16 снежня ў Мінску, ля іранскага пасольства (вул. Няжданавай, 28) прайшла акцыя ўабарону дзесяці геяў Ірана якіх у гэтай краіне асудзілі на смерць за «садамію». Як паведамляла «ГейБеларусь» троху раней, дзесяць маладых іранскіх мужчын, сярод якіх восем падлеткаў, чакаюць смяротнага пакарання смерцю па абвінавачванні ў «садаміі», і яшчэ двое чакаюць рашэнне суда па такім жа абвінавачванні. Вельмі складана атрымаць інфармацыю пра справах гомасэксуалаў, прысуджаных да смерці пры цяперашнім тэакратычным рэжыме ў Ісламскай Рэспубліцы Іран, бо мясцовая прэса падвяргаецца цэнзуры, а журналісты, крытыкі рэжыму і праваабаронцы ўвесь час пераследуюцца і падвяргаюцца арыштам.
Акцыя цягнулася 15 хвілін, пасля удзельнікі акцыі, а таксама карэспандэнтка незалежнай газеты «Наша Ніва» Настасся Шамрэй былі затрыманыя, іх адвезлі ў Савецкі РУУС Мінска, а пасля ў апорны пункт, які месціцца непадалёк ад самога РУУС.
Настассю Шамрэй пасля праверкі журналіцскага пасведчання і гутаркі адпусціілі, на актывістаў праваабарончага гей-руху былі складзены пратаколы. Сяргея Прадзеда і Аляксандра Гагарына абвінавачваюць па ч.1 артыкула 23.34 КоАП, а Сяргея Андросенку па ч.2 артыкула 23.34 КоАП - парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі ці правядзення схода, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, іншага масавага мерапрыемства ці пікетавання».
У прыватнасці, у пратаколе аб адміністратыўным правапарушэнні на Сяргея Андросенку паведамляецца: «грамадзянін Андросенка Сяргей Андрэевіч 16.12.2009г. арганізаваў правядзенне пікетавання не маючы на тое спецыяльнага дазволу, а менавіта трымаў у руках плакат «Спыніце забойствы геяў у Іране», тым самым парушыўшы ўсталяваны парадак правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў, усталяваных законам «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» ад 30.12.1997 года».
Калі суд прызнае віну Сяргея Андросенкі, ён мае сплаціць штраф у памеры ад 20 да 40 базавых велічын.
У сваю чаргу Сяргей Андросенка ў пратаколе пазначыў, што лічыць, што абмежаванні закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» у арганізацыі пікетаў і мірных сходаў маюць абмежаванні, што супярэчаць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародным абавязальніцтвам, што ўзяла на сябе Беларусь і з’яўляюцца недапушчальнымі для дэмакратычнай дзяржавы. Ён спаслаўся на ч.1 арт.21, ч.3 арт.21 і арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь; арт.21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама на ч.1.арт.20 Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.
Разгляд пратакола Сяргея Андросенкі адбудзіцца ў Судзе Савецкага раёна г.Мінска (Лагойскі тракт, 3) 23 снежня у 11:00. Разгляд пратакола Аляксадра Гагарына адбудзіцца таксама 23 снежня, пратакол Сяргея Прадзеда разглядзяць 26 снежня.
«Міжнародная грамадскасць не можа спакойна глядзець ці рабіць выгляд, што не бачыць забойстваў юнакоў і мужчын толькі з-за іх гомасэксуальнасці. У той час, калі ў адной частцы планеты геі святкуюць раўнапраўе, у Іране маладых геяў вешаюць. Мы заклікаем беларускае грамадства і беларускі ўрад выкарыстаць усе даступныя дыпламатычныя магчымасці, каб спыніць гэтыя пакаранні смерцю. Урэшце, мы заклікаем іранскі ўрад спыніць забойствы геяў», - заяўляе старшыня праваабарончага праекта «ГейБеларусь» і сустаршыня Аргкамітэта Славянскага гей-прайда Сяргей Андросенка.
Актывісты беларускага праваабарончага гей-руху накіравалі сёння таксама лісты ў адрас Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Беларусі з просьбай прыкласці дыпламатычныя намаганні, каб спыніць гэтыя смяротныя прысуды і з просьбай накіраваць у Савет ААН па правах чалавека паведамленне пра парушэнне правоў чалавека ў Ісламскай Рэспубліцы Іран.
Беларускія гей-актывісты спасылаюцца ў сваім лісце на добрыя дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран, а таксама на парушэнні артыкулаў 1, 2, 3, 7 і 30 Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека ў Іране.
Спасылкі, выкарыстаныя ў гэтым матэрыяле
Як паведамляла «ГейБеларусь» троху раней http://gaybelarus.by/naviny/aziya/dvenadcati-iranskim-muzhchinam-grozit-kazn-po-obvineniyu-v-sodomii.html
«Наша Ніва» http://nn.by
Нязьменная спасылка на гэты матэрыял http://gaybelarus.by/naviny/belarus/u-minsku-zatrymali-udzelnikau-akcyi-u-abaronu-asudzhanyh-na-smerc-geyau-irana-i-zhurnalistku-nezalezhnai-gazety.html
хлопчыкі
мы усе вамі ганарымся
вы сапраудныя героі асабіста у такіе та маразы
нажаль вас было так мала
але ж усёроуна хто калі б не вы
вялікі вам дзякуй супер
2009
чацвер
2342