Сёння 14 кастрычніка
Навіны

У Мінгарвыканкам пададзена заява на пікет ля Амбасады Францыі ў падтрымку аднаполых шлюбаў і канцэрта Мілэн Фармер у Мінску

У Мінгарвыканкам пададзена заява на пікет ля Амбасады Францыі ў падтрымку аднаполых шлюбаў і канцэрта Мілэн Фармер у Мінску

У Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пададзена заява на правядзенне 12 адзіночных пікетаў “Свабода! Роўнасць! Брацтва!” па 5 хвілін на працягу гадзіны за 50 метраў ад уваходу ў Амбасаду Французскай Рэспублікі ў Мінску. Меркаваны пікет запланаваны на 24 красавіка, менавіта ў гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці моладзі.

Такім чынам актывісты праваабарончага праекта “ГейБеларусь” хочуць падтрымаць легалізацыю аднаполых шлюбаў і ўсынаўленне дзяцей аднаполымі сем’ямі ў Французскай Рэспубліцы, а таксама падтрымаць канцэрт гей-іконы Францыі спявачкі Мілэн Фармер, які адбудзецца ў кастрычніку ў “Мінск-Арэне”.

У лютым дэпутаты Нацыянальнага сходу Францыі ўхвалілі тэкст закона аб легалізацыі шлюбу для ўсіх. Тым самым Нацыянальная асамблея Францыі ўхваліла легалізацыю аднаполых шлюбаў з правам ўсынаўлення дзяцей аднаполымі парамі. 329 дэпутатаў прагаласавалі за законапраект, 229 былі супраць, і 10 устрымаліся. Легалізацыя аднаполых шлюбаў у Францыі была перадвыбарчым абяцаннем прэзідэнта гэтай краіны Франсуа Аланда.

Французская спявачка Мілэн Фармер, гей-ікона сваёй краіны, якая выступіць 27 кастрычніка ў "Мінск-Арэне", у канцы 2012 года ў інтэрв'ю французскаму гей-часопісу "Tetu" адназначна выказалася ў падтрымку аднаполых шлюбаў у Францыі. Таксама яна падтрымала права аднаполых пар на ўсынаўленне дзяцей.

Сваёй акцыяй мы хочам паказаць, што падтрымліваем тыя змены, якія адбываюцца ў Еўрапейскім Саюзе, у Францыі. Мы вельмі рады за французскіх геяў і лесбіянак, якія нарэшце атрымаюць паўнавартаснае прызнанне сваіх сем’яў. У Беларусі ЛГБТ-супольнасць не мае і блізка тых свабодаў і правоў, што мае ЛГБТ-супольнасць у Францыі, але мы шчыра рады за нашых еўрапейскіх братоў і сясцёр. Ды й тое, што Мілэн Фармер выступіць у Мінску – гэта таксама вялікая культурная падзея, а для нас яна яшчэ прыкметная і тым, што спадарыня Фармер паслядоўная прыхільніца раўнапраўя для ЛГБТ-людзей”, - пракаментаваў запланаваны на 24 красавіка пікет лідар “ГейБеларусі” Сяргей Андросенка.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Беларусские геи и лесбиянки могут регистрировать однополые браки в Дании

Вячеслав Бортник на свадебной вечеринке: однополые пары мало чем отличаются от разнополых (фото и видео)

Губернатор Гавайев хочет как можно скорее легализовать однополые браки

Маладая беларуска ў Сан-Францыска ля Консульства Расіі: Лепей гей, чым дыктатар (фота)

ОМОН пресек попытку десантников избить гей-активиста на Дворцовой площади в Петербурге (фото)

Последний штат Мексики легализовал однополые союзы

Государственный совет Колумбии признал однополые союзы полноценной семьей

Гісторыя кахання Вячаслава і Шона

Беларускі праваабаронца Вячаслаў Бортнік ўступіў у аднаполы шлюб у ЗША (фота)

Елизавета II подписала закон о легализации однополых браков в Англии и Уэльсе

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Французский дипломат Мишель Ренери завершает свою работу на должности посла в Беларуси

Белорусские ЛГБТ-активисты считают вредными заявления посла Франции в белорусских СМИ

После встречи с Послом Франции в Беларуси ЛГБТ-активисты заявляют о гомофобности французского функционера

Посол Франции в Беларуси: Как функционер за однополые браки, как верующий - это союз мужчины и женщины

Правые во Франции сорвались с цепи. В Париже скинхедами убит гей-активист: реагируют все политики вплоть до президента

Представитель МИД Беларуси в ООН назвал закон об однополых браках во Франции дискриминационным

Во Франции был заключен первый в истории страны официальный однополый брак

Сенат Франции легализовал однополые браки

Полиция Парижа разогнала участников гомофобной манифестации слезоточивым газом

Дзе ў свеце легалізаваны аднаполыя шлюбы?

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte