Сёння 2 сакавіка
Навіны

З 25 па 27 мая адбылася працоўная сустрэча групы ЛГБТ-журналістаў

З 25 па 27 мая адбылася працоўная сустрэча групы ЛГБТ-журналістаў

На сустрэчы журналістаў, на якую трапіў таксама прадстаўнік праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Валянцін Цішко, былі абмеркаваныя праблемы, з якімі сутыкаюцца журналісты ў сваёй працы, калі даводзіцца пісаць на ЛГБТ-тэму і праблемы ўзаемаадносін ЛГБТ-журналістаў са сваімі каллегамі.

Група распрацавала план дзеянняў па паляпшэнні сітуацыі на бліжэйшы час. У наступным месяцы плануецца правесці круглы стол, дзе група ЛГБТ-журналістаў прэзентуе брашуру для калег, якія ніяк не звязаныя з ЛГБТ, і не валодаюць інфармацыяй пра ЛГБТ, адпаведнай тэрміналогіяй.

Мэта брашуры – данесці праўдзівыя факты пра ЛГБТ-супольнасць да журналістаў, растлумачыць значэнне тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца паміж прадстаўнікамі ЛГБТ, а так сама развеяць міфы, звязаныя з ЛГБТ-тэмай, каб пры асвятленні падзей з жыцця ЛГБТ-супольнасці, у журналістаў не ўзнікала пытанняў.

Арганізатары выказалі спадзяванне, што пасля выхаду брашуры, да працоўнай групы далучацца іншыя журналісты-прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці, якія, магчыма, пра існаванне гэтай групы пакуль не ведаюць.

Валянцін Цішко, удзельнік працоўнай групы ЛГБТ-журналістаў і прадстаўнік “ГейБеларусі” адзначыў: “Неабходнасць стварэння групы ЛГБТ-журналістаў і такой брашуры паўстала даўно. Спадзяюся, што з выхадам брашуры стане меньш выпадкаў, калі нашыя калегі (журналісты) вядуць сябе непрымальна, як Сямашка, напрыклад”.

Нядаўна мы пісалі, што ў Стакгольме беларускія журналісты паабяцалі змагацца з гамафобіяй у сваёй краіне.

На фота: Валянцін Цішко

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Індэкс свабоды прэсы: Беларусь на 157-м месцы

Беларусь апошняя па свабодзе СМІ ва "Ўсходнім партнэрстве"

"Рэпарцёры без межаў" прызналі Лукашэнку ворагам свабоды інфармацыі, іранічна прыгадваючы яго цытату "лепей быць дыктатарам, чым геем"

Блогер спортивной газеты "Прессбол" Андрей Вашкевич признал гомофобию издания

Гродненское УВД утверждает, что задержало в Каложском парке эксгибициониста-гея

Беларускія журналісты хочуць пісаць пра гомасэксуалаў, але ў кантэксце смажаных фактаў (фота)

Журналистам региональных СМИ рассказали о гомосексуальности

Гамафобны журналіст Сямашка атрымаў прэмію за "спробу разагнаць гей-прайд" (+відыё)

Журналісты ад гамафобаў таксама трапляюць у спіс неўязных у Еўразвяз

В Вене журналистам рассказали о положении ЛГБТ в Беларуси

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte