Сёння 13 лістапада
Навіны

Загінуў паэт і журналіст Юрый Гумянюк

Загінуў паэт і журналіст Юрый Гумянюк

Гарадзенскі паэт і журналіст Юрый Гумянюк трагічна загінуў 19 студзеня. Як паведамляе радые “Свабода”, увечары ён выпаў з 9-га паверху інтэрната, што знаходзіцца непадалёк ад дому ў прыватным сектары, дзе Юрый жыў з маці-пенсіянеркай.

Пакуль невядома, ці было гэта самагубства, забойства альбо няшчасны выпадак. Следчыя праводзяць праверку па факце смерці літаратара, а таксама прызначаны судова-медыцынскія экспертызы.

Гумянюк меў праблемы з домам, за які ён судзіўся з родзічамі. Юрыя вельмі турбавала гэта сітуацыя, аб чым ён не раз гаварыў сябрам. Сваякі адсудзілі так, што пасля смерці маці Гуменюка, паўдома павінна будзе перайсці родзічам. Таксама вядома, што на працягу некалькіх апошніх гадоў жыцця пісьменнік меў праявы маніі пераследу.

“Юра ня раз мне казаў, што яго хочуць забіць”, - прыпамінае сябар літаратара Алесь Аркуш.

На думку ж ягонага іншага сябра Алеся Сурава, прычынай трагічнага здарэння мог стаць цяжкі псіхалагічны стан пісьменніка, выкліканы сукупнасцю крызіса ў працы, складаных стасункаў са сваякамі і ягонай гомасэксуальнай арыентацыі.

На пытанне карэспандэнта радыё “Свабода” ці ведае Сураў штосьці аб пераследзе, пагрозах пазбавіць Юрыя Гумянюка дома, і нават забіць яго, Алесь адказаў так: “Ён не раз казаў пра гэта, але я ў гэта не верыў. Хіба што мог быць пераслед з іншага боку: з-за яго сэксуальнай арыентацыі. Думаю, іншага пераследу не было. Але гэта была не пагроза жыццю, не пагроза смерці. Я ўпэўнены, што прычынай усяго была проста тупіковая сітуацыя ягонага жыцця і побыту. А ён вельмі тонка адчуваў жыццё як паэт”.

Юрый Гумянюк працаваў на беларускую службу польскага радыё пад псеўданімам Вацлаў Галімскі. Раней ён працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Гарадзенскага тэатру лялек, карэспандэнтам газеты «Пагоня», быў сталым аўтарам беластоцкага штомесячніка «Czasopis».

Нарадзіўся ён у 1969 годзе. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны універсітэт, аддзяленне паляністыкі. Быў сябрам Таварыства вольных літаратараў, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі: «Водар цела» (1992), «Твар Тутанхамона» (1994), «Рытуал» (1999), «Вуліца тыгровых архідэяў. Вершы 1987—2003» (2003) і раману «Апосталы нірваны» (1995).
 

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь по материалам Svaboda.org

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Оппозиционер Дмитрий Дашкевич: "Лучше диктатор Лукашенко, чем президент-гей"

Оргкомитет "Евровидения" потребовал, чтобы Россия отчиталась о безопасности ЛГБТ в стране

ЛГБТ-активист, частично потерявший зрение во время обстрела неизвестными Радужного кофепития в Петербурге, считает, что виноваты гомофобные политики

Американский моряк был избит гомофобами, когда вступился за друзей-геев

Заведующая отделением платных услуг Минского городского наркодиспансера Ирина Егорова сравнила гомосексуальность и алкоголизм

Открытый гей станет ведущим конкурса Мисс Вселенная в Москве

Египетские власти задержали 14 мужчин, обвинив их в гомосексуальных связях

Новыя рыцары ночы. Пра змагароў з геямі ад апазіцыі Рудкоўскага і Севярынца піша Уладзіслаў Гарбацкі

Новый фашизм в действии: геев отсеют при въезде в Кувейт и другие страны Персидского залива

Пісьменнік Аляксандр Бацкель пра гея ў сваёй вёсцы

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

"Правы Чалавека "на пальцах" у Гродна 20 красавіка! Далучайцеся!

"Твой Стыль" прыбраў інтэрв'ю з гамафобным гродзенскім езуітам

Як у Гродне 85 гадоў таму меўся адбыцца аднаполы шлюб

У Мінску адбыўся вечар памяці Юрыя Гуменюка

Гомасэксуал з Гродна падаў скаргу ў Пракуратуру на збіццё міліцыяй

Шэраг культурных мерапрыемстваў для ЛГБТ пройдзе ў Гродна

"Вечерний Гродно": Травести Симона Глэм зажигает публику и борется с гомофобией

9 ноября в Гродно смотрят и обсуждают гей-"Парад"

4 лістапада на інфармацыйнай сустрэчы "ГейБеларусі" ў Гродне знаёміліся і размаўлялі на перспектыву

ЛГБТ у Гродне: ад забаўляльнай вечарыны да правоў чалавека

Камэнтары

24 студзеня  [чацвер, 1023]

Подло писать про ориентацию закрытого гея, после его смерти.

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte