Сёння 2 сакавіка
Навіны

Папа Рымскі крытыкуе царкву за пазіцыю па абортах і гомасэксуалах

Папа Рымскі крытыкуе царкву за пазіцыю па абортах і гомасэксуалах

Папа Рымскі Францішак кажа, што царква павінна дыстанцыявацца ад навязлівай пазіцыі ў дачыненні да абортаў, кантрацэпцыі і гомасэксуальнасці. Пантыфік сказаў, што царква павінна стаць больш міласэрнай або рызыкуе сутыкнуцца з крахам маральных поглядаў «як картачны домік».

У інтэрвію італьянскаму езуіцкаму часопісу «Civilta Cattolica» Францішак заявіў, што ён хацеў бы падвысіць ролю жанчынаў у каталіцкай супольнасці, якая налічвае 1,2 мільярдаў чалавек.

Аднак ён адзначыў, што гэтыя змены ня будуць уключаць у сябе дазвол на жаночае святарства.

Радыё "Свабода" прапануе пераклад фрагментаў згаданага інтэрв'ю папы Францішка, якое было таксама апублікаванае ў амерыканскім каталіцкім часопісе America па-ангельску. Пераклад зроблены з ангельскай версіі інтэрв'ю.

Хто такі Хорхэ Марыё Бэргольё?

Папа Францішак: Я — грэшнік. Гэта найбольш дакладнае вызначэнне. Гэта не рытарычная фігура, не літаратурны выраз. Я — грэшнік.

Чаму вы сталі езуітам, сябрам Таварыства Езуса?

Папа Францішак: У гэтым таварыстве ўразілі мяне тры рэчы: місіянэрскі дух, супольнасць і дысцыпліна. І гэта дзіўна, бо я з'яўляюся вельмі недысцыплінаванай асобай. Але іх дысцыпліна і тое, як яны распараджаюцца сваім часам — гэтыя рэчы моцна мяне ўразілі.

Што Царква павінна казаць разведзеным і тым, хто зноў уступіў у шлюб, а таксама гомасэксуалам?

Папа Францішак: У Буэнас-Айрэсе я атрымліваў лісты ад гомасэксуальных асобаў, «сацыяльна параненых» асобаў, якія мне казалі, што ў іхнім адчуванні Царква заўсёды іх асуджала. Але Царква ня хоча гэтага рабіць. Вяртаючыся самалётам з Рыо-дэ-Жанэйра, я сказаў, што калі гомасэксуал з'яўляецца асобай добрай волі і шукае Бога, я ня буду яго судзіць. Кажучы гэта, я сказаў тое, што кажа катэхізіс. Рэлігія мае права выказваць сваю думку на службе ў людзей, але Бог у сваім тварэнні пакінуў нас вольнымі: немагчыма ўмешвацца духоўна ў жыццё асобы.

Нехта калісьці запытаўся ў мяне правакацыйным тонам, ці я ўхваляю гомасэксуальнасць. Я адказаў яму іншым пытаннем: «Скажыце мне: Калі Бог глядзіць на гомасэксуала, ён адабрае існаванне гэтай асобы з любоўю ці выракаецца і асуджае яе?» Нам заўсёды трэба ўзважыць гэтую асобу.

Пра якую Царкву вы марыце?

Папа Францішак: Мы ня можам настойваць толькі на пытаннях, звязаных з абортамі, аднаполымі шлюбамі і выкарыстаннем мэтадаў кантрацэпцыі. Гэта немагчыма. Я няшмат выказваўся пра гэтыя рэчы, і мяне за гэта папікалі. Але калі мы гаворым пра гэтыя пытанні, нам трэба гаварыць пра іх у кантэксце. Навука Царквы ў гэтых адносінах ясная, а я — сын Царквы, але ня трэба гаварыць пра гэтыя пытанні ўвесь час. Ня ўсе дагматычныя і маральныя павучэнні Царквы раўназначныя. Пастырскае пасланне Царквы ня можа абмяжоўвацца да перадачы процьмы разрозненых дактрынаў, якія трэба настойліва ўкараняць. (...) Нам трэба знайсці новую раўнавагу; іначай нават маральная будоўля Царквы можа разваліцца як картачны дамок, страчваючы свежасьць і духмянасць Хрыстовага Эвангелля.

Паводле ГейБеларусь паводле Радыё Свабоды

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь паводле Радыё Свабоды

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

БПЦ: гей-скандал - попытка повлиять на позицию церкви

Андрэй Кураеў: "50 з 300 епіскапаў уваходзяць у блакітнае лобі"

Гомельскія вернікі пра сэкс-скандал у епархіі

Кураеў гатовы пацвердзіць свае словы аб епіскапе Стэфане ў судзе

Новый митрополит Минский и Слуцкий порадовался Лукашенко и отреагировал на обвинения в ненависти к геям, атеистам, комунистам и Западу

Семинарист обвинил православного гомельского архиепископа в домогательствах

Папа Римский: "Мы должны быть аккуратны, чтобы не сделать детям однополых пар прививку от веры"

Новый глава Белорусской православной церкви: "И когда я встречаю голубых и лесбиянок, мне просто становится как-то мерзко"

Ватикан выяснит отношение прихожан к однополым бракам

Что общего в Беларуси у гей-парада и марша за "традиционную семью"? Запрет на проведение из Мингорисполкома

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte