Навіны » Еўропа » 20 сьнежня 2009 а 837
Гордан Браўн заахвочвае Усходнюю Европу захоўваць правы геяў
Брытанскі премьер-міністр Гордан Браўн у інтэрв'ю гейскаму часопісу "Attitude" сказаў, што ён падтрымлівае намаганні свайго ўрада для таго, каб грамадзянскія партнёрствы, заключаныя ў Брытаніі, прызнаваліся па ўсёй Еўропе. У прыватнасці, цяпер вядуца перамовы з Францыяй і Іспаніяй, але кіраўнік урада хацеў бы пайсці далей, каб "паказаць і Усходняй, і Заходняй Еўропе, што да геяў неабходна ставіцца з павагай". Ён зазначыў, што на гэта спатрэбіцца шмат гадоў, "што само па сабе не можа быць прычынай, каб не прыкладаць намаганні".
Актывісты праваабарончых арганізацый ужо даўно заклікаюць да агульнага для ўсяго Еўрасаюза заканадаўства, якое б дазволіла прызнаваць праўны статус аднаполых грамадзянскіх партнёрстваў. Адсутнасць такога заканадаўства мае негатыўны эфект у розных сферах, напрыклад эміграцыі і пенсійнага забеспячэння.
Усе тры асноўныя партыі ў краіне ў апошнія гады змагаюцца за галасы геяў. Напачатку гэтага года лідэр кансерватараў Дэвід Камеран публічна выбачыўся ад імя партыі за "28-ы артыкул", які ў 1980-я гады ўвёў забарону на "заахвочванне" да гомасэксуальнасці ў школах.
Паводле
BBC
Аўтар артыкулу: Нешчарда паводле BBC
Нязьменная спасылка на гэты матэрыял
http://gaybelarus.by/naviny/europa/gordan-braun-zaahvochvae-ushodnyuyu-evropu-zahouvac-pravy-geyau.html