Сёння 19 траўня
Навіны

Нашы паштоўкі ў кнізе "Thank You Thomas Hammarberg"

Нашы паштоўкі ў кнізе

Паштоўкі праваабарончага праекта "ГейБеларусь" і Мінскага Гей Прайда з'явіліся ў кнізе Міжнароднай асацыяцыі геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендэраў ILGA-Europe "Thank You Thomas Hammarberg", прысвечанай Томасу Хаммарбергу, які ў канцы сакавіка пакінуў свой пост Камісара па правах чалавека Савета Еўропы.

Нагадаем, Томас Хаммарберг - шведскі дыпламат і праваабаронца, які 1 красавіка 2006 быў абраны Камісарам Савета Еўропы па правах чалавека, змяніўшы на гэтай пасадзе Альвара Хіль-Раблеса. Томас Хаммарберг быў паслядоўным абаронцам ЛГБТ-супольнасці ў Еўропе на сваёй пасадзе. Ён неаднаразова заяўляў аб недапушчальнасці дыскрымінацыі ЛГБТ.

Таксама ён з’яўляецца аўтарам нядаўняга даклада "Дыскрымінацыя на аснове сэксуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці ў Еўропе”, які прадставіў сацыяльна-юрыдычны аналіз сітуацыі з правамі чалавека для ЛГБТ у краінах-сябрах Рады Еўропы і стаў важным дакументам для наступнай адвакацыі правоў ЛГБТ у Еўропе.

"Забарона гей-прайдаў – гэта парушэнне права на свабоду сходаў", - адназначна лічыў еўрапейскі праваабаронца. Ён неаднаразова заступаўся за правы сэкс-меншасцяў і рашуча асуджаў парушэнні правоў ЛГБТ.

Аўтары кнігі "Thank You Thomas Hammarberg" атрымалі паштоўкі і віншаванні ў адрас цяпер ужо былога Камісара Савета Еўропы па правах чалавека з 52 арганізацый з усёй Еўропы. Старшыня праваабарончага праекта "ГейБеларусь" і арганізацыйнага камітэта Мінскага гей-прайда Сяргей Андросенка ад імя сваёй арганізацыі і Мінскага Прайда падзякаваў Томаса "за яго працу на пасадзе Камісара Савета Еўропы па правах чалавека на карысць ЛГБТ-супольнасці".

Электронны варыянт кнігі вы можаце знайсці па спасылцы http://www.blurb.co.uk/books/3221033

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь; Ілля Паршыкаў

Рэйтынг:
 (галасоў: 4)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

"ГейБеларусь" віншуе Алега Яроміна з абраннем на пасаду старшыні РМГА "Сустрэча"

ГейБеларусь "у Беларусь і Еўропу - без віз"

"ГейБеларусь" поздравляет московскую "Радужную ассоциацию" с предстоящим съездом

Польская Кампанія супраць гамафобіі і праваабарончы праект "ГейБеларусь" пачынаюць актыўнае супрацоўніцтва

Міжнародная арганізацыя маладых геяў і лесбіянак IGLYO асудзіла забарону на мірныя дэманстрацыі ЛГБТ у Мінску

У Беларусі пачынаецца прыём заявак на ўдзел у КиївПрайд2012

Лидеры молодёжных организаций Европы посетили штаб-квартиру "ГейБеларуси" в Минске

Амбасада Нідэрландаў у Варшаве арганізавала абед з беларускімі ЛГБТ-актывістамі

"ГейБеларусь" приняли в Евразийскую коалицию по мужскому здоровью

Студенты-политологи из Нидерландов посетили в Минске лекцию о белорусском ЛГБТ-движении (+фото)

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte