Сёння 22 сакавіка
Навіны

Відэапраект "Грамадзянскія супольнасці Беларусі" запрашае ўдзельнікаў

Відэапраект

"Мінская міжнародная медыяшкола" разам з "Чэшскай асацыяцыяй медыятрэнераў" запрашае да ўдзелу ў навучальным відэапраекце "Грамадзянскія супольнасці Беларусі".

Панятак "грамадзянскія супольнасці" ахоплівае не толькі сферу НДА, але і ўлучае менш фармалізаваную сферу розных ініцыятываў, супольнасцяў і медыяпраектаў, якія будуюцца на прынцыпах грамадзянскага ўдзелу, самаарганізацыі, абароны правоў.

Мэта праекту - стварэнне серыі інфармацыйных відэасюжэтаў аб дзейнасці грамадзянскіх супольнасцяў у Беларусі.

Праект складаецца з навучальна-практычных трэнінгаў і кансультацый.

У межах праекту ўдзельнікі будуць займацца распрацоўкай і падрыхтоўкай кароткіх інфармацыйных відэасюжэтаў, якія дазволяць лепш зразумець (убачыць) стан грамадзянскага сектару ў Беларусі. Гэта могуць быць тэматычныя сюжэты (гісторыі), сюжэты аб пэўных персаналіях і значных падзеях або інтэрв’ю з прадстаўнікамі грамадзянскіх супольнасцяў.

Наступны трэнінг адбудзецца 17–22 лютага 2014 г.

Месца: Мінск

Тэрмін падачы заявы: 14.02.2014 (15:00)

Вынікі будуць вядомыя 15.02.2014

Магчымыя прыклады супольнасцяў:

  • супольнасці дапамогі (валанцёры, актывісты),
  • супольнасці абароны правоў грамадзянаў,
  • інтэлектуальныя і культурніцкія супольнасці,
  • гістарычныя супольнасці ды інш.

Пры гэтым важны не проста "сацыяльны" ці "культурніцкі" аспект дзейнасці, а менавіта грамадзянскі - новыя практыкі самаарганізацыі, праяўлення ініцыятывы, крэатыўнасці і каштоўнаснага падыходу.

У межах праекту мы хацелі б паказаць найбольш інаватыўныя супольнасці.

Хто можа падаць заяўку?

На трэнінг запрашаюцца прадстаўнікі грамадзянскіх аб’яднанняў ды ініцыятываў Беларусі (сацыяльныя, культурніцкія, экалагічныя, медыйныя і г. д.), а таксама прадстаўнікі альтэрнатыўных медыярэсурсаў, журналісты.

Перавага аддаецца ўдзельнікам, якія ў сваіх арганізацыях максімальна звязаныя са сферай медыяў і распаўсюдам інфармацыі (журналісты, падтрымка сайта, вядзенне блога або старонкі ў сацыяльнай сетцы, выданне інфармацыйных матэрыялаў, фотаздымкі, відэаздымкі і г. д.) ды плануюць надалей развіваць гэты напрамак у сваіх арганізацыях.

Вітаюцца заяўкі ад двух чалавек ад арганізацыі для працы ў камандзе над стварэннем відэа.

Умова ўдзелу:

Трэба запоўніць анкету ўдзельніка (спампаваць анкету) і даслаць на mediaschool.by@gmail.com да 14.02.2014
Заяўкі без анкеты разглядацца не будуць.

Навыкі і кампетэнцыі

  • Фарматы відэаінтэрв’ю для прадстаўлення дзейнасці арганізацыі.
  • Сцэнарны практыкум (фармуляванне тэмы і навыкі напісання здымачнага сцэнару).
  • Тэхніка падрыхтоўкі і вядзення інтэрв’ю.
  • Тэхнічныя навыкі здымкаў на відэакамеру (гук, святло, ручныя наладкі камеры, праца за штатывам).
  • Пошук і аналіз інфармацыі.
  • Праца ў праграмах відэамантажу (Adobe Premiere).
  • Пасля трэнінгу праца з удзельнікамі працягнецца ў рэжыме кансультацый і рэсурснай падтрымкі.
  • Працоўныя мовы трэнінгу – руская/беларуская.
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Індэкс свабоды прэсы: Беларусь на 157-м месцы

Конкурс аналитических материалов "Молодежная политика глазами молодых беларусов"

Адкрыта вакансія рэдактара сайта Альтэрнатыўная моладзевая платформа (www.ampby.org)

"Права Человека "на пальцах" - первый семинар в 2014!

Трэнінг "ВІДЭА ПРА НДА - вучымся на практыцы"

"Шаги к толерантности" - практические семинары на тему фотографии и антидискриминации

27 лістапада, Стакгольм: Сяргей Андросенка госць семінару "У бягах ад прыгнёту"

РМОО "Встреча" приглашает геев и бисексуалов на психологические тренинги в регионах Беларуси и в Минске

"Абарані сябе: бяспека і правы чалавека" - трэнінг для журналістаў

Абвешчаны конкурс "Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі-2013"

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

"Права Человека "на пальцах" - первый семинар в 2014!

Трэнінг "ВІДЭА ПРА НДА - вучымся на практыцы"

Панікоўка. Вось ужо пяць гадоў тут ніхто не збіраецца

Мингорисполком не разрешил публичные акции девятого Минского гей-прайда из-за всемирного Дня снега и "неправильно составленной заявки"

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрашае да супрацы валанцёраў

Приглашаем посетить семинар "Гражданин и следствие. Правовые и психологические аспекты"

Комікс-праект "Рэспект" запрашае ўсіх жадаючых стварыць уласны комікс

Глава католиков Беларуси: семья переживает невиданный кризис

Не родись активом!

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte