бар-клуба “Каста Дзіва”.

Часопіс піша пра еўрапейскую выставу “Eastern Europe in Drag”, якая раскрывае значэнне травесці і квір-субкультуры ва ўсходнееўрапейскім ЛГБТ-руху і нават іх значэнне ва ўсходнееўрапейскіх ЛГБТ-Прайдах.

Паводле знойдзенай намі інфармацыі, Беларусь выклікае змрочнае ўражанне: алкаголь, тытунь, змрочныя клубы, непрыкметныя шыльды і шмат смецця… У гэтым, відавочна, наша непаўторнасць і харызма.

Уваход у мінскі "Клуб 6_А":
У еўрапейскім ЛГБТ-часопісе

Гендарная палітыка застаецца на задворках афіцыйных сацыяльных праграм ва Усходняй Еўропе. У той жа час адкрыты пратэст супраць гомасэксуальнасці гуляе важную ролю ў палітычнай прапагандзе ў посткамуністычных краінах Еўропы ў межах ЕС (напрыклад, Польшча) і за яе межамі (Беларусь, Украіна). У гэтым кантэксце травесці-шоў становіцца супрацівам і палітычным заявай.”, - рэзюмуюць арганізатары.

Беларуская травесці Таіс:
У еўрапейскім ЛГБТ-часопісе

Гэтай выставай яе арганізатары спадзяюцца спрыяць павышэнню ўзроўню пазнавальнасці польскага, беларускага і ўкраінскага ЛГБТ-руху за межамі рэгіёну. Выстава “Eastern Europe in Drag” ужо адбылася ў Вялікабрытаніі і Нямеччыне.

У еўрапейскім ЛГБТ-часопісе

Афішы выставы ў заходніх гарадах:
У еўрапейскім ЛГБТ-часопісе

У еўрапейскім ЛГБТ-часопісе

Куратарамі праекту з’яўляюцца Дзмітрый Суслаў і Нэлі Казук.

Спампаваць нумар часопіса “Destination Equality” можна ТУТ

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte