Сёння 1 жніўня
Навіны

Актывісты ГейБеларусі прысутнічалі на сустрэчы з дэпутатам-кансерватарам Літоўскага Сейма

Актывісты ГейБеларусі прысутнічалі на сустрэчы з дэпутатам-кансерватарам Літоўскага Сейма

Актывісты беларуска гей-руха здолелі задаць літоўскаму дэпутату спадару Egidijus Vareikis актуальныя пытанні адносна прававога стану літоўскай ЛГБТ-супольнасці на сустрэчы 7 жніўня 2009 у будынку Літоўскага Сейма.

Старшыня праваабарончага праекта ГейБеларусь Сяргей Андросенка нагадаў дэпутату ад Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Літвы аб тым, што ў наступным годзе ў Вільні плануецца правядзенне Балтыйскага гей-прайда, а літоўскі Парламент зараз прыняў закон, які на адным узроўні з прапагандай гвалту, жорсткасці і палігаміі забараняе прапаганду гомасэксуальнасці дзецям.

Літоўскія ЛГБТ-актывісты і праваабаронцы непакояцца, што спасылаючыся на гэты закон у Літве можа быць абмежавана свабода слова і свабода мірных сходаў прадстаўнікоў літоўскай ЛГБТ-супольнасці.

Дэпутат Egidijus Vareikis адказаў, што «закон будзе забараняць прапаганду любой сэксуальнасці літоўскім дзецям».

Што маецца на ўвазе пад «прапагандай сэксуальнасці/-гомасэксуальнасці» спадар дэпутат не адказаў.

На пытанне, ці будзе лічыцца прапагандай гомасэксуальнасці пацалунак двух хлопцаў у грамадскім месцы, спадар Egidijus Vareikis адказаў, што «не, лічыцца не будзе», але адзначыў, што ён лічыць пацалункі паміж любымі людзьмі ў грамадскіх месцах непрымальнымі.

Старшыня ГейБеларусі сказаў, што не задаволены адказамі дэпутата і што дэпутат сышоў ад адказаў. Таксама Сяргей Андросенка лічыць, што небяспечна тое, што невядома якім чынам будзе дзейнічаць закон і што няма дакладанага тлумачэння тэрміну «прапаганда гомасэксуальнасці».

На выказаную беларускім гей-актывістам заклапочанасць, што Балтыйскі гей-прайд у Вільні можа быць забаронены, сп. Egidijus Vareikis сказаў, што гэта будзе рашэннем Мэрыі, якое будзе прынята згодна закону.

Цалкам дапушчальна, што Мэрыя Вільні зможа забараніць гей-прайд у літоўскай сталіцы, спаслаўшыся на новы закон, які на адным узроўні з прапагандай гвалту, жорсткасці і палігаміі забараняе прапаганду гомасэксуальнасці дзецям.

Актывісты ГейБеларусі прысутнічалі на сустрэчы з дэпутатам-кансерватарам Літоўскага Сейма

Праект ГейБеларусь лічыць, што літоўскі ЛГБТ-рух не павінны паддавацца на хітрыкі дэпутатаў і павінны працягваць змагацца з новым законам.

Дэпутаты, якія вырашылі легалізаваць гамафобію ў Літве пачалі выказвацца адносна гомасэксуалаў вельмі карэктна пасля хвалі пратэстаў супраць новага закона па ўсёй Еўропе і заяваў буйных палітыкаў, Еўрапейскага Парламенту і выбітных праваабаронцаў.

Аўтар артыкулу: Сяргей

Рэйтынг:
 (галасоў: 3)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Европейский Суд признал Австрию виновной в нарушении прав однополой пары

Псіхолагаў абавязалі даносіць: у Беларусі прыняты закон "Аб псіхалагічнай дапамозе"

Ирландский парламент узаконил гражданские партнерства однополых пар

Британское правительство снимет судимость со всех геев, осужденных за секс с лицами старше 16 лет

Сенат США осудил гомофобный законопроект в Уганде

Правительство Турции готовит законопроект о запрете дискриминации

Албания защитила гомосексуалов от дискриминации, но не легализовала гей-браки

В Катманду откроется первый в южной Азии ЛГБТ-центр

Президент Уганды отрекся от законопроекта об ужесточении ответственности за гомосексуальные отношения

Литовский парламент отменил прямой запрет “пропаганды гомосексуализма”

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

В Литве начинается первое шествие сексменьшинств

Суд прыпыніў дазвол на правядзеньне шэсьця ў Вільні

10 тактык абараніць свае правы: папулярызацыя грамадскай дзейнасці

Мэр Вильнюса отгородит участников гей-парада забором и кордоном полиции

Мэрия Вильнюса разрешила проведение шествия гей-прайда 8 мая

Літоўская сталіца запрашае на Балтыйскі гей-прайд 7-8 траўня, за тыдзень да Славянскага ў Мінску

Литовский парламент отменил прямой запрет “пропаганды гомосексуализма”

Лекцыя-дыскусія для беларусаў пра ЛГБТ была праведзена 6 жніўня ў Вільнюсе (+фота)

Президент Литвы наложил вето на запрет «пропаганды» гомосексуализма

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte