Сёння 13 лістапада
Навіны

Андросенка - Польскаму радыё для Беларусі: "Эўропа ня церпіць гамафобіі"

Андросенка - Польскаму радыё для Беларусі:

У лібэральнай Францыі пэўная падзея выклікала бурлівыя спрэчкі ў грамадзтве. А менавіта, учора ўрад краіны прыняў законапраект аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. У законапраекце таксама гаворыцца пра дазвол такім парам усынаўляць дзяцей. Паводле прэзыдэнта Францыі Франсуа Алянда, у выпадку, калі такі закон будзе прыняты парлямэнтам, гэта будзе азначаць «прагрэс ня толькі для асобных грамадзян, але й для грамадзтва ў цэлым».

На сёньняшні дзень у Францыі для аднаполых пар дазволены гэтак званыя грамадзянскія саюзы. Правыя палітычныя партыі, якія знаходзяцца ў апазыцыі, а таксама рэлігійныя арганізацыі выступілі супраць законапраекту. Плянуецца, што парлямэнт Францыі разгледзіць гэты дакумэнт у студзені. З Парыжа паведамляе карэспандэнт Польскага радыё Марэк Бжэзіньскі.

М.Бжэзіньскі: На пачатку сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Франсуа Алянд абяцаў, што будзе працаваць на карысьць як мага хутчэйшага прыняцьця гэтага закону. Частка дэпутатаў парлямэнту ад левых партый зьяўляецца прыхільнікамі ўсынаўленьня дзяцей аднаполымі парамі. Аднак супраць гэтага выступае Франсуа Алянд, які хоча гэтае пытаньне пакінуць на пазьнейшы разгляд. Супраць новага законапраекту выступіла некалькі сотняў мэраў францускіх гарадоў, якія заявілі, што адмовяцца заключаць такія шлюбы. Аднак калі такі закон будзе прыняты, то адмова мэраў будзе разглядацца як яго парушэньне.

Супраць законапраекту выступаюць правыя сілы, якія заявілі пра арганізацыю вулічных пратэстаў, мэта якіх – прымусіць прэзыдэнта Алянда адмовіцца ад плянаў. Праціўнікам выступае таксама францускі каталіцкі касьцёл.

Паводле камэнтатараў, хутчэй за ўсё законапраект будзе прыняты Нацыянальным сходам Францыі, бо большасьць дэпутатаў парлямэнту – гэта сацыялісты, якія й прасоўваюць згаданае новаўвядзеньне. Варта нагадаць, што Францыя – гэта адна з найбольш лібэральных і сьвецкіх краінаў ня толькі Эўропы, але й сьвету. І хоць Францыя лічыцца каталіцкай дзяржавай, то разьдзяленьне каталіцкага касьцёла ад дзяржавы адбылося ў 1905 годзе. Акрамя таго, Францыя лічыцца найбольш сьвецкай дзяржавай Эўропы, напрыклад, рэгулярна ўдзел у набажэнствах прымае ўсяго 7% веруючых. Такім чынам, рэальнага ўплыву на прыняцьцё законапраекту касьцёл ня мае.

Дарэчы, паводле апытаньня, апублікаванага ўчора ўплывовай газэтай “Le Monde”, 65% жыхароў францыі падтрымліваюць аднаполыя шлюбы.

А як на навіну з Парыжа прарэагавала беларуская ЛГБТ-супольнасьць? Распавядае беларускія гей-актывіст і праваабаронца Сяргей Андросенка.

С.Андросенка: У некаторых эўрапейскіх краінах не легалізаваныя аднаполыя шлюбы, напрыклад, у той жа Францыі. Легалізацыя шлюбаў была перадвыбарчым абяцаньнем Франсуа Алянда. Мы тут, у Беларусі, усьцешаны, што ў Эўропе гэты цягніг раўнапраўя рухаецца, хоць і так там вялікі ўзровень прызнаньня й цярпімасьці адносна гомасэксуалаў. Увогуле, у глябальным сэнсе гэты тыдзень для нас вельмі пазытыўны й вясёлкавы, таму што ў трох штатах ЗША – Мэне, Мэрылэндзе й Вашынгтоне, - канчаткова легалізавалі аднаполыя шлюбы. Безумоўна, такія падзеі маюць палітычны ўплыў і на Беларусь, і на такія навіны ў першую чаргу павінна зьвяртаць увагу дэмакратычная грамада Беларусі: Эўропа ня церпіць гамафобіі, і легалізацыя – гэта непазьбежна для цывілізаванага сьвету.

У большасьці эўрапейскіх краінаў дзейнічаюць законы альбо аб гэтак званым грамадзянскім партнёрстве, альбо на заканадаўчым узроўні замацаваныя аднаполыя шлюбы. Прычым пад грамадзянскім партнёрствам разумецца ня толькі саюз двух грамадзян такога ж самага полу, але й мужчыны ды жанчыны, якія, па той ці іншай прычыне, не жадаюць заключаць шлюбу.

Аўдыё-фармат можна пачуць тут.

Паводле Польскае радыё для Беларусі

Аўтар артыкулу: Польскае радыё для Беларусі

Рэйтынг:
 (галасоў: 2)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Открытый гей станет ведущим конкурса Мисс Вселенная в Москве

Новыя рыцары ночы. Пра змагароў з геямі ад апазіцыі Рудкоўскага і Севярынца піша Уладзіслаў Гарбацкі

Вядомая беларуская праваабаронца Таццяна Рэвяка пра ЛГБТ-тэматыку ў беларускіх медыях і ў палітычным мэйнстрыме (відэа)

Старшыня Беларускай Асацыяцыі Журналістаў пра асвятленне тэмаў ЛГБТ у СМІ: "Нашыя калегі баяцца гэтай тэмы" (відэа)

Беларуская журналістка Адар'я Гуштын пра асвятленне тэмаў аб ЛГБТ у беларускіх медыях (відыё)

Прававое становішча беларускай моладзі: паміж манаполіяй БРСМ і "добрымі законамі"

Фэшан на прыгажосць. У модзе дзябёлыя азадкі... мужчынскія...

Журналистка "Новой газеты" и российская ЛГБТ-активистка Елена Костюченко: Всем очевидно, что в Беларуси мракобесный режим

Главный герой сериала "Побег" признался в гомосексуальности и отказался от поездки в гомофобную Россию

Корреспондент "Советской Белоруссии" в ЕС: "Секс и много пропаганды"

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

В однополой паре во Франции впервые состоялось усыновление детей

Французский дипломат Мишель Ренери завершает свою работу на должности посла в Беларуси

Беларусский КВИР-бал пройдёт 30 августа, в этом году в Кишинёве. Что такое "квир-бал"? (фото и видео)

Андросенко Сергей и Алексей Кулик на Egali.md о том, что такое быть геем, семье и активизме (видео)

Белорусские ЛГБТ-активисты считают вредными заявления посла Франции в белорусских СМИ

После встречи с Послом Франции в Беларуси ЛГБТ-активисты заявляют о гомофобности французского функционера

Беларускія нэанацысты прапануюць за хатні адрас Сяргея Андросенкі 35 еўра

Посол Франции в Беларуси: Как функционер за однополые браки, как верующий - это союз мужчины и женщины

Правые во Франции сорвались с цепи. В Париже скинхедами убит гей-активист: реагируют все политики вплоть до президента

Представитель МИД Беларуси в ООН назвал закон об однополых браках во Франции дискриминационным

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte