Сёння 14 кастрычніка
Навіны

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў кліча ўсіх на студэнцкае свята 18 лістапада

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў кліча ўсіх на студэнцкае свята 18 лістапада

Наша партнёрская арганізацыя Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў запрашаем усіх студэнтаў (і іншых жадаючых) на святкаванне Дня народзінаў ЗБСу! А дакладней, на яго 20-годдзе! ЗБС быў зарэгістраваны ў 1992 годзе, з гэтага часу і пачынаецца адлік жыцця арганізацыі.

Святкаванне адбудзецца 18 лістапада, дадзенае мерапрыемства прысвечана Дню студэнта! Вас чакае імпрэза з ўдзелам гуртоў “Rachis”, “ZnaROCK” ,”GreenPills”. Вы зможаце прыняць ўдзел у віктарынах і конкурсах, пазмагацца за 10 пачак “Ролтана”, а таксама атрымаць малюнак на целе ад мастака.

Галоўнае, не забудзце пра тое, што добры настрой з сабой узяць абавязкова!”, - папярэджваюць арганізатары і арганізатаркі.

Пачатак а 19.00.

Рэстаран-клуб “Піўная гісторыя”: Мінск, 1-Загарадны завулак, дом 20. Бізнэс-цэнтр “Silver Tower”, 5 хвілін ад ст.м. “Маладзёжная”.

Уваход бясплатны.

Дададковая інфармацыя па тэл. +375 29 513 27 81 (Настасся).

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)
facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte