Сёння 10 сьнежня
Навіны

Вашай увазе урывак праграмы "Не в своём теле" на тэлеканале "Лад" (візія)

Вашай увазе урывак праграмы

Летам гэтага года на тэлеканале "Лад" адзін з сюжэтаў, пад назвай "Не в своём теле", перадачы "Белорусское времечко" быў прысвечаны праблемам, з якімі сутыкаюцца транссэксуалы на Беларусі. Рэпартаж адзначаецца сваім пазітывам і адсутнасцю праяваў трансфобіі.

Адна з трансгендараў, якая фігуруе ў сюжэце, Юля, да ўсяго, з'яўляецца актывісткай праваабарончага праекта "ГейБеларусь". Яна ж таксама прымала ўдзел у гэтым годзе ў публічнай акцыі Славянскага гей-прайда 15 траўня, выступаючы супраць трансфобіі ў Беларусі і за прыняццё антыдыскрымінацыйнага заканадаўства. 

Была затрыманая на двое сутак, дзе сцярпела абразы і зняважлівае стаўленне да сябе. Па затрыманні, у аўтазаку, супрацоўнікі спецназу пхалі ёй дручок у рот, кажучы, што яна ведае, куды яны яго запхнуць пасля. Пасля была звольненая з працы за прагул і ўдзел у маніфестацыі гей-прайду ў Мінску.

У праграме распавядаецца пра беларускіх транcсэксуалаў, як з мужчыны ў жанчыну, гэтак і з жанчыны ў мужчыну.

Як мы паведамлялі раней, у першай палове бягучага года было зроблена шэсць аперацый па змене пола.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte