Сёння 19 кастрычніка
Навіны

У Менску зьбілі Эдварда Тарлецкага

У Менску зьбілі Эдварда Тарлецкага

21 траўня ў Менску быў зьбіты ўдзельнік Рады Беларускай лігі за сэксуальнае раўнапраўе «Лямбда» (далей — БЛЛ) Эдвард ТАРЛЕЦКІ. Гэта здарылася каля 23–яй гадзіны, калі Эдвард вяртаўся дадому. Па словах ТАРЛЕЦКАГА, гэта зрабілі тры чалавекі ва ўзросце 20–25 гадоў. «Падыхожу да свайго пад’езду, гляджу — стаяць нейкія хлопцы. Адзін зь іх назваў маё прозьвішча, я адазваўся. Цяпер зразумела, зрабілі гэта, как быць пэўнымі, што гэта менавіта я. Другі нечакана ўдарыў мяне па твары, і я паваліўся. Яны некалькі разоў ударылі мяне нагамі, збольшага па галаве, і зьбеглі. Я страціў прытомнасьць. Ачуняў пры дапамозе суседкі, якая дапамагла дайсьці да кватэры. Злодзеі нічога не ўзялі: у маёй сумцы былі грошы, фатаапарат», — распавядае Эдвард. У выніку зьбіцьця ТАРЛЕЦКІ атрымаў траўмы галавы і твару.

Эдвард ТАРЛЕЦКІ ў 1998 годзе быў ініцыятарам стварэньня БЛЛ, першай у Беларусі арганізацыі для гомасэксуалаў; у 1998–2002 гг. выдаваў часопіс «FORUM LAMBDA», быў арганізатарам фэстаў BELARUS GAY PRIDE. Цяпер Э. ТАРЛЕЦКІ бярэ ўдзел у стварэньні часопіса «TABOO», выступіў суаўтарам выдадзенай сёлета брашуры «Лесбіянкі й геі. Шлях да паразуменьня». Эдвард таксама вядомы як травесьці–перфаматар.

Паводле БЛЛ

Аўтар артыкулу: Сяргей АНДРОСЕНКА

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Камэнтары

в | 27 траўня 2010 [чацвер, 1310]

как пидараса не называй,а все равно гнойник позорный! =)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte