Сёння 13 лістапада
Навіны

У Мінску адбыўся вечар памяці Юрыя Гуменюка

У Мінску адбыўся вечар памяці Юрыя Гуменюка

27 лютага ў Мінску адбыўся вечар памяці Юрыя Гуменюка, які трагічна загінуў на пачатку года. Мерапрыемства ладзілася з нагоды 40 дзён са смерці гарадзенскага паэта і журналіста.

Узгадаць аўтара прыйшлі вядомыя беларускія літаратары - Ілля Сін, Серж Мінскевіч, Арцём Кавалеўскі, Віктар Жыбуль, Зміцер Вішнёў, Юрась Барысевіч, Альгерд Бахарэвіч, Сяргей Сыс і іншыя.

Як адзначыў Зміцер Вішнеў, “вельмі шкада, што Юрыя ніякім чынам не ўшанаваў Саюз беларускіх пісьменнікаў, у склад якога ўваходзіў паэт”.

У чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, дзе праходзіў вечар памяці, прэзентаваліся архіўныя фотаздымкі і відэазапіс яго выступа на адным з літаратурных фестываляў. Сябры-літаратары зачытвалі ягоныя вершы, а таксама асабістыя творы, якія прысвяцілі Юрыю. Было пачута шмат цёплых словаў у гонар паэта, сказана аб тым, якім шчырым і захопленым чалавекам, якой таленавітай асобай ён быў.

Сябры заўважылі, што Юрый вёў непублічнае жыццё за цягам пэўнага часу, але яго сыход быў вельмі нечаканым і балючым для усіх, хто яго ведаў.

“Такі яскравы паэт 90 –х гадоў раптам сышоў кудысьці ў цень ў нулявых”, - падкрэсліў Ілля Сін.

Апошнія часы пісьменнік знаходзіўся ў цяжкім псіхалагічным стане. Юрый меў праблемы са сваякамі і манію пераследу (у тым ліку з-за сваёй гомасэксуальнай арыентацыі), а таксама ён дужа перажываў з-за сваёй незапатрабаванасці як паэта ў апошнім дзесяцігоддзі.

“У той момант, калі ў яго ўсе ёсць, ён раптоўна пачынае сыходзіць і застаецца нікому не патрэбным, - выказаў сваё меркаванне Ігар Бабкоў. - Ён памёр крыху раней за сваю фізічную смерць, у той момант, калі эпоха перастала рэагаваць на эпатаж, калі прыйшоў гэты жалезабетонны час, які нават не ў стане зразумець, што яго чапляюць”.

Пакуль што Алесь Аркуш і Зміцер Вішнеў працуюць з рукапісамі Юрыя Гуменюка, каб сёлета выдаць зборнік выбранай прозы пад назвай "Краіна няздзейсненых мар". У кнізе, што выйдзе ў выдавецтве "Галіяфы", будуць змешчаны творы, якія не былі надрукаваны пры жыцці гарадзенскага літаратара.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Оргкомитет "Евровидения" потребовал, чтобы Россия отчиталась о безопасности ЛГБТ в стране

Абвешчаны конкурс "Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі-2013"

Лауреатка престижной немецкой премии СМИ о себе и своей публикации

Беларусский "наркоконтроль" пожурил журналиста TUT.BY за "пропаганду гомосексуализма"

Журналистка из Бреста стала лауреаткой престижной немецкой премии СМИ за личную историю лидера "ГейБеларуси"

Кабета, якая кахала мужчынаў, якія кахалі мужчынаў. Да 110-годзьдзя Маргрыт Юрсёнар

Приглашаем журналистов на круглый стол "Освещение ЛГБТ-тематики в белорусских СМИ"

Паштоўка зь Віцебска (сумнае чалавечае апавяданне). У памяць пра Станчыка

Приглашаем на семинар по правам человека в Молодечно

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

"Правы Чалавека "на пальцах" у Гродна 20 красавіка! Далучайцеся!

"Твой Стыль" прыбраў інтэрв'ю з гамафобным гродзенскім езуітам

Як у Гродне 85 гадоў таму меўся адбыцца аднаполы шлюб

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

Летась у сувязі са змяненнем свайго полу новыя пашпарты атрымалі пяць чалавек

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte