Сёння 13 лістапада
Навіны

Як у Гродне 85 гадоў таму меўся адбыцца аднаполы шлюб

Як у Гродне 85 гадоў таму меўся адбыцца аднаполы шлюб

Навіна пра тое, як дзве жанчыны хацелі пабрацца шлюбам у Гродне, у 1928 годдзе зрабіла сенсацыю нават на старонках «New Yоrk Times».

Скандальнаму для тых часоў выпадку прысвяціла разгорнутую нататку ў рубрыцы мясцовых навінаў на апошняй паласе газета «Głos Prawdy Ziemi Grodzieńskiej» («Голас праўды зямлі Гарадзенскай»).

«Служыла ў легіёнах Пілсудскага»

У ёй паведамляецца, што ў Горадні затрымалі 22-гадовую жанчыну з Вільні, якая выдавала сябе за Юзафа Вароніча, а насамрэч называлася Яніна Бамблевічоўна (Бамблевіч). Яе шукала віленская паліцыя. Устанавілі, што затрыманая служыла ў легіёнах Пілсудскага [хоць атрымліваецца, што нават на момант заканчэння савецка-польскай вайны ёй было ўсяго 14 гадоў – belsat.eu]. Апранаючыся па-мужчынску і адрэкамендаваўшыся Юзафам Варонічам, яна пазнаёмілася з Ядвігаю Свалкоўскаю і праз некаторы час зрабіла ёй прапанову рукі і сэрца. 27 ліпеня 1927 года ў віленскім касцёле св. Яна адбыўся шлюб.

Жанчыны служылі ў Легіёнах Пілсудскага. Фота polskieradio.pl:
Як у Гродне 85 гадоў таму меўся адбыцца аднаполы шлюб

Праз два тыдні супольнага жыцця «спадар Вароніч» пакінуў жонку і з’ехаў. Праз некаторы час саламяная ўдава падала ў паліцыю заяву пра знікненне сужэнца. Яніна Бамблевіч тым часам аказалася ў Горадні, дзе, не доўга думаючы, пазнаёмілася з нейкаю паненкаю, якой неўзабаве прапанавала выйсці за сябе замуж. Справы ішлі да шлюбу, які быў запланаваны ў Бернардынскім касцёле. Але пробашч напярэдадні атрымаў паведамленне, што… «жаніх ужо жанаты».

«Казалі, што гермафрадыт»

Рэдакцыя дадае, што тварам і фігураю Бамблевіч больш нагадвае жанчыну, чымсьці мужчыну, хоць носіць мужчынскае паліто і высокія боты. «Сярод тых, хто яе ведаў, хадзілі чуткі, што гэта гермафрадыт, аднак лекары адназначна сцвердзілі, што гэта – жанчына», – запэўніваюць журналісты. Аферыстку арыштавалі ды перадалі віленскай паліцыі.

Міжваенная Горадня. 1920-я гады. Фота polona.pl:
Як у Гродне 85 гадоў таму меўся адбыцца аднаполы шлюб

Можна дапусціць, што пакуль навіна праз Варшаву дайшла да Нью-Ёрку, яна абрасла новымі фактамі і домысламі. Нельга не браць пад увагу і тое, што «дадумаць» падрабязнасці маглі і гарадзенскія журналісты.

«Ачмурала багатых жанчын выключна дзеля грошай»

У нумары «New Yоrk Times» за 1928 год чытаем: «Польская жанчына, прыкінуўшыся мужчынам, ажанілася з іншаю жанчынаю дзеля грошай. Шлюб у Горадні (паўночная Польшча) быў перарваны паводле сенсацыйнай прычыны. Святар ужо меўся распачаць цырымонію, аднак тут з’явілся жанчына, якая абвесціла, што жаніх – насамрэч не мужчына, а жанчына. Яна ўзяла мужчынскае імя падчас савецка-польскай вайны, калі, змяніўшы аблічнасць, служыла ў войску. Пасля вайны яна працягвала насіць мужчынскую вопратку і карыстацца мужчынскім імем. Ейнаю мэтаю было браць шлюб з заможнымі жанчынамі, атрымліваць іхныя грошы і пасля ануляваць шлюб».

Сенсацыйная нататка з "New York Times". Фота belsat.eu:
Як у Гродне 85 гадоў таму меўся адбыцца аднаполы шлюб

Між іншым, Бамблевічы – шляхецкі род гербу Вужык (Wąż), распаўсюджаны на Ашмяншчыне. Антоні Бамблевіч, сын Яна, з вёскі Буйвіды Лідскага павету Віленскай губерніі быў удзельнікам паўстання 1863–64 гадоў, за што яго саслалі ў Сібір.

Паводле ІА, belsat.eu

Аўтар артыкулу: ІА, belsat.eu

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Гавайи - 16-й штат, легализовавший однополые браки. Барак Обама счастлив за свою родину

Кабмин Ирландии назначил референдум по вопросу легализации однополых браков на 2015 год (видео)

Иллинойс стал пятнадцатым штатом США, узаконившим однополые браки

Сенат Гавайев с легкостью одобрил законопроект о легализации однополых браков

Австралийская столица стала первой юрисдикцией в стране, узаконившей однополые браки

В Нью-Джерси начали заключаться однополые браки, а губернатор признал свое поражение

Австралийская столичная территория первой в стране узаконит однополые браки 22 октября

Беларусские геи и лесбиянки могут регистрировать однополые браки в Дании

Вячеслав Бортник на свадебной вечеринке: однополые пары мало чем отличаются от разнополых (фото и видео)

Губернатор Гавайев хочет как можно скорее легализовать однополые браки

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

"Правы Чалавека "на пальцах" у Гродна 20 красавіка! Далучайцеся!

"Твой Стыль" прыбраў інтэрв'ю з гамафобным гродзенскім езуітам

У Мінску адбыўся вечар памяці Юрыя Гуменюка

Гомасэксуал з Гродна падаў скаргу ў Пракуратуру на збіццё міліцыяй

Загінуў паэт і журналіст Юрый Гумянюк

Шэраг культурных мерапрыемстваў для ЛГБТ пройдзе ў Гродна

"Вечерний Гродно": Травести Симона Глэм зажигает публику и борется с гомофобией

9 ноября в Гродно смотрят и обсуждают гей-"Парад"

4 лістапада на інфармацыйнай сустрэчы "ГейБеларусі" ў Гродне знаёміліся і размаўлялі на перспектыву

ЛГБТ у Гродне: ад забаўляльнай вечарыны да правоў чалавека

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte