|
|
|
|
Сёння 3 верасьня
|
Навіны » Беларусь » 31 сьнежня 2009 а 1750 Вынікі 2009 года па версіі GayBelarus.by![]() 27 снежня ў Мінску прайшло 6-е Паседжанне «ГейБеларусі» на якім, разам з планаваннем дзейнасці на 2010 год, былі падведзены вынікі 2009 года. Усяго паседжанне сабрало 15 чалавек з Мінска, Наваградка, Гродна, польскай Варшавы і ўкраінскага Львова, якія і аддалі свой голас за тое ці іншае прозвішча або падзею. Такім чынам былі абраны Асоба года ГейБеларусі 2009, Падзея года ГейБеларусі 2009, Гамафоб года ГейБеларусі 2009, Травесці года ГейБеларусі 2009, Забава года ГейБеларусі 2009, ЛГБТ-вечарына года ГейБеларусі 2009, Чаканне года ГейБеларусі. Вашай вынікі 2009 года па версіі GayBelarus.by:
Спадар Саковіч, нягледзячы на тое, што мае багата прыхаваных і непрыхаваных непрыяцеляў, стаў фаварытам сяброў праваабарончага праекта «ГейБеларусь». «Клуб 6_А», які гасцінна расчыняе свае дзверы перад ЛГБТ-супольнасцю, працуе 4 ночы на тыдзень. Цяжка знайсці яшчэ адзін такі бізнэс-праект, які працуе столькі ж для ЛГБТ-супольнасці ці бізнэсоўцу, які аддае гэтаму больш часу. Аляксандр Саковіч аддае ўжо на працягу больш пяці год сваё жыццё клубу і нам з вамі. Аляксандр Саковіч - Асоба года ГейБеларусі 2009! Віншуем!
26 верасня ў гатэлі «Crowne Plaza» прайшла найбуйнейшая ЛГБТ-канферэнцыя ў гісторыі Беларусі. У аднадзённым мерапрыемстве «ЛГБТ-рух і няўрадавыя арганізацыі. Перспектывы супрацоўніцтва з сектарам НДА і актыўным грамадзянскай супольнасцю для пераадолення гамафобіі ў Беларусі» прынялі ўдзел 100 чалавек больш чым з 30 разнастайных арганізацый. Геаграфія ўдзельнікаў канферэнцыі пад патранажам Камітэта Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі IDAHO, арганізатарамі якой выступілі праваабарончыя ЛГБТ-праекты GayBelarus.By і GayRussia.Ru, шырокая – 9 гарадоў Беларусі (Менск, Віцебск, Магілёў, Горкі, Брэст, Бабруйск, Гомель, Наваполацк, Гародня) і 10 краін свету (Беларусь, Расія, Украіна, Нямеччына, Швецыя, Францыя, Швейцарыя, Вугоршчына, Польшча, Вялікабрытанія).
Зміцер Дашкевіч на працягу года паспеў абразіць гомасэксуалаў у эфіры «БелСату»; «Малады Фронт» забараніў гей-актывістам далучыцца да акцыі 14 лютага 2009, прымеркаваную да Дня Святога Валянціна. Таксама Зміцер Дашкевіч вельмі агрэсіўна ставіцца да тых маладафронтаўцаў, якія не падтрымліваюць ягонай гамафобнай рыторыкі, а тым, хто мае нейкія стасункі з ЛГБТ-рухам, робіць з гэтай нагоды заўвагі, як за ўчынкі, якія могуць шкодзіць іміджу «Маладога Фронта».
Ліка Мілоўскі стала самай яскравай беларускай травесці-дзівай 2009 года. Яе фотаздымкі з першага Славянскага гей-прайда ў Маскве, дзе яна была затрымана ў вясельнай сукенцы ў траўні, абыйшлі тысячы друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі ў свеце. Ліка Мілоўскі стала самай смелай і адважнай травесці на пост-савецкай прасторы. Пасля гэтага, у верасні, яна перамагла і ўзяла карону Нацыянальнага конкурса «Міс Дзіва Беларусь 2009», а ў лістападзе спела на адной сцэне з папулярнай расійскай спявачкай Лалітай для перадачы «Зорны рынг». Да таго, Ліка Мілоўскі з’яўляецца актывісткай праваабрончага ЛГБТ-руху і сяброўкай «ГейБеларусі».
Паводле меркавання сяброў «ГейБеларусі» - «Клуб 6_А» з’яўляецца лепшай забавай. Безумоўныя плюсы клуба – гэта танны ўваход, зніжкі для студэнтаў, адносна недарагі бар, вядомы графік пастаяннай працы, а таксама цікавыя культурніцкія вечарыны і імпрэзы, што час ад часу ладзяцца ў клубе. Хаця, былі адзначаны і хібы ўстановы – не заўсёды, пры агульным пазітыўным стаўленні да кліентаў, па-сяброўску настроеныя ахоўнікі, раптоўная адмена зніжак, раптоўная змена заяўленага раней складу артыстаў на шоў-праграме, маруднае абнаўленне інтэр’ера ці адсутнасць абнаўленняў. Але з улікам гэтага – клуб у фаварытах сяброў «ГейБеларусі».
30 жніўня свой Дзень Народзінаў мусіў адзначаць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Як ён яго святкаваў – невядома. А вось старшыня праваабрончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка да свайго Дня Народзінаў, якое ў яго таксама 30 жніўня, падрыхтаваў сюрпрыз для сяброў і калег – вечарыну «П’яны Ягодзіцы». Трэшавая вечарына сабрала багата гасцей і цягнулася з 19 вечара нядзелі да 6 раніцы панядзелка. На вечарыне выступіў цэлы шэраг сяброў гей-актывіста – беларускія травесці, танцоры і нават праваабаронцы. У пачатку вечарына была зладжана прэм’ера ў Беларусі і адзіны публічны паказ у краіне, не выпушчана ў шырокі пракат у Беларусі і забароненага на Украіне, фільма «Бруно». А геніяльная назва вечарыны - «П’яны Ягодзіцы» належыць ды-джэю Гагарыну, аднаму з аўтараў культурна-забаўленчых вечарын «ГейБеларусі».
Для пераважнай большасці сяброў «ГейБеларусі» чаканнем года з’яўляецца другі Славянскі гей-прайд, які мусіць прайсці ў Мінску 14-17 траўня 2010 года, а маніфестацыя якога папярэдне запланавана на 15 траўня. Фармат мерапрыемства яшчэ да канца не вядомы, хаця падрыхтоўка мерапрыемстваў Прайда ўжо пачалася. Гэта будзе першы гей-прайд, які пройдзе ў Беларусі ад 2003 года і першая маніфестацыя, пасля маніфестацыі Прайда 2001 Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцыEMIS: Европейский опрос геев "Мужчина-мужчине 2010" В случайные сексуальные связи вступает 59,0% опрошенных Беларусь назвалі адной з горшых краін паводле прававога становішча геяў 65% пользователей Gay.by против гей-парада в Минске Паводле апытання на сайце "Белгазеты" большасць за дазол гей-прайда ў Мінску 42% жыхароў Мінска не супраць правядзення публічных акцый сэксменшасцяў По опросу сайта Gay.by более половины геев и лесбиянок Беларуси хотят покинуть свою родину Исследование: среди студентов Минска достаточно широко распространена гомосексуальность Вынікі 2008 года падвялі беларускія гей–сайты Маніторынг дыскрымінацыі геяў, лесбіянак, транссэксуалаў і бісэксуалаў у Беларусі |