Сёння 5 сакавіка
Навіны

З актывісткай "ГейБеларусі" правёў размову начальнік упраўлення аддзела кадраў МТЗ

З актывісткай

Начальнік упраўлення аддзела кадраў Мінскага трактарнага завода Варабей Ігар Уладзіміравіч 1 сакавіка, у чацвер, выклікаў да сябе на гутарку адну з лідарак праваабарончага праекта “ГейБеларусь”, супрацоўніцу Мінскага трактарнага завода, Людмілу Волкаву.

У мяне цікавіліся дзейнасцю арганізацыі, актывісткай якой я з’яўляюся. Задавалі пытанні пра колькасны склад “ГейБеларусі” і характар дзейнасці арганізацыі. Давялося начальніку растлумачыць, што азначае абрэвіятура ЛГБТ і што сэксуальная разнастайнасць – гэта нармальна”, – распавядае Людміла Волкава.

Таксама ў мяне цікавіліся інфармацыяй, ці падтрымліваю я адносіны з замежнымі грамадзянамі, і якія я з імі маю адносіны”, - распавядае актывістка.

Людміла Волкава паведаміла аб сустрэчы, якая адбылася ў аддзеле кадраў, старшыні прафсаюзнай арганізацыі вытворчага аб’яднання “МТЗ” Аляксандру Карцаву, які паабяцаў высветліць прычыны такога інтарэса ў начальніка аддзела кадраў.

Сама я звязваю гэта або з пачаткам ціску на ЛГБТ-праваабаронцаў, або з тым, што я з’яўляюся адной з заяўнікоў акцыі “Жэст супраць нецярпімасці” 17 сакавіка, прымеркаванай да Еўрапейскага тыдня дзеянняў супраць расізма”, - выказала сваё меркаванне актывістка праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Людміла Волкава.

Нагадаем, у кастрычніку 2011 года, напярэдадні Мінскага гей-прайда 2011, звольнілася з 7-й гарадской паліклінікі Мінска лекар-хірург, намесніца старшыні праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Наталля Манькоўская. Яна сышла з працы, паколькі не пагаджалася з абмежаваннямі й ціскам, якія адчувала з боку кіраўніцтва.

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte