Сёння 21 верасьня
Навіны

У Мінску было здзейснена арганізаванае нападзенне на гея з Ваўкавыска

У Мінску было здзейснена арганізаванае нападзенне на гея з Ваўкавыска

Віталь Гуляк з Ваўкавыска прыехаў па аб’яве аб знаёмстве ў Мінск, а яго сустрэлі хлопцы ў масках. Пасля здарэння хлопец звярнуўся па дапамогу ў Праваабарончы праект “ГейБеларусь”.

27 ліпеня Віталь дамовіўся сустрэцца з хлопцам, з якім пазнаёміўся на сайце знаёмстваў. У анкеце мінчука значыўся ўзрост – 18 гадоў. Але падчас перапіскі выствелілася, што яму толькі 16. Тым не менш, прызначылі спатканне. Калі Віталь чакаў знаёмца каля кінатэатра “Аўрора” (непадалёк ад метро “Пушкінская”), да яго падбеглі некалькі чалавек. “Не меньш за дзясятак”,- удакладняе ён. Некаторыя з іх былі ў масках. У аднаго ў руках быў фалаімітатар, іншы ўсё здымаў на відэа.

Віталя схапілі, некалькі разоў ударылі па твары. Гэта ўсё бачна на відэа, якое выставілі ў інтэрнэце. Малады чалавек пачаў клікаць на дапамогу, але ніхто з мінакоў не адрэагаваў. Экспертыза пасля зафіксвала ўдар сквіцы.

Хуліганы не хаваліся:
У Мінску было здзейснена арганізаванае нападзенне на гея з Ваўкавыска

З Віталём размаўлялі некалькі хлопцаў. Яны апелявалі, што ён - педафіл і прапаноўваў інтым 16-гадоваму падлетку. Малады чалавек адзначае, што такая размова насамрэч прысутнічала ў сеціве. Але ні пра які гвалт не вялося. Віталь не хавае сваёй гомасэксуальнай арыентацыі. Але не педафіл. І катэгарычна асуджае педафілаў.

Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь адказнасць за сэкс з непаўналетнімі прадугледжваецца толькі ў тым выпадку, калі гэтая асоба не дасягнула 16 гадоў альбо ў выпадку гвалтоўных дзеянняў.

Маладзёны лічаць забаўным факт распаўсюду падобных фотаздымкаў:
У Мінску было здзейснена арганізаванае нападзенне на гея з Ваўкавыска

У выніку ён падаў заяву ў міліцыю. Там да сітуацыі паставіліся сур’ёзна. Не выключаючы, што можа быць заведзена нават крымінальная справа. А пакуль міліцыя праводзіць праверку, справа аб адміністрацыйных правапарушэннях не кваліфікаваная згодна з пэўнымі артыкуламі. Могуць прысутнічаць некалькі артыкулаў: друбнае хуліганства, нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў, распаўсюджванне матэрыялаў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці, абраза.

У Мінску было здзейснена арганізаванае нападзенне на гея з Ваўкавыска

Удзельнікі суполкі “Скураны мікрафон”, што напалі на Віталя, пазіцыянуюць сябе як “паляўнічыя за педафіламі”. У відэазвароце адзін з арганізатараў такога “палявання” кажа: “Чаму ў нас няма падстаў іх лавіць?... Калі Госпад нешта робіць, няхай ён робіць гэтымі рукамі альбо рукамі такіх самых людзей, як і я. У праваахоўных органаў і так шмат задач стаіць па падаўленні злачыннасці. Будзем жорстка спыняць. Будзем жорстка паляваць. І ў нас на гэта ёсць сілы, дух і цвярозасць розуму”.

Маладым людзям з суполкі прыблізна па 25 гадоў (не ва ўсіх у акаўнтах прызначаны ўзрост). Імёны кіраўнікоў суполкі - адкрытыя, на іх старонках ёсць фотаздымкі. Адшукаць гэтых людзей нескладана.

Памятаю моцнае - проста невыноснае пачуццё бяссілля, нейкае аняменне, яны б'юць мяне фалаімітатарам, цягнуць за валасы, пра нешта пытаюць, а я нічога не адчуваю. Ахінуў туман адчаю.

Пасля здарэння ў мяне моцна балела сківіца – ў яе ўвесь час білі, у мяне была мокрая майка, бо нешта на мяне вылілі.

Пабіты, прыніжанны, у тумане адчаю і духаце гіганцкай чаргі да касы на чыгуначным вакзале стаю без надзеі, бо няма квіткоў на мой цягнік. І я такі вырашыў звярнуцца па дапамогу і параду ў “ГейБеларусь”, - распавядае пацярпелы Віталь Гуляк.

Віталя збівала група моладзі ля станцыі метро "Пушкінская" ўдзень, ніхто не прыйшоў на дапамогу:
У Мінску было здзейснена арганізаванае нападзенне на гея з Ваўкавыска

Ацэнку сітуацыі дае намесніца старшыні праваабарончага праекта “ГейБеларусь”, назіральніца Беларускага Хельсінкскага Камітэта Наталля Манькоўская: “У дзеяннях людзей, якія напалі на Віталя, могуць мець месца прыкметы некалькіх адміністрацыйных правапарушэнняў - дробнае хуліганства, нанясенне лёгкіх цялесных пашкоджанняў, абраза, а таксама - улічваючы, што хлопцы знялі ўвесь інцыдэнт на відэа і выклалі ў інтэрнэт - распаўсюджванне матэрыялаў, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці. Да абцяжарваючых абставінаў можа быць аднесена здзяйсненне гэтых дзеянняў групай асоб, а таксама бездапаможны стан пацярпелага (Віталь з'яўляецца інвалідам, мае цяжкасці пры хадзе, адпаведна, не мог нават уцячы ад тых, хто нападаў). Аднак канчатковую ацэнку таго, што адбылося, можа даць толькі суд.

Мяркую, што падставай да падобных дзеянняў паслужылі няслушныя веды агрэсараў пра ўзрост сэксуальнай згоды ў Беларусі (у рэчаіснасці - 16 год). Акрамя гэтага, аналіз наяўных відэаматэрыялаў паказвае, што ў матывах тых, хто нападаў праглядаецца і рэзка негатыўнае стаўленне да гомасэксуалаў. На жаль, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, у адрозненні ад Крымінальнага кодэкса, не адносіць матыў варожасці або розні ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы да акалічнасцяў, якія абцяжарваюць віну. На мой погляд, такое палажэнне павінна быць уведзена ў КаАП.

На дадзеным этапе праваабарончая дапамога заключалася ў тым, што мы пераканалі Віталя ўсё ж звярнуцца ў міліцыю і за медыцынскай дапамогай, дапамаглі пісьменна скласці заяву. У далейшым, калі справа, на што мы вельмі спадзяемся, вырашыцца прыцягненнем вінаватых да адказнасці, дапаможам у складанні пазову да іх аб кампенсацыі маральнай шкоды. Відавочна, што падобныя недапушчальныя дзеянні павінны быць пакараныя.

Я не магу знайсці ніякага апраўдання людзям, якія адчуваюць, што маюць права вызначаць, хто і як павінен сябе паводзіць і жорстка здзекавацца над тымі, хто вінаваты толькі ў тым, што не ўпісваецца ў іх рамкі”.

Журналіст газеты “Наша Ніва” Кастусь Матушыч, у друкаваным нумары якой выйшла нататка пра здарэнне (газета “Наша Ніва” №30 (771) за 8 жніўня 2012), разважае над маральным бокам справы: “Сітуацыя рэдкая. Дарослы чалавек прапаную інтым падлетку - вялікае пытанне маралі. Фармальна ўсё законна. Але невядома, чым могуць скончыцца ў псіхалагічным плане для непаўналетняга гэтыя кантакты. І хто тады будзе адказаваць. Закон жа не забараняе такую сувязь.

У Мінску было здзейснена арганізаванае нападзенне на гея з Ваўкавыска

З другога боку, самасуд. Хлопцы хочуць засцерагчы дзяцей ад распусты. Але самі не ўсведамляюць, як гэта рабіць, не парушаючы закон.

У той жа час, рэдкі выпадак, калі гей у такой сітуацыі спрабуе абараніць свае правы”.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Квир-фестиваль в Петербурге открылся нападением на ЛГБТ-активиста

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Корреспондент "Советской Белоруссии" в ЕС: "Секс и много пропаганды"

Беларусский "наркоконтроль" пожурил журналиста TUT.BY за "пропаганду гомосексуализма"

Намесніка старшыні "ГейБеларусі" Максіма Дзмітрыева выклікаюць на гутарку ў гарадскі "наркакантроль"

Пацярпелы гей распавёў, як давёў да суда гамафобаў у масках

Милиция осудила самосуд над геем в Минске, который устроили "охотники за педофилами" и обещает уголовные дела в отношении организаторов произвола

В России скинхеды объявили войну геям-подросткам. Подростков-геев унижали на камеру (видео)

Лукашенко рад, что церковь в Беларуси не болеет педофилией и голубизной, как на Западе (видео)

Міхалкоў: Аднаполыя шлюбы шкодзяць кінематографу

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte