Сёння 14 кастрычніка
Навіны

УУС Віцебскага аблвыканкама даслала адказ на скаргі актывістаў "ГейБеларусі"

УУС Віцебскага аблвыканкама даслала адказ на скаргі актывістаў

Упраўленне па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлем людзьмі УУС Віцебскага аблвыканкама паведаміла актывістам Максіму Гайкову, Таццяне Быкавай і Алегу Квяцінскаму аб тым, што іх скарга адносна дзеянняў праваахоўных органаў падчас рэйду на ЛГБТ-вечарыну у клубе “21 век” разгледжана.

Першы намеснік начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама ўдакладніў, што па факце скаргі была праведзена праверка. У яе выніку высветлілася, што 12 студзеня службовыя асобы ў віцебскім клубе “21 век” праводзілі “наступныя аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы: абследаванне памяшканняў, будынкаў, збудаванняў, іх агляд з мэтай магчымага выяўлення прыкмет злачыннай дзейнасці, а таксама апытанне грамадзян. У ходзе названых пошуковых мерапрыемстваў праводзіўся відэазапіс”.

Абапіраючыся на абзац 4 артыкула 11 главы 3 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб аператыўна-пошукавай дзейнасці” першы намеснік кіраўніка УУС Віцебскага аблвыканкама падкрэслівае, што ніякіх парушэнняў закона з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў высветлена не было. “Пры правядзенні аператыўна пошукавых мерапрыемстваў выкарыстоўваюцца інфармацыйныя сістэмы, відэа- і аўдыёзапіс, кіна- і фотаздымкі, а таксама іншыя тэхнічыя і іншыя сродкі, што не наносяць шкоды здароўю людзей і навакольнаму асяроддзю”, - спасылаецца ён на Закон.

Аднак такі адказ не задавальняе віцебскіх актывістаў. Яны збіраюцца азнаёміцца з матэрыяламі праверкі і, калі спатрэбіцца, абскардзіць іх у судзе ці вышэйшых інстанцыях.

“Па-першае, трэба азнаёміцца з матэрыяламі праверкі і абскардзіць прынятае УУС Віцебскага аблвыканкама рашэнне ў МУС Рэспублікі Беларусь. Трэба напісаць новую скаргу, на тое, што супрацоўнікі праваахоўных органаў не прадстаўляліся па просьбам наведвальнікаў клуба. Таксама яны паводзілі сябе з намі вельмі некарэктна. На гэтыя пункты нашай скаргі УУС Віцебскага аблвыканкама не адказала”, - удакладніў актывіст Алег Квяцінскі.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Психологическая поддержка беларусским геям, лесбиянкам, бисексуалам, трансгендерам, их друзьям и родителям

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Беларусский "наркоконтроль" пожурил журналиста TUT.BY за "пропаганду гомосексуализма"

Намесніка старшыні "ГейБеларусі" Максіма Дзмітрыева выклікаюць на гутарку ў гарадскі "наркакантроль"

Пацярпелы гей распавёў, як давёў да суда гамафобаў у масках

Заместитель председателя "ГейБеларуси" в гостях на AUTO.TUT.BY

Беларусский КВИР-бал пройдёт 30 августа, в этом году в Кишинёве. Что такое "квир-бал"? (фото и видео)

Милиция осудила самосуд над геем в Минске, который устроили "охотники за педофилами" и обещает уголовные дела в отношении организаторов произвола

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

12 ліпеня. Віцебск. Клуб "Zebra". Гаворыць і паказвае Жанна Дарк (відыё)

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Маскоўская дзіва Жанна Дарк выступіла ў віцебскім клубе (фота)

12 ліпеня. Віцебск. Клуб "Zebra". Гаворыць і паказвае Жанна Дарк (відыё)

Прэзентацыя кнігі "Фемінізацыя беларускай мовы" адбылася ў Віцебску

У Віцебску адбудзецца прэзентацыя кнігі "Фемінізацыя беларускай мовы"

В Витебске рассматриваются жалобы активистов "ГейБеларуси" на действия сотрудников милиции

Ассошиэйтед-пресс: гомосексуалы в Беларуси подвергаются преследованию из- за попытки зарегистрировать правозащитную организацию

Путешествие на малую родину А. С. Пушкина со скидкой для однополых пар

Гвалтоўныя заляцанні дзяржавы да геяў

Белорусская милиция хочет сорвать создание ЛГБТ-организации

У выходныя ў Мінску і Віцебску міліцыя ўчыніла аблавы на клубы, дзе збіраліся прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte