|
|
|
|
Сёння 1 жніўня
|
Навіны » Беларусь » 24 сьнежня 2009 а 1234 Яшчэ двух актывістаў «ГейБеларусі» пакаралі штрафамі за ўдзел і арганізацыю гуманістычнай акцыі каля іранскай амбасады ў Мінску![]() У сераду, 23 снежня, у судзе Савецкага раёна прайшлі паседжанні над Сяргеем Андросенкам і Сяргеем Прадзедам за акцыю ў абарону асуджаных на смерць геяў Ірана. Сяргей Прадзед атрымаў штраф памерам 10 базавых велічынь (350 тысяч беларускіх рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце (пакараны паводле ч.1 арт. 23.34 КаАП). Сяргей Андросенка быў прызнаны вінаватым у арганізацыі гэтага мерапрыемства (пакараны паводле ч.2 арт. 23.34 КаАП) і атрымаў штраф 25 базавых велічынь (875 тысяч беларускіх рублёў). Падчас суду са словаў сведкі, ахоўніка амбасады, высветлілася, што 16 снежня ў часе акцыі хлопцы перадалі сваю петыцыю не проста супрацоўнікам, а непасрэдна амбасадару Ірана ў Беларусі. «Я і мае сябры ўражаныя, што за мірную гуманістычную акцыю, у якой удзльнічала тры чалавекі, мне прысудзілі пакаранне памерам у месячны заробак. Усе справы не павінны скончвацца такім чынам. Я буду падаваць касацыйную скаргу, буду звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН. Гэта агулам пакажа не толькі жорсткасць беларускага заканадаўства, але і прыцягне ўвагу да праблемы смяротнага пакарання за гомасэксуальнасць у Іране». - распавядае старшыня праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка. Трэцяму удзельніку акцыі прысуд (штраф памерам 105 тысяч рублёў) вынеслі, як паведамлялася раней, яшчэ 17 снежня (на наступны дзень пасля правядзення пікета). Галоўная мэта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы геяў у Іране, была дасягнутая, лічыць Андросенка. Тым не менш, справа мусіць мець працяг: – Я збіраюся падаваць касацыйную скаргу, хаця і ўсведамляю, што на нацыянальным узроўні (то бок, спасылаючыся на нацыянальнае заканадаўства) яна задаволена быць не можа. Але ж згодна з Канстытуцыяй у мяне ёсць права апеляваць і да міжнародных структур, таму гэтую справу планую даводзіць да Камітэта па правах чалавека ААН. Гэта пакажа жорсткасць беларускага заканадаўства ў пытаннях арганізацыі падобных мерапрыемстваў і абмежаванні ў магчымасцях выказаць сваю думку (нават калі гэта гуманістычная думка, а не палітычнае перакананне). Падтрымаць удзельнікаў акцыі на суд прыйшлі прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага камітэта, праваабарончага цэнтра «Вясна», у тым ліку і старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі. – Мы выступалі супраць смяротнага пакарання нават не за злачынства, а за фізіялагічную асаблівасць, – тлумачыць Андросенка. – Гэта тое ж самае, што пачаць забіваць у Беларусі рудых, блакітнавокіх ці ляўшэй. Усе мае сябры ўражаныя, што за мірную гуманістычную акцыю, у якой удзльнічала тры чалавекі, мне прысудзілі пакаранне памерам у месячны заробак. Атрымаць такі «калядны падарунак» ад дзяржавы напярэдадні Новага году… што можа быць «больш прыемным»? – Мы прыцягнулі ўвагу да праблемы забойстваў бязвінных грамадзян у Іране, выкарыстаўшы макcімальна магчымыя сродкі. Мы не вырашылі гэтай праблемы, аднак, нам атрымалася прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці да яе. Іранскі рэжым з якім беларускі ўрад спрабуе падлашчвацца, гуляць у каханне, здзяйсняе такія злачынствы супраць людскасці і беларусы і не толькі, павінны пра гэта ведаць. Свет не можа зараз пачуць голас іранскіх геяў, якіх караюць смерцю, але мы, актывісты праваабарончага ЛГБТ-руху, павінны стаць гэтым голасам па ўсім свеце, - адзначыў старшыня праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка. Аўтар артыкулу: ГейБеларусь Матэрыялы, блізкія па тэматыцыМосковский районный суд признал запрет Славянского гей-прайда в Минске законным Запрет на проведение шествия гей-прайда в Минске обжалован в Московском районном суде Сегодня в Минске пройдут суды над участниками гей-шествия (обновлено в 11:55) Сергей Андросенко: "Верховный Суд выворачивает нормы международного права, как коромысло" Верховный Суд Беларуси подтвердил незаконность гей-пикета около посольства Ирана в Минске Испанский судья запретил гомофобам приближаться к гею Российские власти призвали Европейский Суд отклонить жалобы организаторов Московского гей-прайда Гей-актывісты накіравалі наглядныя скаргі ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйныя скаргі гей-актывістаў Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнахНа юго-западе Ирана задержана "Банда пидоров" Дзве скаргі беларускіх гей-актывістаў накіраваныя ў Камітэт ААН па правах чалавека Сяргей Прадзед выступіў на арганізаваным нацболамі мітынгу супраць кантролю за інтэрнэтам GayBelarus.By = GayBelarus.Org В 2011 году в белорусской столице пройдет седьмой Минский гей-прайд Сергей Андросенко: "Цель Славянского гей-прайда - полноценная правозащитная гражданская акция" Сергей Андросенко: "Верховный Суд выворачивает нормы международного права, как коромысло" Верховный Суд Беларуси подтвердил незаконность гей-пикета около посольства Ирана в Минске Ужо ў другі раз у Мінску прайшоў Дзень Маўклівасці (+фота) На факультэце журналістыкі БДУ адбылася сустрэча з гей-праваабаронцамі |
Камэнтары
міліцыянты хлусяць якая мерзасць я уласна сунуу лістоуку у пачтовую скрыню на гэтым усё
усе малайцы!
асабліва суд!
вельмі цікава што за петыцыя хтосці яе бычыу чытау я бачыла чорна белыя лістоукі з навіной і заклікам спыніць гэты "генацыд" мабыць хтосці блытае што такое петыцыя і як яе паслам перадаюць