Сёння 22 траўня
Навіны

УВАГА! Сёння апошні дзень прыёма заявак на ўдзел у КиївПрайд2012

УВАГА! Сёння апошні дзень прыёма заявак на ўдзел у КиївПрайд2012

Заканчваецца прыём заявак ад беларускіх грамадзян і грамадзянак на ўдзел у першым Кіеўскім гей-прайдзе, які пройдзе з 19 па 21 мая ў сталіцы Украіны - Кіеве, мірнае шэсце якога адбудзецца 20 траўня. Асобам, выбраным арганізатарамі, будуць забяспечаны бясплатны праезд з Мінска да Кіева і назад, а таксама арганізавана пражыванне ў Кіеве ў дні форум-фестывалю. Плануемая дата групавога ад'езду з Мінска - 17 траўня, вяртанне ў Мінск – 22/23 траўня.

Падаючы заяву на ўдзел у арганізаванай беларускай дэлегацыі, асоба аўтаматычна згаджаецца з тым, што ён/яна падтрымлівае ідэю правядзення «КиївПрайд2012». Калі Вы вырашылі падаць заяву на ўдзел, правесці незабыўныя дні Кіеўскага гей-прайда ў добрай кампаніі, калі ласка, адкажыце на некалькі пытанняў і дашліце ліст на ўказаны ніжэй адрас электроннай пошты да канца сутак 5 траўня 2012 года.

Уся прадстаўленая Вамі інфармацыя, будзе захоўвацца ў таямніцы:

1) Імя, прозвішча, імя па бацьку
2) Дата нараджэння
3) Э-пошта
4) Нумар асабістага мабільнага тэлефона
5) Што падштурхнула Вас да ўдзелу ў «КиївПрайд2012»?

Калі ласка, адкажыце на некалькі пытанняў і дашліце ліст на э-пошту:

Пасля падачы заяўкі з Вамі можа звязацца наш каардынатар, па электроннай пошце кругласутачна, па мабільным тэлефоне штодзённа ў прамежку з 18:00 да 21:00 па беларускім часе. Вынікі адбору будуць вядомыя да 8 мая 2012 года.

Правядзі першы ўкраінскі гей-прайд у добрай кампаніі!

Азірніся ў мінулае! Змяні будучыню! Стань цяперашнім!

Болей пра «КиївПрайд2012»: http://lgbtua.com/pride/

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte