Сёння 6 жніўня
Навіны

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне гей-актывіста

21 чэрвеня 2010 года сваю індывідуальную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека ў Жэневу накіраваў кіраўнік праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка. Праваабаронца наракае на немагчымасць у поўнай ступені рэалізаваць сваё права на мірны сход і свабоду выказвання меркавання. Усе даступныя ўнутраныя сродкі прававой абароны ў Беларусі былі вычарпаныя, паведамляецца ў скарзе.

16 снежня 2009 трое актывістаў праваабарончага праекта «ГейБеларусь» прынялі ўдзел у мірным сходзе каля амбасады Ірана ў Мінску ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана, дзе былі затрыманыя. 23 снежня 2009 Сяргей Андросенка пастановай суда Савецкага раёна горада Мінска за ўдзел і арганізацыю мірнага сходу быў падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафа памерам 25 базавых велічынь.

Скарга ЛГБТ-актывіста і праваабаронцы адрасаваная Камітэту па правах чалавека для разгляду ў адпаведнасці з Факультатыўным Пратаколам да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, была зарэгістравана як паведамленне № 2092/2011.

У адпаведнасці з правілам 97 Правілаў працэдуры Камітэта па правах чалавека, копія паведамлення была высланая Рэспубліцы Беларусь з просьбай даць тлумачэнні ў дачыненні да пытання прымальнасці і сутнасці паведамлення ў Камітэт на працягу шасці месяцаў.

Актывіст перакананы, што Камітэт ААН па правах чалавек прызнае ягоныя правы і свабоды.

«Прыцягненне да адказнасці за ўдзел у мірным сходзе толькі на той падставе, што не маецца дазволу органаў мясцовай улады, у адсутнасці якога-небудзь абгрунтаванага тлумачэння дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі не з'яўляецца неабходным у дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабодаў іншых асобаў.

Я сапраўды не звяртаўся ў мясцовыя органы ўлады па пытанні атрымання афіцыйнага дазволу на правядзенне гэтага мірнага сходу, паколькі дадзеная працэдура ў Рэспубліцы Беларусь пры рэалізацыі права на правядзеньне мірных сходаў накладвае недапушчальныя на мой погляд абмежаванні па сэнсу артыкула 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, якія ставяць пад пагрозу сам прынцып гэтага права. У адпаведнасці з часткай 5 артыкула 5 закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» у заяве мясцовым органам улады на дазвол масавага мерапрыемства павінны быць паказаныя меры па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавага мерапрыемства, а таксама меры звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем, уборкай тэрыторыі пасьля правядзеньня на ёй масавага мерапрыемства. Паколькі забеспячэнне грамадскай бяспекі і медыцынскага абслугоўванне магчыма толькі прафесійнымі працаўнікамі, то аплата гэтых паслуг ўскладзена на арганізатараў мірных сходаў. Таксама ў адпаведнасці з пунктам 4 часткі 3 артыкула 9 закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» правядзенне масавага мерапрыемства не дапускаецца на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, што ў нашым выпадку з'яўляецца недапушчальным, бо ў іншым месцы правядзенне гэтага мірнага сходу не дасягне пастаўленых мэтаў.

Акрамя таго, абмежаванне майго права на свабоду правядзення мірнага сходу пацягнула за сабой і парушэнне права на свабоду выказвання свайго меркавання па сэнсу артыкула 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Пасля перадачы петыцыі прадстаўнікам іранскай амбасады, у руках я трымаў плакат "Спыніце забойства геяў у Іране!", так як гомасексуальная сувязь караецца ў Іране смерцю. Такім чынам, я хацеў выказаць пратэст супраць смяротнага пакарання ў дачыненні гомасэксуалаў у Іране.

Таму, зыходзячы з вышэйпералічанага лічу, што ў дадзеным канкрэтным выпадку мае правы, прадугледжаныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, былі парушаныя», - паведамляе ў сваёй скарзе Сяргей Андросенка.

У ліпені мы паведамлялі, што ў Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана паведамленне Сяргея Прадзеда, які таксама быў затрыманы на гэтым самым пікеце.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь; фота: Наста Шамрэй

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Беларусь-ООН: по пути игнорирования

Афіцыйны Мінск не будзе супрацоўнічаць са спецдакладчыкам ААН у справе Беларусі

Рада ААН па правах чалавека стварае пасаду спецдакладчыка па Беларусі

Дзярждэпартамэнт ЗША аб дыскрымінацыі і актах гвалту па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі ў Беларусі

Комиссар ООН по правам человека призвала бороться с гомофобией, а не любовью (видео)

"ГейБеларусь" приняла участие в консультации по Гринвичской декларации по вопросам ЛГБТ-беженцев и искателей убежища

"Правый Альянс" сообщил, что не нападал на ЛГБТ-активистов на Чернобыльском Шляхе 2012

ЛГБТ-правозащитник выступил против смертной казни. Необходимость отмены смертной казни в РБ: проверка логикой и опытом

Рада па правах чалавека ААН праінфармавана пра адмову ў рэгістрацыі "ГейБеларусі"

Исламские страны отказались обсуждать в ООН вопросы нарушения прав гомосексуалов

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Сергей Андросенко номинирован на получение нидерландской премии правозащитников "Тюльпан"

Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з "КіеўПрайда2012". Беларускі погляд

17 мая: Гамафобія - гэта тое, што яднае апазыцыю і ўладу (фота і відыё)

Андросенка, Рымашэўскі і Лябедзька пра ЗША і аднаполыя шлюбы на радыё "Свабода"

Лидер "ГейБеларуси" высказался по поводу гомофобных заявлений Лукашенко

Навошта табе ўсё гэта, Андросенка?

Сяргей Андросенка аб развіцці беларускай ЛГБТ-супольнасці

Лидер "ГейБеларуси" вошёл в организационный комитет киевского Прайда

Сяргей Андросенка пра беларускую талерантнасць на Польскім радыё

Андросенко Сергей на радио "АПлюс" о гей-активизме, гомосексуальности и сексуальности (аудио)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte