Сёння 1 жніўня
Навіны

У Міністэрстве сувязі не вядомыя факты абмежавання доступа да гей-лесбі сайтаў

У Міністэрстве сувязі не вядомыя факты абмежавання доступа да гей-лесбі сайтаў

Нагадаем, што 26 верасня на Пятай беларускай міжнароднай ЛГБТ-канферэнцыі «ЛГБТ-рух і няўрадавыя арганізацыі» была прынята Мінская Рэзалюцыя аб правах геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендарных людзей і якая была пасля разасланая прэзідэнту, парламенту і ўраду на імёны вышэйшых беларускіх чыноўнікаў.

«Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, разглядзеўшы Ваш ліст ад 26 верасня 2009г., паведамляе, што Мінсувязі не вядомыя факты блакіравання доступу да ЛГБТ Інтэрнэт-рэсурсаў»

- гаворыцца ў лісце, атрыманым за подпісам першага намесніка Міністра сувязі І.В. Рак.

Але сёння, 3 снежня, сябрамі «ГейБеларусі» былі зроблены тэставыя спробы атрымаць доступ да сайтаў Gay.ru і Lesbi.ru у Мінску, Брэсце і Віцебску. Як і на працягу апошніх год – доступ да гэтых ЛГБТ Інтэрнэт-рэсурсаў, якія не маюць парнаграфічнага зместу, аказаўся немагчымым, аб чым паведамляецца ў чарговым лісце ў Міністэрства сувязі.

У новым лісце ў Міністэрства сувязі прыводзяцца канкрэтныя адрасы ЛГБТ Інтэрнэт-рэсурсаў і гарады, у якіх былі зроблены няўдалыя спробы атрымаць да іх доступ, а таксама ПІБ людзей, якія спрабавалі гэта зрабіць.

У Міністэрстве сувязі не вядомыя факты абмежавання доступа да гей-лесбі сайтаў
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte