Сёння 17 ліпеня
Навіны

Запрашаем на навучальны візіт "Правы ЛГБТ і дэмакратыя" з удзелам у Варшаўскім Прайдзе 2012

Запрашаем на навучальны візіт

Праваабарончы праект “ГейБеларусь” разам з польскай “Кампаніяй супраць гамафобіі” запрашаюць ЛГБТ-актывістаў, праваабаронацаў і грамадскіх актывістаў прыняць удзел у навучальным візіце “Правы ЛГБТ і дэмакратыя” ў польскую сталіцу, які адбудзецца з 30 траўня па 3 чэрвеня 2012г., якраз падчас традыцыйнага Варшаўскага гей-прайда. Прыём заявак па 14 траўня (ад асобаў без візы) і па 24 траўня (з візай).

У праграме візіта: актыўны ўдзел у мерапрыемствах Варшаўскага гей-прайда, Парадзе роўнасці, наведванне Польскага Сейма і Міністэрства Замежных Спраў Польшчы.

Арганізатары аплочваюць усе выдаткі падчас візіту, а таксама дапамагаюць з атрыманнем візы.

Мэтавая група візіту: ЛГБТ-актывісты, праваабаронацы і грамадскія актывісты.

Падаючы заяву на ўдзел у арганізаванай беларускай дэлегацыі, асоба аўтаматычна пагаджаецца з тым, што ён/яна падтрымлівае ідэю правядзення «Парада роўнасці» і абавязуецца наведваць усе мерапрыемствы паводле праграмы арганізатараў навучальнага візіта.

Калі Вы вырашылі падаць заяву на ўдзел, правесці незабыўныя дні падчас Варшаўскага Прайда ў добрай кампаніі, атрымаць новы досвед, калі ласка, адкажыце на некалькі пытанняў і дашліце ліст на ўказаны ніжэй адрас электроннай пошты да 14 траўня 2012 года пры адсутнасці візы, і да 24 траўня пры наяўнасці візы.

Уся прадстаўленая Вамі інфармацыя будзе захоўвацца ў таямніцы:

1) Імя, прозвішча, імя па бацьку
2) Дата нараджэння
3) Э-пошта
4) Нумар асабістага мабільнага тэлефона
5) Чаму Вы вырашылі прыняць удзел у навучальным візіце “Правы ЛГБТ і дэмакратыя”?
6) Коратка апішыце вопыт Вашай дзейнасці ў грамадскіх арганізацыях, ініцыятывах і рухах.
7) Ці ёсць у Вас польская нацыянальная ці шэнгенская віза?

Калі ласка, адкажыце на пытанні і дашліце ліст на э-пошту: да пазначаных вышэй тэрмінаў з адзнакай “Парад Роўнасці”.

Пасля падачы заяўкі з Вамі можа звязацца наш каардынатар, па электроннай пошце кругласутачна, па мабільным тэлефоне штодзённа ў прамежку з 18:00 да 21:00 па беларускім часе.

Хочам адзначыць, што сёлета, як і ў мінулым годзе, чалец праваабарончага праекту «ГейБеларусь» Вячаслаў Бортнік увайшоў у склад Аргкамітэту варшаўскага Парада Роўнасці.

Болей пра Парад Роўнасці 2012 у Варшаве: http://paradarownosci.eu/

Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце атрымаць па адрасе: , альбо па тэлефонах: +375 29 6052970 (мэнэджэр праекту Ана Лок), +375 29 8630000 (старшыня “ГейБеларусі” Сяргей).

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Санкт-Петербургский гей-прайд закончился задержаниями ЛГБТ-активистов (фото и видео)

Лондонский Всемирный гей-парад прошел при финансовой поддержке Мэрии Лондона (фото)

Власти Санкт-Петербурга передумали разрешать гей-парад, а организатора обвинили в

Гражданственность - это для крутых. Остальные - пожалуйте в подданные!

Санкт-Петербургский гей-прайд разрешили проводить в городском парке

Беларусские флаги на гей-параде в Нью-Йорке (фото, видео)

Права ЛГБТ и демократия. Записки Алексея Кулика из Варшавы

В Балтийском Прайде 2012 в Риге беларусы приняли участие под национальным и государственым флагами

Колькі суб'ектыўных і малацікавых нататак з "КіеўПрайда2012". Беларускі погляд

Беларусы на Параде Равенства в Варшаве: "Лучше быть геем, чем диктатором" (фото)

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Права ЛГБТ и демократия. Записки Алексея Кулика из Варшавы

Беларусы на Параде Равенства в Варшаве: "Лучше быть геем, чем диктатором" (фото)

Парад Равенства пройдёт в Варшаве 2 июня. Среди организаторов - беларус

Польская Кампанія супраць гамафобіі і праваабарончы праект "ГейБеларусь" пачынаюць актыўнае супрацоўніцтва

Лідары "ГейБеларусі" прынялі ўдзел у Форуме беларускіх недзяржаўных ініцыятываў у Варшаве

Правозащитные организации России, Польши и Швеции также поддержали Минский гей-прайд 2011

Член польского парламента высказал слова поддержи Минскому гей-прайду

Сяброўка "ГейБеларусі" запрашала ў Варшаве на Мінскі гей-прайд (+фота і відыё)

Польский МИД опроверг информацию о бесплатных визах для белорусских, российских и украинских участников варшавского гей-парада

Активиста польской ЛГБТ-организации избила варшавская полиция

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte