Сёння 21 траўня
Навіны

Візуалізуйце лакальныя праблемы беларускай гей-, лесбі-супольнасці з рэгіёнаў у праекце "працэсы:Дэ"

Візуалізуйце лакальныя праблемы беларускай гей-, лесбі-супольнасці з рэгіёнаў у праекце

Культурная інiтыятыва «НОС» у межах праекту «працэсы:Дэ» абвяшчае конкурс крэатыўных прац, якія візуалізуюць, адлюстроўваюць лакальныя праблемы рэгіёнаў праз творчасць. Ніхто не замінае візуалізаваць лакальныя праблемы ЛГБТ-супольнасці ў тых самых рэгіёнах, дзе, як і паўсюль "we are". Праект не мае ўмоўнасцяў.

Па выніках конкурсу 5 творчых асоб /творчых груп змогуць пазнаёміць грамадства са сваімі творчымі праектамі і праз іх – з праблемамі свайго рэгіёна/мясцовасці на альтэрнатыўных пляцоўках Мінска.

Творчыя праекты і працы, якія ня выйдуць у фінал, будуць размешчаны на вэб-спэйсе выставы.

Арганізатары забяспечаць творцаў усімі неабходнымі матэрыяламі для візулізацыі іх прац/праектаў.

Конкурс запрашае творчыя групы і маладых мастакоў з рэгіёнаў Беларусі ад 18 да 35 гадоў уключна. Наяўнасць мастацкай адукацыі і ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі пры падачы заяўкі не маюць значэння.

Каб прыняць удзел у конкурсе, дашліце заяўку з 6.05 да 6.06.2012 на адрас processDe2012@gmail.com

У сваім лісце пазначце наступную інфармацыю:

CV (месца і год нараджэння, адукацыя, наяўнасць выстаў, творчыя дасягненні); творчы праект (канцэпцыю працы; апісанне праблемы, якую візуалізуе праца; фатаздымкі (памер працы не болей за 400 Кб; пры неабходнасці – спасылкі на стужкi, відэа-інсталяцыi, перфомансы); кантакты (тэлефон, электроную пошту).

10 чэрвеня прафесійнае журы абярэ 5 лепшых праектаў, з якімі Вы зможаце пазнаёміцца падчас выстаў.

Выставы адбудуцца з 14 па 24 чэрвеня 2012г. на альтэрнатыўных экспацізыйных пляцоўках Мінска.

«працэсы:Дэ» ў Фэйсбуку: http://www.facebook.com/groups/117840128351263/

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte