Сёння 14 кастрычніка
Навіны

У Віцебску адбудзецца прэзентацыя кнігі "Фемінізацыя беларускай мовы"

У  Віцебску адбудзецца прэзентацыя кнігі

1 сакавiка ў Вiцебску на пляцоўцы "Незалежнана Кiнаклубу" праваабарончы праект "ГейБеларусь" ладзіць прэзентацыю кнiгi Уладзiслава Гарбацкага "Фемiнiзацыя беларускай мовы". Раней выданне ўжо прэзентоўвалася ў Мінску і Вільне.

Праца аўтара прысвечанa тэме фемінізацыі nomina agentis у беларускай мове. “Фемінізацыя мовы ў першую чаргу датычыцца агентываў - назваў пасадаў і пэўных званняў, - адзначае Уладзіслаў. – Гэта адлюстоўваецца ў часта неасэнсаванай звычке носьбітаў мовы надаваць жаночыя формы такім назоўнікам пры дапамозе суфіксаў і канчаткаў. То бок жанчыну, што працуе юрыстам называць юрыстка, а жанчыну, што складае вершы - паэтка”.

На першы погляд тэма можа падацца цікавай толькі мовазнаўцам, аднак яе пастаноўка і артыкуляванне ў кантэксце сучасных дэбатаў вакол беларускага правапісу і фемінізму робіць тэму часткай каланіяльнага дыскурсу. На прыкладзе прыняцця і адмовы фемінізацыі можна выразна пабачыць, наколькі сучасная афіцыйная мова – каланіяльны прадукт, які жывіцца стылістычнымі нормамі расійскай мовы.

У  Віцебску адбудзецца прэзентацыя кнігі

Аўтар падышоў да прадмета сваёй працы не як лінгвіст, а як палітолаг і сацыёлаг. Формай паведамлення матэрыяла ў кнізе было абрана эсэ, якое на думку аўтара найлепш дазваляе неспецыялісту ў галіне мовазнаўства выказаць сваё меркаванне і звярнуць увагу на праблему.

Як вызначыў Уладзіслаў, менавіта пад уплывам павелічэння ролі жанчыны ў грамадстве ў сацыяльным аспекце, адбываюцца пэўныя змены і ў мове.

Таксама пасля прэзентацыi плануецца ЛГБТ-кiнапрагляд фiльма Ферзана Озпетэка "Халастыя стрэлы".

Прыходзьце па адрасе г. Віцебск, вул. Кастрычнiцкая, 13.

А таксама звяртайцеся за дадатковай інфармацыяй: http://vk.com/fmminevaganti

Абавязковы папярэднi запiс па кантактах:

http://vk.com/id2079085

+375 29 290 86 43

airofcinnamon@gmail.com

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Возможны стипендии для беларусов на профессиональную конференцию "Транс-Здоровье СНГ"

Незнаёмец з возера (+трэйлер)

9 октября в Минске. Гендер, Нация, Сексуальность: презентация исследований

На "Евровидении 2014" Австрию представит трансгендерная женщина Кончита Вурст (фото и видео)

Психологическая поддержка беларусским геям, лесбиянкам, бисексуалам, трансгендерам, их друзьям и родителям

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Заместитель председателя "ГейБеларуси" в гостях на AUTO.TUT.BY

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

Швецыя першынствуе ў рэйтынгу раўнапраўя палоў

Штраф в 12 тысяч евро - ЛГБТ-фестиваль "Бок о Бок" пытался изменить "политические устои" России

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Маскоўская дзіва Жанна Дарк выступіла ў віцебскім клубе (фота)

12 ліпеня. Віцебск. Клуб "Zebra". Гаворыць і паказвае Жанна Дарк (відыё)

Прэзентацыя кнігі "Фемінізацыя беларускай мовы" адбылася ў Віцебску

УУС Віцебскага аблвыканкама даслала адказ на скаргі актывістаў "ГейБеларусі"

В Витебске рассматриваются жалобы активистов "ГейБеларуси" на действия сотрудников милиции

Ассошиэйтед-пресс: гомосексуалы в Беларуси подвергаются преследованию из- за попытки зарегистрировать правозащитную организацию

Путешествие на малую родину А. С. Пушкина со скидкой для однополых пар

Гвалтоўныя заляцанні дзяржавы да геяў

Белорусская милиция хочет сорвать создание ЛГБТ-организации

У выходныя ў Мінску і Віцебску міліцыя ўчыніла аблавы на клубы, дзе збіраліся прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte