Сёння 23 кастрычніка
Навіны

14 чэрвеня ў Празе і 27 чэрвеня ў Мосце: лекцыі і выставы пра ЛГБТ-рух у Беларусі

14 чэрвеня ў Празе і 27 чэрвеня ў Мосце: лекцыі і выставы пра ЛГБТ-рух у Беларусі

14 чэрвеня ў пражскім кам'юніці цэнтры "Сале" (Orebitská 14, Praha 3 - Žižkov) і 27 чэрвеня ў кам’юніці цэнтры “Ateneo”, горад Мост (Vítězslava Nezvala 2815, Most, naproti 8. ZS), адбудуцца размовы і выставы пра праваабарончы ЛГБТ-рух у Беларусі. Пачнуцца падзеі з веганскай вячэры. Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Вядучая імпрэзы – сяброўка “ГейБеларусі” і адна з арганізатарак “Мінскага гей-прайда 2012” Кацярына Борсук.

Фотавыстава англійскага фатографа Алекса Дарана, зробленая ў 2011 годзе, прысвечана моладзевым актывістам Беларусі, якія былі рэпрэсаваны дзяржавай за іх грамадскую і палітычную актыўнасць. Выстава арганізавана пры падтрымцы Праваабарончага праекта «ГейБеларусь», культурніцкай ініцыятывы «НОС» і Інфармацыйнага цэнтра “Сале”.

Кацярына Борсук на сустрэчах ў Празе і ў Мосце распавядзе пра тое, у якіх умовах у Беларусі ажыццяўляецца дзейнасць моладзевых няўрадавых арганізацый, пра жорсткую заканадаўчую базу, якая крыміналізуе дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб’днанняў і пра немагчымасць свабодна рэгістраваць НДА, таксама яна распавядзе пра развіццё ЛГБТК-руху і кансалідацыю ЛГБТК-супольнасці Беларусі ад пачатку 90-х да цяперашняга часу. Не застануцца па-за ўвагай і тыя рэпрэсіі, з якімі сутыкнулася беларуская ЛГБТ-супольнасць у 2013 годзе.

Калі будзеце гэтымі днямі ў Чэхіі (14 чэрвеня - Прага, 27 чэрвеня - Мост) прыходзьце на выставу і далучайцеся да размовы!

14 чэрвеня ў Празе і 27 чэрвеня ў Мосце: лекцыі і выставы пра ЛГБТ-рух у Беларусі

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Психологическая поддержка беларусским геям, лесбиянкам, бисексуалам, трансгендерам, их друзьям и родителям

Лидеры "ГейБеларуси" сходили на "беседу" в Управление по наркоконтролю и противодействию торговле людьми МВД РБ

Поддержи ЛГБТ-активиста Калугина: напиши Милонову - "Содом в каждый дом"

Заместитель председателя "ГейБеларуси" в гостях на AUTO.TUT.BY

Лідары "ГейБеларусі" сустрэліся з лідарамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі

У Посольства России в Кишинёве состаялась белорусско-молдавская акция в поддержку российского ЛГБТ-сообщества (фото и видео)

У беларускім Праваабарончым календары не забыліся на Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобіі

ЛГБТ-активисты будут целоваться у Госдумы РФ в день рассмотрения законопроекта о запрете "гей-пропаганды"

Праваабарончы праект "ГейБеларусь" запрашае сваіх сяброў на летнік па карпаратыўнай культуры

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску вывесіла ЛГБТ-сцяг да 17 траўня

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte