Сёння 8 кастрычніка
Навіны

Дзяржаўную царкву Фінляндыі пакінулі незадаволеныя гамафобскімі выказваннямі

Дзяржаўную царкву Фінляндыі пакінулі незадаволеныя гамафобскімі выказваннямі

Амаль 25 тысяч жыхароў Фінляндыі выйшлі з Лютэранскай Царквы пасля таго, як у адной з тэлепраграмаў было прадстаўлена яе традыцыйнае навучанне на тэму геяў і лесбіянак.

Грамадскае тэлебачанне YLE арганізавала двухгадзінныя дэбаты аб правах гомасексуальных асоб з удзелам палітыкаў, святароў і актывістаў грамадскіх арганізацый. Паві Расанен, старшыня Хрысціянска-дэмакратычнай партыі, заявіў, што "чалавек, які жыве ў гомасексуальным саюзе ведае, што робіць нешта дрэннае з хрысціянскага пункту гледжання”.

Лютэранскі біскуп Тамперэ Маці Рэпа заявіў, што ніколі не разглядаў магчымасці бласлаўляць аднаполыя саюзы, бо "гэта супярэчыць навучанню Бібліі”.

Амаль 80 працэнтаў фінаў належаць да Лютэранскай Царквы, якая мае статус дзяржаўнай і фінансуецца з падаткаў яе членаў.

У Фінляндыі дазволены грамадзянскія гомасэксуальныя саюзы, аднак яны не разглядаюцца як роўны са шлюбам. Людзі, якія жывуць у такіх саюзах, могуць усынаўляць/удачараць дзяцей, калі яны з’яўляюцца біялагічнымі нашчадкамі партнёра.

Паводле Радыё "Ватыкан"

Аўтар артыкулу: Юрый Сцяпанаў

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

Католическая церковь раскритиковала резолюцию ООН о равноправии гомосексуалов

Англиканская церковь намерена разрешить рукоположение открытых геев в епископы

Власти Сербии предписали православному митрополиту извиниться перед геями

Епископ Вячеслав Гончаренко осудил разрешение властями акции секс-меньшинств

В Нидерландах состоялась первая гей-свадьба по иудейскому обряду

Папа дапусціў прымальнасць прэзерватываў - у рэдкіх выпадках

Главу Римской Католической Церкви в Испании встретили однополые пары

Испанское правительство оштрафовало клерикалов за пропаганду гомофобии

В сентябре в Киеве пройдёт Международный Форум ЛГБТ-христиан 2010

Феномен ограниченной гомосексуальности в Арабской Традиции и Исламе

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte