Сёння 21 траўня
Навіны

Парыж за Алеся Бяляцкага!

Парыж за Алеся Бяляцкага!

Партрэт Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна", быў усталяваны перад мэрыяй 11-й акругі г. Парыжа ў пятніцу 11 траўня. Такім сімвалічным чынам французская сталіца далучыла свой голас да кампаніі за вызваленне знакамітага беларускага праваабаронцы.

Яшчэ ў верасні 2011 мы пісалі аб тым, што мэр Парыжу і адкрыты гей Бертран Деланоэ занепакоены арыштам праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Суэр Белхасэн (Прэзідэнт FIDH), Патрык Блош (мэр 11-й акругі Парыжа) і П'ер Шапіра (намеснік мэра г. Парыжа, упаўнаважаны па міжнародных адносінах) выступілі з рэзкім асуджэннем бесперапынных рэпрэсій у Беларусі, запатрабавалі вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і заклікалі да "моцнай, нагляднай і адзінай" мабілізацыі ўсёй міжнароднай супольнасці.

На цырымоніі прысутнічалі паслы па правах чалавека шэрагу еўрапейскіх краінаў - Швецыі, Аўстрыі, Венгрыі, Францыі, сябры Міжнароднага праўлення FIDH, якія прыехалі з краінаў Афрыкі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Усходняй і Заходняй Еўропы і Азіі, прадстаўнікі сяброўскіх арганізацый FIDH і журналісты.

Выступае намеснік мэра Парыжа па міжнародных адносінах П'ер Шапіра
Парыж за Алеся Бяляцкага!
 

Мерапрыемства прыцягнула вялікую ўвагу. Людзі, якія сабраліся на мітынг, скандавалі лозунгі, заклікаючы да неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага.

Нагадаем, 24 лістапада 2011 года суд Першамайскага раёна г. Мінска прысудзіў кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, прызнаўшы яго вінаватым у нібыта здзейсненым злачынстве, прадугледжаным ч. 2 артыкула 243 КК Рэспублікі Беларусь - "ўхіленне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры". Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і лічыць гэтую крымінальную справу палітычна матываванай. Прысуд атрымаў асуджэнне з боку грамадзянскай супольнасці Беларусі і міжнароднай грамадскасці. На дадзены момант Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 2 у г. Бабруйску Магілёўскай вобласці.

Парыж за Алеся Бяляцкага!

Паводле Праваабарончы цэнтр Вясна

Аўтар артыкулу: ГейБеларусь

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па ўласных імёнах

Сторонник однополых браков Франсуа Олланд избран новым президентом Франции

Алесь Бяляцкі: "Каб забясьпечыць незваротны адыход эпохі дыктатуры й таталітарызму ў мінулае"

Министры культуры и иностранных дел Франции выступили за легализацию однополых браков

2 лістапада - суд над Алесем Бяляцкім. У Беларусь не ўпускаюць праваабаронцаў з Еўропы

Мэр Парыжу і адкрыты гей занепакоены арыштам праваабаронцы Алеся Бяляцкага

Радужный арт-объект в поддержку правозащитника Алеся Беляцкого

Правительство Франции отвергло проект легализации однополых браков

В день святого Валентина власть продемонстрировала лояльность к геям и нелюбовь к правозащитникам и оппозиционерам

Конституционный Совет Франции отказался признать однополые браки

Франция осудила Россию за задержание Николая Алексеева, в Берлине прошёл пикет

facebook livejournal twitter youtube rutube vkontakte