Сёння 3 верасьня
Навіны

Вынікі 2008 года падвялі беларускія гей–сайты

Вынікі 2008 года падвялі беларускія гей–сайты

На працягу месяца наведвальнікі беларускіх гей–бачын галасавалі за лепшых з лепшых у пяці намінацыях, якія былі прапанаваныя для галасавання.

«Падзея года» — «Месяц барацьбы з гамафобіяй ў Беларусі»

«Месяц барацьбы з гамафобіяй ў Беларусі» стаў першай і самай значнай падзеяй за апошнія 6 гадоў развіцця беларускай ЛГБТ–супольнасці краіны. У рамках месяца былі праведзеныя акцыі і сустрэчы беларускіх гей–лесбі арганізацый, прадстаўнікоў еўрапейскіх арганізацый, прайшлі мерапрыемствы для геяў і лесбіянак. Упершыню за ўсю гісторыю беларускага ЛГБТ-руху гомасэксуалы прынялі ўдзел у агульнанацыянальнай палітычнай акцыі «Чарнобыльскі шлях 2008». «Месяц барацьбы з гамафобіяй ў Беларусі» падняў дыскусію па правах сэксуальных меншасцяў у СМІ і палітычных колах краіны. Пасля Месяца, у Беларусі пачалася дыскусія на тэму правоў сэксуальных меншасцяў.

Арганізацыя года — «Беларуская ініцыятыва за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе»

Беларуская ініцыятыва за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе (БІСГР) стала новым штуршком ў беларускім ЛГБТ–руху. БІСГР утварылася шляхам зліцця прадстаўнікоў некалькіх ініцыятыўных груп. За менш чым год дзейнасці арганізацыі, яна стала самай вядомай і папулярнай групай людзей, якія ўплываюць на палітычныя, сацыяльныя працэсы і стварыла адзіную базавую платформу для развіцця беларускага гей–лесбі руху.

Персона года — Алег ЯРОМІН

Алег Яромін — старшыня Рэспубліканскага моладзевага грамадскага аб′яднання «Встреча». Шмат гадоў працуе для развіцця сістэмы прафілактыкі ВІЧ/СНІД, ІППШ сярод мужчын, якія маюць сэкс з мужчынамі ў краіне. Пад яго кіраўніцтвам была арганізаваная сетка прадстаўніцтваў арганізацыі «Встреча» ва ўсіх абласных цэнтрах і горадзе Светлагорску. РМГА «Встреча» з′яўляецца адзінай арганізацыяй, якая працуе з МСМ і з′яўляецца афіцыйна зарэгістраванай. Алег Яромін адстойвае правы і інтарэсы беларускіх МСМ у вобласці аховы здароўя.

Дыскатэкі года — «Люцік» і Вечарыны Геспера

На момант падвядзення вынікаў мы можам з упэўненасцю сказаць, што аднаго пераможцы ў гэтай намінацыі няма. За ўвесь час галасавання два прадстаўнікі намінацыі заўсёды ішлі побач адзін з адным, таму, мы аб′яўляем двух пераможцаў гэтай намінацыі: зачыненыя вечарыны каманды «Геспер.by» і самая вядомая і шмат гадоў існуючая дыскатэка «Люцік».

Бачына года — Беларускі партал геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і транссэксуалаў Gay.by

Gay.by — сайт, які ў сыходзячым годзе адзначыў сваё 10–годдзе. На дадзены момант з′яўляецца адным з лепшых інфармацыйных рэсурсаў, які асвятляе ЛГБТ–жыццё для Беларусі

Аўтар артыкулу: Саша і Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte